Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 229
Перейти на страницу:

Я зразумеў, што колькі ні цягні, а калі запрашае генэрал КДБ, дык прыйдзецца ехаць. Beдама ж, для прафілактыкі і за свой кошт. Так яно і атрымалася.

Аднойчы ўранку я паднімаўся па шырокіх прыступках параднага ўваходу ў палац КДБ на Ленінскім праспэкце ў Менску. Расчыніў цяжкія дзьверы і апынуўся ля стала дзяжурнага прапаршчыка. Той патэлефанаваў кудысь, — з палацавых нетраў хутка прыбег маладжавы афіцэр, павёў на паверх, у кабінэт намесьніка старшыні КДБ. Тоўсты сіваваты генэрал за сталом стрымана запрасіў сесьці.

Пачалася гаворка — даўгая і лянівая. Відаць было па ўсім, генэрал адбываў свой нумар, ягоны суразмоўца ўвогуле мала яго цікавіў, — ён ведаў пра яго ўсё. Куды ахвотней ён распавёў пра сваю вайну на Палесьсі, што аднойчы расстраляў начальніка паліцыі — «Як урэзаў яму з маўзера, толькі мазгі па сьцяне размазаліся». То быў уражлівы аповед. А пасьля генэрал прапанаваў напісаць пра чэкістаў кніжку. У Маскве ўжо напісалі шмат, а ў Беларусі мала. Я сказаў: «Што ж, напішыце, у вас такі вопыт». На што пачуў стандартны ў такіх выпадках адказ: «Вопыт ёсьць, але няма часу, — праца! Вось каб вы ўзяліся, у вас талент, а мы б маглі памагчы. Мы вам дамо матар’ял, можаце выбраць любога чалавека, любы эпізод і на яго аснове стварыць аповесьць. А яшчэ лепей раман. Toe і нам і вам было б на карысьць. А то вас там абляпалі гаўном гэтыя перараджэнцы Карпюк з Клейнам».

Генэрал націснуў кнопку, услужлівы афіцэр прынёс стос папак. «Во — на ваш выбар. Пачытайце».

Мяне адвялі ў суседні пакой і пакінулі з чатырма ці пяцьцю папкамі. З пэўнай цікавасьцю я пагартаў іх. Гэта былі не якія там справы, а акуратна перадрукаваныя выняткі з паасобных чэкісцкіх гісторыяў пэрыяду вайны. Чэкіст — у логаве зьвера, чэкіст — кіраўнік дывэрсійнай групы… Яшчэ нешта. Адна гісторыя мяне нават зацікавіла — як савецкага афіцэра-сувязіста выкарыстоўвалі па чарзе то немцы, то нашы. Ня ведаю, як там наконт гераізму, а пакутаў — можна было сабе ўявіць! Аказалася, герой гэтай гісторыі жывы, працуе на Лепельшчыне. Гарадзенскія чэкісты памогуць мне зь ім зьвязацца.

74. Агент Абверу

Не пасьпеў прыехаць дадому, як — званок ад Дубавінкіна: Касінец ужо ў Горадні, можна арганізаваць сустрэчу. Можна ў гасьцініцы. Дамовіліся, што праз гадзіну прыйду.

Спаткаў каля дзяжурнай незнаёмы чалавек у штацкім, павёў на паверх. У страшэнна накураным нумары сядзеў на ложку змрачнаваты немалады чалавек. Чэкіст пакінуў нас удвух. Я прысеў ля стала. «Дык раскажыце…» Чалавек пачаў успамінаць — трудна, неахвотна, коснаязычна. І нарэшце змоўк. «Ат, не магу я так. Каб што глыкнуць…» Я зразумеў і павёў яго ў рэстаран, дзе мы абодва глыкнулі і вярнуліся ў ягоны накураны нумар. Перадыхнуўшы, чалавек пачаў свой гаротны аповед. Цяпер гаворка лілася складна.

«Вайна застала мяне ў Беластоку, я быў тады камандзір роты сувязі. Старшы лейтэнант. Полк разграмілі. Дывізію разграмілі. Армію разграмілі. Паасобнымі групамі прабіраліся на ўсход. Паасобныя групы таксама разграмілі. Трапіў у палон.

Апынуўся ў палявым шталагу. Вёска Калбасіно, во тут, пад Гродна. У чыстым полі дзесяць тысяч людзей. Hі жраць, ні піць. Пад дажджом і сонцам. Сабралі чалавек пятнаццаць — капаць капанір. Капаем. Сілы ўжо не засталося. Я са злосьці вылаяўся і спалохаўся. З брустверу на мяне глядзіць немец. Чыста апрануты. Малады, Афіцэр. „Ком!“ Ну вылез. Кіўнуў галавой — комэн зі! Некуды павёў. Тады ўжо іх стала два. Зайшлі ў іх кантору. Пачаму ругалі нямецкую ўладу? — Я не ругаў. — Я чуў. Мы вас зараз расстраляем. (Ну, што ж, страляйце, — думаю сабе. — Але штось непадобна.) — Вы хочаце тодт? — Быццам бы не, кажу. Толькі дваццаць шэсьць год маю. — Гут, кажуць. Пойдзеце на абучэньне. Нічога не разумею — куды? На каго?

Тым ня менш павялі. Пасьля павезьлі ў нейкі штаб. Там яшчэ допыты — ужо пад пратакол. Праз ноч кудысь павезлі ў крытай машыне. Куды — не зразумець. Але далёка. Цэлую ноч ехалі. Нас там ужо набралася чалавек дзесяць. I трое немцаў з аўтаматамі. Канешне, можна б уцячы. Каб, скажам, везьлі на расстрэл. Але ж, мабыць, вязуць не на расстрэл. А горш, чым у шталагу, наўрад ці будзе.

Карацей кажучы, прывезьлі ў нейкі польскі гарадок, заехалі за агароджу. А там абвэршуле А-3. Значыць, будуць вучыць на разьведчыкаў. Проціў сваіх, рускіх. Што ж, думаю, абучайце, спатрэбіцца. Як навучуся, я вам разьведаю. Абы толькі дапяцца да фронту. Адсюль усё ж далекавата.

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)