Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 150
Перейти на страницу:

— Цётачка, — абняла яе, нізкую i гарбаватую, за плечы стройная i жыццярадасная Аглая, — выбачайце нам, грэшнікам. Адбіла я ад вас вашага кватаранта, бо люблю яго, хачу мець за мужа.

— Адбівай сабе на здароўе, мілая мая, — усміхнулася Аграфена. — Сыходзьцеся, жывіце сабе на радасць. Абое ж маладыя, харошыя.

— A калі я перайду сюды жыць? Прымеце?

— Пераходзь, мілая мая. Месца хопіць i табе.

— Дзякуй, цётачка.

— Загінулі мае сыночкі яшчэ ў грамадзянскую, дык не зрабілі мяне бабуляю, — усхліпнула старая, — дык я хоць вамі ды вашымі дзеткамі пацешуся. Я глядзела на вас i думала сабе: калі гэтак люба пазіраеце адно на аднаго, вуркуеце, як галубы, дык быць не можа, прыліпнеце, сыдзецеся. Ажно па-мойму i выйшла.

— Па-вашаму, цётачка, — зацалавала яе ў шчаку радасная Аглая. — I заадно — па-нашаму.

Замест пасляслоўя
Расказвае Аглая А.

— Пражылі мы з Алесем разам амаль сорак гадоў, ён не дацягнуў да свайго сямідзесяціпяцігоддзя ўсяго некалькі месяцаў.

Я, сусед, не буду прыхарошваць ні яго, зямнога мужчыну i паэта, ні сябе, зямную жанчыну i былую настаўніцу, але скажу, паверце, ад усёй душы: было ў нас шмат клопатаў i турбот, усякага ліха, часамі былі ў нас непаразуменні i спрэчкі (кожны ж са сваім характарам), але я маю поўнае права сказаць: мы змацавалі з Алесем трывалую сям'ю, нарадзілі здаровых i разумных двух сыноў, дачку, не толькі далі ім кавалак хлеба, апратку, але вывучылі, паспрыялі кожнаму мець дыплом, выйсці ў людзі. Нашы дзеці абсямеіліся з іншымі добрымі людзьмі, падарылі нам здаровых i разумных унукаў, — адным словам, я, лічу, пазнала з Алесем сапраўднае шчасце.

Алесь — не ведаю, ці гаварыў вам пра гэта — меўся напісаць раман i назваць яго «Тры любімыя жонкі» з трох частак — «Іста», «Клава» i «Аглая». Калі быў маладзейшы, яшчэ здаровы, асцерагаўся брацца за гэта: у тыя гады i не надрукаваў бы такі твор, i пісаць было небяспечна — маглі б забраць не толькі рукапіс, але i яго самога, ткнуць у псіхлячэбніцу. Калі пачалася перабудова, калі зноў, але больш ужо адкрыта, пачалі гаварыць пра Сталіна i лагеры, ён загарэўся, засеў i пачаў пісаць дзень i ноч. «Аглаечка, — гаварыў мне, — каб ты ведала, як я, вяртаючыся памяццю ў трыццатыя гады, памаладзеў душой, як мне хораша, смутна i балюча, як мне хочацца расказаць, расказаць, расказаць пра тое, што столькі насіў у душы, як мне лёгка i, здаецца, добра пішацца! Я напішу лепшы свой твор, i ён зойме належнае месца ў беларускай літаратуры». Але гэты ўсплёск быў зусім кароткі i раптоўна абарваўся назаўсёды разам з Алесевым жыццём...

(Аглая, седзячы на лаўцы каля майго дачнага доміка, расказвае гэта мне i маёй жончы i плача.)

— A пачалі мы з ім разам жыць у маёй сібірскай вёсцы ў чужой хатцы: ён — спакутаваны, абяздолены, навек адарваны ад сваёй радзімы, пад наглядам, я — таксама не зусім шчаслівая. Hi ў яго, выгнанніка, ні ў мяне, са шматлюднай сям'і, амаль ніякага скарбу. Дзякуй Богу, была толькі маладосць, было здароўе, жаданне працаваць i бьщь назаўсёды толькі разам, была вялікая вера i надзея, што пазней будзем жыць лепш.

Веска, настаўнікі ўхвалілі наш шлюб, толькі наш дырэктар школы, як мы яго называлі, Трыфанавіч, аж ускіпеў, калі я перайшла з чамаданчыкам на кватэру Алеся, сабраў настаўніцкі сход, каб «асудзіць антымаральныя паводзіны некаторых членаў педкалектыву». Можа, i дасталося б нам, каб не Алесева абачлівасць: ён настаяў, каб распісацца, i мы ўпотай распісаліся ў сельсавеце. На сходзе мы крыху вычакалі, паслухалі, хто што пра нас скажа, а пасля я паказала свой пашпарт з сямейным штампам, а Алесь — даведку. Трыфанавіч проста звар'яцеў ад гэтага; пазней пачаў грубіць усім, напівацца да таго, што валяўся пад платамі (ён, мабыць, кахаў мяне, але неяк дзіка: не хацеў разлучацца са сваёй сям'ёю i ў той жа час жадаў трымаць мяне паблізу i каб я не выходзіла за нікога замуж). У рэшце рэшт чуткі пра паводзіны Трыфанавіча дайшлі да райана. Яго знялі з дырэктарскай пасады, перавялі ў радавыя настаўнікі, а пазней зусім звольнілі са школы, i ён колькі гадоў працаваў на лесапільні. Дырэктарам школы паставілі нашага завуча, а завучам — Алеся.

Маючы залатыя рукі майстра, Алесь хутка з хаткі Аграфены зрабіў церам-церамок: памяняў ніжнія вянцы, вокны, падлогу, ашаляваў i прыбудаваў новы трысценак, падняў i мудрагеліста заламаў страху, каб на другім паверсе быў яшчэ адзін пакой, перабудаваў печ i сам зляпіў новую грубку. Да ўсяго мы завялі курэй, парася, затым — i цяля, заадно Алесь зрабіў з рэек i шкла парнічкі пад памідоры i гуркі, выпісаў з радзімы i садзіў цыбулю, часнок, моркву, буракі, кроп, развёў парэчкі i сад. Скажу шчыра, я здзіўлялася з таго, наколькі ў яго было шмат цярпення i настойлівасці. Скажам, вось з садам. Яблыні i грушы часта вымярзалі, дык ён проста тварыў цуды, каб выратаваць ix: капаў канаву, на беразе яе садзіў дзічкі, пасля спілоўваў ix i прышчэпліваў чарнаплодную рабіну i яшчэ штосьці, а потым на гэтым — галінкі яблынь i груш (дзічка пускала моцнае карэнне, рабіна ці яшчэ што давала невялікую крону), а на зіму прышчэпы згінаў у канаву i ўцепліваў лапкамі ды снегам, i тыя не вымярзалі, давалі ўлетку яблыкі i грушы. Паступова мы, можна сказаць, нават абжыліся: круглы год штосьці мелі сваё. Улетку — малако, сыр i яйкі, свежыя гуркі i памідоры, увосень — сушаныя i марынаваныя грыбы, сала i мяса (вельмі смачна Алесь рабіў сальцісон, крывяную запяканку, кілбасы, вэнджаніну).

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)