Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 37
Перейти на страницу:

Гэта датычыцца выкладаньня беларускае мовы, як прадмету, у расейскіх школах БССР, дзе, як мы бачылі, палажэньне беларускае мовы пасьля ўспомненае школьнае рэформы зьмянілася на горшае. А ейнае палажэньне ў беларускіх школах засталося такім самым, якім было й раней, і не зьмянілася на лепшае навет пасьля абвешчаньня цытаванага ліста Міністра асьветы БССР. Аб гэтым красамоўна сьветчыць выступленьне ў гэтай справе беларускага савецкага моваведа Я.Рапановіча ў самым канцы 1961 году з артыкулам пад вымоўным загалоўкам «Дбаць пра культуру мовы». Рапановіч, між іншым, сьцьвярджае:

Да сяньняшняга дня ў многіх школах рэспублікі (аўтар мае наўвеце афіцыйна беларускія школы - С.С.) беларуская мова вывучаецца як прадмет. Астатнія-ж дысцыпліны вядуцца як папала - то на рускай, то на «руска-беларускай» мове. Што атрымліваецца пры такіх парадках - няцяжка ўявіць. Вучні рыхтуюць хатнія заданьні па беларускіх падручніках і адказваюць пабеларуску. Настаўнік тлумачыць і задае пытаньні на рускай мове, а школьнікі часта адказваюць на мясцовым дыялекце. Становішча ўскладняецца яшчэ й тым, што нават падручнікам бракуе культуры мовы[24].

Вышэй прыведзеныя факты й прыклады даволі ілюструюць запраўднае палажэньне беларускай мовы ў школьніцтве БССР, якое знаходзіцца ў поўнай супярэчнасьці з прапагандовымі заявамі афіцыйных савецкіх дакумэнтаў аб «свабодным разьвіцьці й раўнапраўнасьці» ўсіх моваў народаў Савецкага Саюзу. З другога боку, зацытаваныя выказваньні настаўнікаў, студэнтаў і наагул інтэлігенцыі - бясспрэчны довад, што такая дэградацыя беларускае мовы на карысьць мовы расейскае праводзіцца наўсуперак жаданьняў і супраць волі беларускага жыхарства.

* * *

Другой, апрача школьніцтва, важнай галінай, у якой забясьпечаная гэгэмонія расейскай мовы, далёка нясумерная да колькасьці расейскага жыхарства БССР, пры адначаснай дэградацыі беларускае мовы, ёсьць выдавецкая справа. Каб мець дакладнае ўяўленьне, як гэтая справа ў запраўднасьці выглядае, будзе карысным прывесьці, за афіцыйнымі савецкімі крыніцамі, статыстыку выданьняў у БССР у беларускай і расейскай мовах за пэрыяд ад 1954 да 1960 году ўлучна.

Ніжэй прыведзеныя статыстычныя паказьнікі за сем апошніх гадоў гавораць самі за сябе й ніякага выясьненьня не патрабуюць. Адно застаецца адмеціць, што калі паводля назваў кнігаў у расейскай мове выдаецца куды болей, чымся ў беларускай, дык агульны іхны тыраж у беларускай мове значна большы, чымся ў расейскай мове. Што-ж да газэтаў, дык іхная колькасьць у беларускай мове амаль у чатыры разы большая, чымся колькасьць газэтаў у расейскай мове. Затое агульны тыраж выдаваных газэтаў у расейскай мове мала ўступае агульнаму тыражу ў беларускай мове, а за некаторыя гады тыражы ў абедзьвюх мовах блізу роўныя. За два апошнія гады (1959 і 1960) агульны гадавы тыраж газэтаў у расейскай мове ўжо перавышае тыраж у беларускай мове. Што-ж датычыцца часапісаў, дык маем зусім адваротную зьяву: у беларускай мове за шэсьць апошніх гадоў іх выдавалася спачатку амаль удвая, а пасьлей амаль утрая меней, чымся ў расейскай мове, затое іхны тыраж за ўсе гады быў больш як удвая вышэйшы за тыраж у расейскай мове.

Выданьні кніг у БССР за 1954-1960 гады[25]

Гады Колькасьць выдадзеных кніг Тыраж (у тыс.) Друкарскія аркушы (у тыс.) Арыгінальныя  Перакладныя 1954 733 15.914 153.370 481 252 У бел. мове 428 10.511 98.831 193 235 У рас. мове 305 5.403 54.539 288 17 1955 670 12.952 133.403 524 146 У бел. мове 260 7.198 76.080 131 129 У рас. мове 410 5.754 57.323 393 17 1956 742 13.736 160.358 591 151 У бел. мове 281 7.063 68.237 163 118 У рас. мове 461 6.673 92.121 428 33 1957 928 16.300 165.705 791 137 У бел. мове 393 9.097 84.580 280 113  У рас. мове 535 7.203 81.125 511 24 1958 1.191 14.512 160.492 1.043 148 У бел. мове 478 8.836 83.106 352 126  У рас. мове 709 5.675 77.385 687 22 1959 1.317 17.101 175.628 1.127 190 У бел. мове 571 9.499 84.249 421 150 У рас. мове 744 7.601 91.378 704 40 1960 1.602 14.231 147.454 1.487 115 У бел. мове 425 7.134 61.534 326 99 У рас. мове 1.175 7.096 85.917 1.159 16
вернуться

24

«Літаратура і Мастацтва», № 103, 29.12.1961.

вернуться

25

«Печать СССР. Всесоюзная Книжная Палата», 1954-1960. Москва, 1955-1961.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)