Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 37
Перейти на страницу:

Вышэй паказаныя суадносіны кніжных і газэтных выданьняў у беларускай і расейскай мовах на тэрыторыі БССР яшчэ ня ілюструюць запраўднага палажэньня. Трэба не забывацца, што БССР, падобна як і іншыя нацыянальныя рэспублікі, апрача собскіх выданьняў у расейскай мове навадняецца цэнтральнымі, як кніжнымі, гэтак і газэтнымі ды наагул пэрыядычнымі выданьнямі ў расейскай мове, што ўдзел беларускай мовы ў распаўсюджванай у БССР літаратуры зводзіць да зусім нязначных разьмераў. І гэта ў той час, калі паводля перапісу жыхарства з 15 студзеня 1959 году Беларусы ў БССР складаюць 81,1%[29].

Звычайна такія выданьні, як навуковая, палітычная й тэхнічная літаратура, за малымі выняткамі, выпускаюцца ў расейскай мове, а ў беларускай мове - галоўна мастацкая й масава прапагандавая літаратура. Але трэба з асаблівым націскам падчыркнуць, што арыгінальная мастацкая літаратура - творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама літаратурныя часапісы - выдаюцца такім малым тыражом, што яны ў ніякім выпадку ня могуць забясьпечыць патрабаваньняў чытача. Рэдактар Парыцкай раённай газэты «Ленінская перамога» С.Прач яшчэ ў 1958 годзе жаліўся:

На паліцах Парыцкай раённай кнігарні ляжыць многа кніг: палітычная, сельскагаспадарчая, навукова-асьветная літаратура, творы рускіх і заходняэўрапэйскіх клясыкаў, сучасных пісьменнікаў. Аднак патрэбную кнігу не заўсёды купіш. Асабліва мала тут беларускіх пісьменьнікаў... Уся прычына, відаць, у тым, што зь нейкага часу творы беларускіх пісьменьнікаў выдаюцца абмежаванымі тыражамі. Тыраж 3-5-8 тысяч экзэмпляраў далёка не задавальняе попыт... Да раённых цэнтраў даходзіць нязначная колькасць беларускіх кніг, а ў сельскіх крамах і ларкох іх зусім не прадаюць... Даволі часта можна сустрэць пагардлівыя адносіны да распаўсюджваньня беларускіх кніг[30].

Такія «пагардлівыя адносіны да распаўсюджваньня беларускіх кніг» - гэта агульная зьява ў БССР. Пісьменнік І.Шамякін, выступаючы на 4-ым Зьезьдзе беларускіх пісьменнікаў у лютым 1959 году, таксама сьцьвердзіў: «Але мы, пісьменнікі, часта чуем скаргі, што кніг не хапае. Гэтыя скаргі асабліва настойліва выказваюць вучні старэйшых клясаў і выкладчыкі беларускай літаратуры»[31]. Пра «пагардлівыя адносіны да распаўсюджваньння беларускіх кніг» найлепей сьветчыць наступны факт. У сувязі з XXII зьездам камуністычнай партыі адбыўся ў Менску 17 лістапада 1961 году адкрыты сход партарганізацыі Саюзу пісьменнікаў БССР. І характэрна: на сходзе менш за ўсё гаварылася аб партыйным зьезьдзе, а галоўная ўвага была зьвернутая на заганнае распаўсюджваньне беларускіх кнігаў. «Літаратура і Мастацтва», зьмяшчаючы справаздачу із сходу, пісала:

Гаворачы пра распаўсюджваньне беларускай літаратуры, пра тыражы беларускіх кніг і часапісаў, Р.Сабаленка прыводзіць наступныя лічбы. На 15 лістапада на часопісь «Полымя» падпісалася 3.128 чалавек. А між тым у нашай рэспубліцы каля 20 тысяч бібліятэк, каля 12 тысяч школ, сотні дамоў культуры і клюбаў. Часопісь да вельмі і вельмі многіх зь іх не даходзіць. Прамоўца крытыкуе заганныя моманты ў практыцы вызначэньня тыражоў кніг у Белдзяржвыдавецтве... Як і Сабаленка, прамоўца (пісьменьнік П.Панчанка - С.С.) спыніўся на пытаньнях распаўсюджаньня беларускай кнігі... Нажаль, часам атрымліваецца так, што чытачы проста ня маюць магчымасьці пазнаёміцца зь беларускай кнігай. П.Панчанка прыводзіць абураючы факт, калі кіраўніцтна Парку культуры і адпачынку г. Магілёва, маючы даволі вялікія сродкі на падпіску на газэты і часапісы, ня выпісвае ніводнага беларускага выданьня[32].

вернуться

29

Народное хозяйство СССР в 1959 году. Центральное Статистическое Управление. Москва, 1960, б. 17.

вернуться

30

«Літаратура і Мастацтва», № 11, 05.02.1958.

вернуться

31

«Літаратура і Мастацтва», 18.02.1959.

вернуться

32

«Літаратура і Мастацтва», № 92, 21.11.1961.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)