Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 139
Перейти на страницу:

А пад вечар чырвоныя батальёны рушылі на Шасейную вуліцу. Каля зялёнага рэстаранчыка з драўлянымі карункамі над балконам збіраліся бабруйскія ліцейшчыкі, гарбары і краўцы. Зручнейшага месца бадай і не было: шырокая вуліца магла змясціць самы вялікі натоўп, а колішні рэстаранчык Зельдовіча стаяў на ўзгорку і адусюль быў відзён.

На балкон выйшлі малады чарнявы Равінскі, крыж-накрыж падпяразаны рамянямі, высокі і шыракаплечы Пракоп Малаковіч і ў нязменнай скуранцы Барыс Найман. З імі — невысокі мужчына, гадоў пад сорак, у клінку бародкі там-сям прабівалася сівізна, паблісквалі акуляры. І постаццю і абліччам ён нагадваў вясковага настаўніка або каморніка. Натоўп адразу сціх. Да парэнчаў падышоў старшыня павятовага рэўкома.

— Таварышы,— пачаў Равінскі.— Савецкая краіна ў небяспецы. Белыя банды Калчака і Дзянікіна спрабуюць задушыць рэвалюцыю, а сусветны капітал узброіў белапалякаў. Яны ідуць на нас, каб адабраць зямлю, фабрыкі і заводы, каб зноў нас зрабіць парабкамі і нявольнікамі. Ці можам мы дапусціць гэта?

— Не дапусцім! — загуў натоўп.

— Біцца да апошняга!

Потым да парэнчаў падышоў Міхаіл Іванавіч Калінін. Ён загаварыў спакойна і ціха. Натоўп адразу змоўк. Было чутно кожнае ягонае слова. Гэтыя спакой і ўпэўненасць перадаваліся ўсім. Калінін гаварыў пра нястачы і рэзрух у рэспубліцы, пра складанае становішча на франтах, але ў яго словах гучала вера ў перамогу.

— Я не сумняваюся,— казаў ён,— што ва ўсе цяжкія моманты на Заходнім фронце Расія будзе вас абараняць. Мы ўступаем у паласу сапраўднага аб'яднання. Гэты саюз дасць нам магчымасць перамагчы нашых ворагаў і ўмацаваць уладу савецкіх сацыялістычных рэспублік.— І закончыў: —Усё для фронту, таварышы! Усе на фронт, і мы пераможам!

Угору паляцелі шапкі, як веснавая навальніца, над натоўпам пракацілася дружнае «ўра». Байцы другога батальёна трыкутнікам склалі вінтоўкі. На іх ускочыў Аляксандр Салавей.

— Таварышы чырвонаармейцы, наш абавязак перад рэвалюцыяй, перад народам зараз яга ісці на фронт і змагацца, не шкадуючы сіл і жыцця. Другі інтэрнацыянальны каравульны батальён да бою гатовы! На Заходні фронт, таварышы. Мы пераможам!

За ім падняўся камандзір першага батальёна Сцяпан Жынко і далажыў пра гатоўнасць абараняць заваёвы рэвалюцыі.

Пракоп Малаковіч не стрымаўся, паціснуў за локаць Равінскага.

— Нашы, рудабельскія.

Пасля мітынгу старшыня ЦВК разам з Равінскім і Малаковічам паехаў у Гарбацэвіцкую воласць, Міхаіл Іванавіч хацеў паглядзець, як працуюць рэўкомы і камбеды.

Раніцою батальён пастроіўся на пляцы. На кожным — скатка, нібы труба духавога аркестра. Да папруг прытарочаны гранаты і кацялкі, з халяў і абмотак тырчаць алюмініевыя і драўляныя лыжкі, за плячыма целяпаюцца брудныя салдацкія мяшэчкі, а ў каго і зрэбная торбачка на почапках. Салдацкі скарб вядомы: змылачак, голка з ніткаю, запасныя анучы ды жменя сечанага самасаду.

Строяцца ўзводы і роты. На фурманкі грузяць коўдры і набітыя сенам падушкі, чапляюць да воза паходную кухню.

Салавей, чыста паголены, загарэлы, падцягнуты, пераходзіць ад роты да роты, прыспешвае байцоў, але не мітусіцца. Вайсковая палінялая шапка крыху малаватая яму, таму і спаўзае на патыліцу, адкрываючы на высокім ілбе светлую палоску, фрэнч з вялікімі кішэнямі прастарнаваты і карабаціцца пад рамянямі.

— Батальён, на-пра-ва! — камандуе ён.

Усе павярнуліся, а адзін як стаяў, так і стаіць. Чырвонаармейцы штурхаюць яго, шэпчуць: «Направа, цяцера». А ён ні з месца — стаіць слуп слупом і толькі моргае белымі, нібы ў парсюка, вейкамі. Салавей павольна падыходзіць да яго.

— Таварыш Парчук, мабыць, не чуў каманды.

Падбягаюць ротны і ўзводны. Ротны крычыць:

— Чырвонаармеец Парчук, направа!

— Не крычыце,— супакойвае яго камбат.

— Не магу направа, таварыш камандзір, так как есць разуты.

Ён падняў нагу ў разбітым ушчэнт чаравіку. З-пад запыленай ададранай галоўкі вытыркнуліся голыя брудныя пальцы.

— Во, неба кажа — абуты, а зямля — босы.

Байцы, што стаялі побач, засмяяліся, не стрымаў усмешкі і Салавей.

— З голымі пятамі ўцякаць толькі, а мы ж наступаць едзем.

— Толькі наступаць. Здымай атопкі!

Парчук прыкленчыў і пачаў длубацца ў вузлах вераўчаных завязак.

Нахіліўся і камбат. Ён спрытна сцягнуў боты і падаў Парчуку.

— Абувай і не затрымлівай батальёна. Добра накручавай анучы, каб не мулялі. І шагам марш.

Чырвонаармейцы спачатку пазіралі скоса, а потым без каманды павярнуліся і загаманілі.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)