Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 37
Перейти на страницу:

Ніжэй мы пакажам на канкрэтных прыкладах, узятых з тэкстаў беларускага савецкага друку за некалькі апошніх гадоў, як адбываецца гэтае «папаўненьне» беларускае мовы зь «нявычарпальных крыніцаў расейскае мовы» ўва ўсіх моўных галінах: марфалёгіі, сынтаксу, фразэалёгіі й лексыкі. Дзеля гэтае мэты было намі прастудыявана з моўнага гледзішча цэлы рад друкаваных тэкстаў дзьвюх катэгорыяў: I. палітычнай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры рэспубліканскіх выданьняў БССР, мова якіх афіцыйна ўважаецца за правільную й агульна абавязваючую літаратурную мову; II. празаічнай мастацкай літаратуры, якая, як пабачым ніжэй, выяўляе найбольшы супраціў русіфікацыі й застаецца куды чысьцейшай за першую з гледзішча беларускасьці. Ніжэй пералічаем абедзьве катэгорыі дасьледаваных намі тэкстаў, падаючы ў дужках іхныя скароты:

I.

Гісторыя БССР, т. 2. АН БССР, Менск, 1958, бач. 626 (ГБССР);

Фарміраваньне і разьвіцьцё беларускай сацыялістычнай нацыі. АН БССР, Менск, 1958, б. 268 (ФР);

Камуніст Беларусі, № 10, 1959, б. 80 (КБ);

газэта «Зьвязда» за 15.05.1961, 15.06.1961, 15.07.1961, 18.08.1961, 19.09.1961, раўнавартасьць бачынаў кніжнага фармату 320 (З);

газэта «Літаратура і Мастацтва» за 16.05.1961, 16.06.1961, 21.07.1961, 18.08.1961, 19.09.1961, раўнавартасьць бачынаў кніжнага фармату 320 (ЛіМ).

Разам 1.514 бачынаў.

II.

І.Шамякін. Крыніцы. Менск, 1957, б. 364 (ІШ-Кр);

М.Лынькоў. Веканомныя дні. Менск, 1958, 4 т., б. 1722 (МЛ-ВД);

Л.Кулакоўскі. Расстаемся ненадоўга. Менск, 1955, б. 392 (АК-РНД);

А.Кулакоўскі. Дома. «Полымя», № 6 і 7, 1959, б. 77 (АК-Д);

П.Броўка. Калі зьліваюцца рэкі. Менск, 1957, б. 444 (ПБ-КЗР);

П.Глебка. Сьвятло з Усходу. «Полымя», № 11, 1957, б. 88 (ПГ-СУ);

У.Карпаў. За годам год. Менск, 1957, б. 614 (УК-ЗГГ);

У.Карпаў. Вясеньнія ліўні. «Полымя», № 2, 3 і 4, 1959, 7, 8 і 9, 1960, б. 283 (УК-ВЛ);

М.Пасьлядовіч. З табою побач. «Полымя», № 3, 1956, 11, 1958, 12, 1959, б. 175 (МП-ЗП);

К.Крапіва. Людзі і д'яблы. «Полымя», № 4, 1958, б. 50 (КК-ЛД);

І.Мележ. Дні нашага нараджэньня. «Полымя», № 12, 1958, б. 41 (ІМ-ДНН);

А.Бялевіч. Добрыя людзі. Менск, 1957, б. 179 (АБ-ДЛ);

Т.Хадкевіч. Даль палявая. Менск, 1959, б. 494 (ТХ-ДП).

Разам 4.723 бачыны.

Увага: Тэксты савецкіх аўтараў цытуюцца ў гэтым артыкуле, як і наагул у беларускіх выданьнях у вольным сьвеце, паводля беларускага, а не зрусіфікаванага савецкага правапісу, устаноўленага моўнай рэформай 1933 году. Затое прыводжаныя далей прыклады беларускае савецкае літаратурнае мовы зь пералічаных вышэй выданьняў пададзеныя бязь ніякіх зьменаў паводля савецкага правапісу.

Русіцызмы ў галіне марфалёгіі

Яшчэ рэформа 1933 году ўвяла ў беларускую мову некалькі чужых ёй расейскіх марфалягічных асаблівасьцяў, выкінуўшы зь яе адпаведныя ім беларускія асаблівасьці. Гэтак для бальшыні назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку рэформа ўвяла канчатак -а (завода, інстытута, сацыялізма), заміж ужыванага ў беларускай мове канчатку -у (заводу, інстытуту, сацыялізму), а таксама заміж беларускіх канчаткаў назоўнікаў мужчынскага й ніякага роду ў давальным і месным склоне множнага ліку -ом, -ох (братом, аб гарадох), уняла канчаткі з расейскае мовы -ам, -ах (братам, аб гарадах). Таксама рэформаю 1933 г. было ўведзена ў беларускую мову некалькі расейскіх марфалягічных асаблівасьцяў у галіне лічэбнікаў і дзеясловаў.

З расейскіх элемэнтаў у скланеньні назоўнікаў, якія праніклі ў беларускую мову незалежна ад рэформы й выказваюць тэндэнцыю далейшага пашырэньня, варта адцеміць капчаткі -ей у родным склоне множ. л. назоўнікаў жаноцкага роду, тымчасам як нармальна ў беларускай мове павінен быць канчатак -яў. Гэтак у разгледжаных намі друкаваных тэкстах знаходзім: непрыемнасцей, магчымасцей, масцей, выпадковасцей, нечаканасцей, абласцей, цяжкасцей, сувязей, народнасцей і г.д. заміж беларускіх формаў: няпрыемнасьцяў, магчымасьцяў, масьцяў, выпадковасьцяў, нечаканасьцяў, вобласьцяў, цяжкасьцяў, сувязяў, народнасьцяў. Формы зь -ей (-эй) нармальна сустракаюцца ў беларускай мове толькі ў некаторых рэдкіх выпадках, як у словах касьцей, мышэй, і пад. Цікава, што канчаткі -ей заміж -яў сталіся амаль агульным правілам у мове першай катэгорыі разгледжаных намі савецкіх друкаваных тэкстаў (навуковая, палітычная, тэхнічная й публіцыстычная літаратура), затое ў мове другой катэгорыі тэкстаў (творы мастацкае літаратуры) выступаюць шмат радзей і звычайна зьяўляюцца паралельна - -яў побач зь -ей - навет у тых самых словах.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)