Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Гэта адбылося выпадкова, — сказаў Гары аўтаматычна. Ён адчуваў пустэчу і здранцвенне. — Мы… мы прыдумаем, як яе паправіць.
— Гары, наўрад ці гэта атрымаецца, — сказала Герміёна, па яе шчакам цяклі слёзы. — Памятаеш… памятаеш Рона? Калі ён зламаў палачку пры аварыі? Яна так і не стала ранейшай, і прыйшлося купіць новую.
Гары падумаў аб Алівандэру, выкрадзеным і змешчаным у закладніках у Вальдэморта, аб Грыгаровічы, які памёр. Дзе ён зараз возьме новую палачку?
— Ну што ж, — сказаў ён спакойна, — што ж, прыйдзецца пакуль пазычыць тваю. Пакуль я на варце.
Яе твар быў пакрыты слязьмі, Герміёна працягнула сваю палачку, яна засталася сядзець на ложку, а ён пакінуў яе, жадаючы толькі хутчэй сысці.
XVIII. Жыццё і хлусня Альбуса Дамблдора
Узыходзіла сонца: чыстае, бескаляровае неба распасціралася над ім, абыякавае да яго і яго пакутаў. Гары прысеў поруч увахода ў намёт і глыбока ўдыхнуў свежае паветра. І гэтая прастата — быць жывым, назіраць за ўзыходам сонца над зіготкімі заснежанамі вяршынямі ўзгоркаў — верагодна была лепшым скарбам на Зямлі, хоць раней ён гэтага і не заўважаў. Усе яго пачуцці былі завостраны на катастрофе страты палачкі. Ён зірнуў на даліну, накрытую снегам, здалёку, скрозь зіготкую цішыню, прарываўся звон царкоўных званоў.
Не ўсведамляючы сваіх дзеянняў, ён утыкаў свамі пальцы сабе ў рукі, як калі б спрабаваў процістаяць фізічнаму болю. Ён праліваў сваю кроў незлічаную колькасць разоў, аднойчы нават страціў усе косткі правай рукі, а гэтае вандраванне ўжо прынесла яму шнары на грудзі і перадплеччы ў дадатак да шнараў на руцэ і лбе. Але ніколі, да гэтага моманту, ён не адчуваў сябе канчаткова саслабленым, уразлівым і безабаронным, таму што добрая частка яго магічнай сілы пакінула яго… Ён у дакладнасці ведаў, што б адказала Герміёна, скажы ён ёй аб гэтым. “Чарадзейная палачка добрая настолькі, наколькі добры чалавек”. Але яна была б не права, яго выпадак быў іншым. Яна не бачыла, як палачка круцілася, быццам стрэлка компаса і страляла залатым полымем у яго ворага. Гары страціў абарону ідэнтычнага стрыжня, і толькі цяпер усвядоміў, як моцна на яе разлічваў.
Ён выцягнуў кавалачкі зламанай палачкі са сваёй кішэні і не гледзячы на іх, схаваў у мяшочак Хагрыда, які вясеў ў яго на шыі. Зараз ён быў і без таго звыш меры набіты зламанымі і бескарыснымі рэчамі, што ў яго больш нічога не залазіла. Праз асліную скуру рука Гары закранула снітч, і на імгненне яму прыйшлося зладзіцца са спакусай дастаць і выкінуць яго прэч. Непасціжны, бескарысны, непатрэбны, як і ўсё астатняе, што пакінуў Дамблдор.
І лютасць на Дамблдора абрынулася на яго, як лава. абпальваючы яго ўнутры, сціраючы ўсе іншыя пачуцці. З-за найпоўнага адчаю яны выклікалі сабе веру ў тое, што Годрыкава Лагчына ўтойвае ў сабе адказы, пераконвючы сябе ў тым, што яны павінны вярнуцца, што ўсё гэта было часткай сакрэтнай сцежкі, пракладзенай для іх Дамблдорам: але ў іх не было ні карты, ні плану. Дамблдор пакінуў іх ісці навобмацак у цемры, дужацца з невядомымі, непазнанымі страхамі, самотнымі і безабароннымі. Нічога не было растлумачана, нічога не было сказана адкрыта, у іх не было мэты, цяпер, у дадатак, у Гары не было і палачкі. Больш таго, ён упусціў фатаграфію выкрадальніка, і, вядома, Вальдэморту цяпер не складзе працы вызначыць, хто гэта быў.
Цяпер у Цёмнага Лорда была ўся інфармацыя…
— Гары? — Герміёна выглядала так, як быццам баялася, што ён можа яе склясці яе ж уласнай палачкай. На яе твары паказаліся слёзы, яна апусцілася каля Гары, трымаючы ў руках, якія калаціліся два кубка з гарбатай і яшчэ нешта вялікае пад рукой.
— Дзякуй, — сказаў ён, прымаючы адзін з кубкаў.
— Не пярэчыш, калі я паразмаўляю з табой?
— Не, — сказаў ён, таму што не жадаў прычыняць ёй боль.
— Гары, ты жадаў ведаць, што за чалавек быў на той фатагрыфіі. Наогул… У мяне ёсць кніга.
Яна нясмела паклала яе яму на калены, гэта быў некрануты том “Жыцця і хлусні Альбуса Дамблдора”.
— Калі?.. Як?..
— Яна была ў гасцінай Бацільды, проста ляжала там… Гэтая занатоўка тырчала з яе верхавіны, — і Герміёна прачытала уголас некалькі радкоў, напісаных кіслотна-зялёным колерам.
— Дарагая Бэллі, дзякуй за тваю дапамогу! Вось копія кнігі, спадзяюся, што табе яна спадабаецца. Ты распавяла ўсё, нават калі і не памятаеш гэтага. Рыта. — Я думаю, яна прыйшла, калі Бацільда яшчэ была жывая, але, пэўна, яна была не ў стане прачытаць гэта.
— Так, пэўна, не была.
Гары паглядзеў на твар Дамблдора і адчуў прыліў дзікай асалоды. Зараз ён пазнае ўсе тыя рэчы, якія Дамблдор не лічыў годнымі распавесці яму, жадаў таго Дамблдор або не.