Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 37
Перейти на страницу:

Выданьні часапісаў у БССР за 1955-1960 гады[27](улучна зь іншымі пэрыядычнымі выданьнямі, як зборнікі, бюлетэні й інш., што выходзяць пэрыядычна)

Гады Колькасьць Гадавы тыраж (у тыс. экз.) 1955 39 4.432 У бел. мове 14 3.047 У рас. мове 25 1.385 1956 43 4.898 У бел. мове 16 3.179 У рас. мове 27 1.719 1957 54 5.140 У бел. мове 19 3.580 У рас. мове 35 1.560 1958 88 6.709 У бел. мове 24 4.858 У рас. мове 64 1.851 1959 90 7.942 У бел. мове 24 5.807 У рас. мове 66 2.135 1960 92 10.393 У бел. мове 24 7.192 У рас. мове 68 3.201

Аб прысьпешаных русіфікацыйных тэмпах можа найлепей сьветчыць факт, што яшчэ ў 1930-1935-ых гадох, калі пачаўся ўжо працэс русіфікацыі беларускай мовы, у БССР выдавалася ў сярэднім 85% кніжак у беларускай мове й толькі 5% у расейскай мове[28].

Падобна ўва ўсіх іншых нацыянальных рэспубліках СССР колькасьць выданьняў у нацыянальных мовах нясумерна малая ў прыраўнаньні да колькасьці выданьняў у расейскай мове. Тым ня меней, ува ўсіх іншых рэспубліках, за выняткам адно Казахскай, дзе з прычыны наплыву чужога нацыянальна элемэнту ў сувязі з асваеньнем цаліны колькасьць выданьняў у казахскай мове з кажным годам моцна падае й павялічваецца колькасьць выданьняў у расейскай мове, суадносіны нацыянальнай і расейскай моваў значна выгаднейшыя для першай, як для другой, чымся ў БССР. Прычыну такое зьявы выясьніць ня цяжка. Калі ходзіць пра балцкія народы (Летувісаў, Латышоў і Эстонцаў), дык іхныя мовы, як неславянскія й тым самым ад расейскай мовы далёкія, маюць параўнальна большае пашырэньне. Апрача гэтага, прыбалцкія народы ў пэрыядзе між абедзьвюма сусьветнымі войнамі мелі собскія незалежныя дзяржавы й толькі ў 1940 годзе апынуліся ў складзе Савецкага Саюзу. Параўнальна ў найлепшым палажэньні грузінская й армянская мовы, што, з аднаго боку, застаецца ў сувязі з найменшым агульным працэсам русіфікацыі двух гэтых каўкаскіх народаў, а здругога боку - у сувязі з тым, што абедзьве гэтыя мовы, як неславянскія, таксама далёкія ад расейскай мовы. Гэтай апошняй акалічнасьцяй выясьняецца таксама параўнальна большая ступень ужываньня моваў цюрскіх народаў СССР. Навет украінская мова мае параўнальна да беларускай мовы большае пашырэньне ў друку, што можна выясьніць дзьвюма прычынамі: а) вялікай колькасьцяй украінскага народу и тым самым большай удзельнай вагой Украіны ў СССР, б) спэцыфічным палажэньнем Галіччыны, якая да 1939 году ніколі не ўваходзіла ў склад Расейскае імпэрыі й жыхарства якой да часу прылучэньня ў 1939 годзе Заходняй Украіны да СССР зусім ня ведала расейскае мовы.

вернуться

27

Народное хозяйство СССР в 1959 году. Центральное Статистическое Управление при Совете Министров СССР. Москва, 1960, б. 782-783; Народное хозяйство СССР в 1960 году. Москва, 1961, б. 812-813.

вернуться

28

«Летапіс друку БССР» за адпаведныя гады, Менск.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)