Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Так, — ахвотна адклікнуўся Рон, — даволі бурна, Руфус Скрым…
— У мяне для цябе нешта ёсць, Гары, — сказала Герміёна, не гледзячы на Рона і быццам не заўважаючы яго. — Так, дарэчы — пароль. Устрыманне.
— Сапраўды, — слабым голасам прамовіла Поўная Цётка і кінулася наперад, адчыняючы дзіру за партрэтам.
— Што гэта з ёй? — спытаў Гары.
— Перашчыравала на святы, — закаціўшы вочы, адказала Герміёна і першай пралезла ў перапоўненую агульную гасціную. — Яны з сяброўкай Віялетай выпілі ўсё віно ў п’яных манахаў, ведаеце, з той карціны ў калідоры каля кабінета заклёнаў… Добра, усё роўна…
Яна парылася ў кішэні і выцягнула пергаментны скрутак, падпісаны почыркам Дамблдора.
— Выдатна, — Гары адразу разгарнуў пасланне і пазнаў, што наступны індывідуальны занятак будзе заўтра вечрам. — Мне столькі ўсяго трэба яму распавесці — ды і табе таксама. Пайдзем сядзем…
Тут раздаўся гучны віск: “Вон-вон!”, і Лаванда Браўн, выскачыўшы невядома адкуль, кінулася на шыю Рона. Народ захіхікаў; Герміёна меладычна засмяялася і сказала:
— Вон столік… ты з намі, Джыні?
— Не, дзякуй, я абяцала знайсці дына, — ад усякага запалу, што Гары, зразумела, не мог не адзначыць. Рон і Лаванда стаялі, сашчапіўшыся ў барацьбітаўскім захопе. Пакінуўшы ім абдымацца, Гары павёў Герміёну да вольнага століка.
— А як твае Каляды?
— Нармальна, — яна паціснула плячамі. — Нічога асаблівага. А што было ў Вон-Вона?
— Зараз распавяду, — паабяцаў Гары. — Слухай, Герміёна, а ты не магла бы…?
— Не, не магла бы, — бескаляровым голасам адказала тая, — нават не прасі.
— Я думаў, што, можа, за вакацыі… ну, ты разумееш…
— Гэта Поўная цётка выпіла цыстэрну віна пяць стагоддзяў вытрымкі, Гары, а не я. Ну, кажы, што за важныя навіны ты жадаў паведаміць?
У яе быў настолькі люты выгляд, што Гары ўпадабаў забыцца пра Рона і перасказаў гутарку Малфоя і Снэйпа.
Калі ён скончыў, Герміёна трохі пасядзела ў роздумах і сказала:
— А ты не думаеш…?
— … што ён прыкідваўся, быццам жадае дапамагчы, каб выведаць у Малфоя яго намер?
— Ну.. так, — кіўнула Герміёна.
— Містэр Уізлі і Люпін таксама так думаюць, — незадаволена буркнуў Гары. — Але, значыць, Малфой сапраўды задумвае нейкую поскудзь, спадзяюся, ты не станеш адмаўляць…
— Не, не стану, — павольна вымавіла яна.
— І дзейнічае па загаду Валан дэ Морта, як я і казаў!
— Хм-м-м.. а гэтае імя прамаўлялася?
Гары нахмурыўся, узгадваючы.
— Не ўпэўнены… Снэйп сапраўды сказаў: “твой спадар”… хто ж яшчэ?
— Не ведаю, — Герміёна прыкусіла губу. — Можа, яго бацька?
Яна ўтаропілася ўдалячынь і так глыбока пагрузілася ў свае думак, што нават не заўважыла, як Лаванда ласкоча Рона.
— А як пажывае Люпін?
— Не вельмі добра, — прызнаў Гары і распавёў пра місію Люпіна і яго цяжкасці. — Ты наогул чула пра Фенрыра Грэйбэка?
— Так! — спалохана выклікнула Герміёна. — І ты таксама, Гары!
— Калі, на Гісторыі магіі? Ты выдатна ведаеш, што я ніколі не слухаю…
— Не, не, не на гісторыі магіі! Малфой пагражаў Борджыну гэтым самым Фенрырам! Ён сказаў, што Грэйбэк — стары сябар іх сям’і і што ён будзе сачыць за Борджынам!
Гары ўтаропіўся на яе, разявіўшы рот.
— Я забыўся! Але гэта даказвае, што Малфой — Пажыральнік Смерці! Як інакш ён можа звязвацца з Грэйбэкам і аддаваць распараджэнні?
— Усё гэта вельмі падазрона, — выдыхнула Герміёна, — калі толькі не…
— Я цябе ўмольваю! — у раздраженні ўскрыкнуў Гары. — Тут спрачацца не пра што!
— Але… усё такі не выключна, што гэта была пустая пагроза.
— Неймаверны чалавек, — Гары патрос галавой. — Добра, убачым, хто меў рацыю… Ты, Герміёна, разам з Міністэрствам, яшчэ папомніш мае словы. Так, дарэчы, я прымудрыўся пасварыцца з Руфусам Скрымджэрам…
Астатак вечара яны правялі суцэль мірны, лаючы міністэрства магіі — Герміёна, як і Рон, лічыла неверагодным нахабствам з іх боку прасіць Гары аб дапамозе пасля леташняга ганення.
Новы семестр пачаўся з прыемнай неспадзеўкі: раніцой на дошцы ў агульнай гасцінай з’явілася вялікая аб’ява:
Заняткі па тэхніцы апарыравання
Усе, хто дасягнуў, або дасягне да 31 жніўня гэтага года ўлучна, сямнаццацігоддзя, могуць прайсці дванаццацітыдзенны курс тэхнікі апарыравання з інструктарам з міністэрства магіі.
Просім жадаючых занесці сваё прозвішча ў спіс унізе.
Кошт: 12 галеонаў.