Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 37
Перейти на страницу:

У сувязі з пачатай кампаніяй у абароне беларускае мовы ў школах Беларусі газэта «Літаратура і Мастацтва» ў нумары за 26 лютага 1958 году зьмясьціла наступнае паведамленьне:

Нядаўна міністар асьветы БССР тав. Ільюшын прыслаў у нашую рэдакцыю пісьмо, у якім дае адказ на закранутыя газэтай пытаньні. Тав. Ільюшын піша:

«Вывучэньню роднай мовы ў школах і пэдагагічных навучальных установах удзяляецца вялікая ўвага. Для пачаткавай і сярэдняй школы, сярэдніх і вышэйшых пэдагагічных навучальных установаў Міністэрствам асьветы БССР складзены праграмы, выдадзены падручнікі па мове і літаратуры, мэтадычныя дапаможнікі, зборнікі практыкаваньняў. Школьныя падручнікі па ўсіх іншых дысцыплінах таксама выдадзены на беларускай мове ў дастатковай колькасьці. Школьныя бібліятэкі ў асноўным камплектаваны праграмнымі творамі беларускай літаратуры.

Міністэрства асьветы правяло ў 1957/58 навучальным годзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на палепшаньне выкладаньня беларускай і рускай моваў, ліквідацыю недахопаў, якія маюцца ў гэтай справе. Ад настаўнікаў беларускіх школ строга патрабуецца весьці выкладаньне ўсіх прадметаў, за выключэньнем рускай мовы і літаратуры, на беларускай мове. Кіруючым работнікам народнай асьветы прапанавана ўлічваць пры камплектаваньні беларускіх школ настаўнікамі веданьне імі беларускай мовы...» А ў пэдагагічных інстытутах «выкладчыкам, што вядуць выкладаньне на рускай мове, вызначаны час для падрыхтоўкі да выкладаньня на беларускай мове».

Што гэтая заява Міністра асьветы БССР - адно папяровая спроба заспакаеньня ўстрывожанай запраўдным станам грамадзкай апініі, сьветчаць ня толькі далейшыя нараканьні на дэградацыю беларускай мовы ў школьніцтве, але пацьвярджае гэта й сама рэдакцыя газэты ў заўвазе пад лістом Міністра асьветы, дзе гаворыцца: «Міністэрства асьветы БССР, бясспрэчна, многае ўжо зрабіла й робіць, каб выправіць некаторыя ненармальныя зьявы ў школьнай справе, але адказ т. Ільюшына не паказвае ў поўнай меры сапраўднага становішча з выкладаньнем беларускай мовы й літаратуры ў школах і падагагічных ВНУ рэспублікі»[22].

Не зважаючы на патрабаваньні настаўнікаў, інтэлігенцыі й наагул беларускага жыхарства забяспечыць у школах рэспублікі выкладаньне ў роднай беларускай мове й не зважаючы на вышэй прыведзеную заяву Міністра асьветы БССР, школьная палітыка ў цэлым СССР пайшла ў кірунку зусім адваротным да гэтых патрабаваньняў. У канцы 1958 году сэсія Вярхоўнага Савету СССР прыняла закон «Аб умацаваньні сувязі школы з жыцьцём і далейшым разьвіцьці народнай асьветы ў СССР», а сьледам за гэтым і ў саюзных рэспубліках былі прынятыя падобныя законы. Гэты закон у БССР быў прыняты ўжо ў пачатку 1959 году. Артыкул 1.1 разьдзелу II-га гэтага закону гаворыць:

«Навучаньне ўва ўсіх школах Беларускай ССР ажыцьцяўляецца ў роднай мове вучняў. Бацькі маюць права пастанаўляць, у школу зь якой мовай навучаньня аддаваць сваіх дзяцей». І яшчэ далей: «Навучаньне расейскае мовы ў школах зь беларускай мовай навучаньня, а так-жа навучаньне беларускай мовы ў школах з расейскай або іншай мовай навучаньня праводзіцца згодна жаданьня вучняў і іхных бацькоў»[23].

Да ўваходу ў сілу гэтага закону ў расейскіх школах, што знаходзяцца на тэрыторыі саюзных рэспублік, абавязвала выкладаньне ў якасьці асобнага прадмету нацыянальнай мовы, як другой дзяржаўнай мовы тэй нацыянальнай рэспублікі, дзе знаходзіцца расейская школа. У той-жа самы час у нацыянальных школах тэй або іншай рэспублікі было абавязкавае і навучаньне расейскай мовы. Паводля новага закону пытаньне аб неабходнасьці навучаньня нацыянальнай мовы ў расейскіх школах пакідаецца на волю самых вучняў і іхных бацькоў тэй або іншай расейскай школы. Таксама на волю вучняў і бацькоў пакідаецца пытаньне аб навучаньні расейскай мовы ў тэй або іншай нацыянальнай школе рэспублікі. Тая акалічнасьць, што бацькі вучняў у Савецкім Саюзе знаходзяцца ў поўнай залежнасьці ад партыйных органаў і прафсаюзных арганізацыяў, пытаньне аб неабходнасьці навучаньня нацыянальнае мовы рэспублікі ў расейскіх школах, - а такіх школаў у кажнай нацыянальнай рэспубліцы нясумерна вялікая колькасць прапарцыянальна да жыхарства расейскае нацыянальнасьці - фактычна перадаецца на разьвязаньне мясцовых партыйных і прафсаюзных органаў, якія, як правіла, праводзяць палітыку зьмяншэньня сфэры ўжываньня нацыянальнае мовы й даваньня пяршынства расейскай мове, як гэтага вымагае цэнтральнае партыйнае кіраўніцтва.

вернуться

22

Тамсама.

вернуться

23

«Советская Белоруссия», № 86, 12.04.1959.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)