Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 245
Перейти на страницу:

— Ты дагэтуль сярдуеш на мяне, ці не так? — спытала Герміёна са слёзамі на вачах. Ён зірнуў на яе і ўбачыў свежыя слёзы, якія струменіліся з яе вачэй, ведаючы, што гнеў, мабыць, адлюстраваўся на яго твары.

— Не, — сказаў ён ціха. — Не, Герміёна, я ведаю, што гэта быў няшчасны выпадак. Ты спрабавала вывесці нас адтуль жывымі, і твае высілкі былі неверагодныя. Я б памёр, калі б ты не была там і не дапамагла мне.

Гары дачакаўся яе сумнай усмешкі, а затым зноў звярнуў увагу на кнігу. Карэньчык быў пругкім, відавочна яе ніхто не адкрываў раней. Ён прагортваў старонкі, шукаючы фатаграфіі. Ён натыкнуўся на тую, якую больш усяго шукаў, амаль адразу: малады Дамблдор і яго станісты кампаньён рагочуць над нейкім даўно забытым жартам. Гары апусціў вочы на подпіс.

“Альбус Дамблдор, ускорасці пасля смерці сваёй маці са сваім сябрам, Гелертам Грындэльвальдам.”

На некалькі секунд, якія здаліся вечнасцю, Гары здзіўлена ўтаропіўся на апошняе слова: Грындэльвальд. Яго сябар Грындэльвальд. Ён коса паглядзеў на Герміёну, якая ўсё яшчэ глядзела на імя, так, быццам не магла паверыць сваім вачам. Павольна яна перавяла погляд на Гары.

— Грындэльвальд!

Праігнараваўшы астатнія фатаграфіі, Гары даследваў старонкі побач з імі на прадмет згадванняў гэтага фатальнага імя. Неўзабаве ён знайшоў тое, што шукаў і з прагнасцю прыняўся чытаць, але заблытаўся: трэба было вярнуцца назад, каб улавіць сэнс, і, ў выніку, ён знайшоў раздзел з назвам “Вышэйшае Дабро”. Разам, ён і Герміёна пачалі чытаць:

Набліжаўся яго васемнаццаты дзень нараджэння, і Дамблдор пакінуў Хогвартс у бляску славы: выдатнік, стараста, уладальнік узнагароды Банабуса Фінклі за выключнае накладанне заклёнаў, залатога медалю за даклад, які падрываў усе асновы, на Міжнароднай Канферэнцыі алхімікаў у Каіры, юны прадстаўнік Візенгамота ў Брытаніі. Далей Дамблдор намераваўся здзейсніць Вялікае Вандраванне разам з Эльфіясам “Смуроднікам” Доджам, не занадта разумным, але адданым дружбаком, з якім ён пазнаёміўся ў школе.

Двое маладых людзей знаходзіліся ў “Дзіравым Катле” у Лондане, рыхтуючыся да ад’езду ў Грэцыю наступнай раніцай, калі прыляцела сава і прынесла вестку аб смерці маці Дамблдора. “Смуроднік” Додж, які адмовіўся даваць інтэр’вью для гэтай кнігі, публічна выказаў сентыментальную версію таго, што адбылося пазней. Ён прадставіў смерць Кендры трагічнай выпадковасцю, а рашэнне Дамблдора аб спыненні экспедыцыі актам высакароднага самаахвяравання.

Вядома, Дамблдор адразу ж вярнуўся ў Годрыкаву Лагчыну, быццам для таго, каб “падбаць” аб сваіх малодшых браце і сястры. Але колькі ўвагі ён у рэчаіснасці надаў ім?

— Ён быў асаблівым хлопцам, не такім, як Аберфорт, — распавядае Энід Смік, чыя сям’я ў той час жыла на ўскраіне Годрыкавай Лагчыны. — Той рос нелюдзімым. Пасля смерці іх маці і бацькі да яго можна было б аднесціся са спагадай, калі б ён не працягваў кідацца казінай кодлай у галаву. Я не думаю, што Альбус турбаваўся з нагоды брата. Ва ўсякім разе, я ніколі не бачыў іх разам.

Так чым жа займаўся Альбус, калі ён не суцяшаў малодшага брата? Здаецца, адказ складаўся ў працяглым зняволенні яго сястры. Нягледзячы на тое, што яе першы “турэмшчык” памёр, у бездапаможным становішчы Арыяны Дамблдор не надышло ніякіх паляпшэнняў. Пра само яе існаванне было вядома толькі некалькім недалёкім людзям, якія, як “Смуроднік” Додж, верылі ў гісторыю пра яе “дрэннае здароўе”.

Яшчэ адным даверлівым сябрам сям’і была Бацільда Бэгшот. вядомы магічны гісторык, якая ўжо шмат гадоў пражыла ў Годрыкавай Лагчыне. Кендра, вядома ж, дала адпор Бацільдзе, калі тая ўпершыню зрабіла спробу ветліва сустрэць іх сям’ю ў вёсцы. Аднак праз некалькі гадоў пісьменніца паслала саву Альбусу ў Хогвартс, бо была моцна ўражаная яго артыкулам аб міжвідавых ператварэннях у газеце “Трансфігурацыя сёння”. Гэты першы ліст прывёў да знаёмства са ўсёй сям’ёй Дамблдора. На момант смерці Кендры, Бацільда была адзіным чалавекам у Годрыкавай Лагчыне, які падтрымліваў зносіны з маці Дамблдора.

На жаль, бляск, які Бацільда дэманстравала раней, выпарыўся. “Агонь гарыць, а кацёл — пусты”, — так інтэрпрэтаваў гэта Івор Дылонсбі. Энід Смік, сказаў трохі інакш: “ Ды ў яе дах ужо даўно шле гаспадыні тэлеграмы!”. Тым не менш, камбінацыя выпрабаваных рэпарцёрскіх прыёмаў дала магчымасць мне атрымаць дастатковую колькасць унікальных фактаў, каб звязаць разам усю скандальную гісторыю.

Як і ўвесь чарадзейны мір, Бацільда спісала дачасную смерць Кендры на дзеянне адлюстраваных чар, што распавядалі Альбус і Аберфорт праз гады. Акрамя таго, Бацільда слова ў слова паўтарыла сямейную версію пра Арыяну, завучы дзяўчынку “слабай” і “хваравітай”. Аднак з іншага боку, Бацільда годная тых высілкаў, якія я прыклала, дастаючы Праваратку для яе і толькі яе, таму што яна адна ведае поўную гісторыю самай запаведнай тайны жыцця Дамблдора. Цяпер, упершыню раскрытая, яна ставіць пад сумнеў усё, у што верылі прыхільнікі Дамблдора: яго выяўленая нянавісць да Цёмных Мастацтваў, супрацьстаянне па дачыненні да прыгнёту маглаў, нават яго адданасць сям’і.

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)