Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 199
Перейти на страницу:

— Так казаць не трэба было, — хутка сказаў Скрымжэр. — Гэта было бестактоўна…

— Не, усяго толькі сумленна, — запярэчыў Гары. — Адна з нешматлікіх праўдзівых рэчаў, якія я пачуў. Вам абыякава, памру я або выжыву, важна толькі, каб я дапамог пераканаць грамадскасць, быццам вы перамагаеце ў вайне з Валан дэ Мортам. Я не забыўся, міністр…

Ён падняў правы кулак. На тыльным боку халоднага запясця зіхацелі белыя шнары ад слоў, якія Далорэс Амбрыдж прымушала яго выразаць на ўласнай руцэ: "Я ніколі не павінен ілгаць".

— Не ўзгадаю, каб вы ўсталі на маю абарону, калі я спрабаваў давесці, што Валан дэ Морт вярнуўся. Летась міністэрства чамусьці не імкнулася са мной сябраваць.

Запанавала маўчанне, гэтак жа халоднае, як зямля ў іх пад нагамі. Гном выняў чарвяка і радасна абсасваў яго, прываліўшыся да ніжніх галінак рададэндрона.

— Што зараз робіць Дамблдор? — бесцырымонна запытаўся Скрымжэр. — Дзе бывае, калі яго няма ў Хогвартсу?

— Паняцця не маю, — адказаў Гары.

— А калі бы і ведаў, не сказаў, — працягнуў за яго Скрымжэр, — так жа?

— Не, не сказаў бы, — пацвердзіў Гары.

— Што ж, прыйдзецца паспрабаваць высвятляць самастойна.

— Паспрабуйце, — Гары раўнадушна паціснуў плячамі. — Але вы ж разумней Фаджа і, здавалася бы, павінны вучыцца на яго памылках. Ён спрабаваў умешвацца ў справы Хогвартсу. І цяпер, як вы, можа быць, заўважылі, ён больш не міністр. А Дамблдор застаецца дырэктарам. На вашым месцы я бы пакінуў Дамблдора ў супакоі.

Павісла доўгая паўза.

— Відаць, што, прынамсі, над табой ён хвалебна папрацаваў, — пасля доўгага маўчання холадна прагаварыў Скрымжэр, цвёрда гледзячы на Гары скрозь акуляры ў драцяной аправе. — Чалавек Дамблдора да мозгу костак, так, Потэр?

— Так, так, — сказаў Гары. — Рады, што мы гэта высветлілі.

Ён павярнуўся спіной да міністра і закрочыў да хаты.

17. Правалы ў памяці 

Хутка пасля Новага года, рана вечарам, Гары, Рон і Джыні сталі перад камінам, збіраючыся адправіцца ў Хогвартс — Міністэрства арганізавала аднаразовае падлучэнне да каміннай сеткі для хуткага і бяспечнага перакідання вучняў у школу. Праводзіла хлопцаў адна толькі місіс Уізлі: містэр Уізлі, Фрэд, Джордж, Біл і Флер былі на працы. Місіс Уізлі танула ў слязах. Урэшце, трэба прызнаць, апошнім часам яна амаль заўсёды плакала; з тых самых пор, калі ў калядны вечар Персі выляцеў з хаты ў акулярах, залепленых пюрэ з пастэрнака (“аўтарства” гэтага подзвігу прыпісвалі сабе Фрэд, Джордж і Джыні).

— Не плач, маці, — Джыні паляпвала па спіне місіс Уізлі, якая плакала ў яе на плячу. — Усё нармальна…

— Так, не хвалюйся пра нас, — сказаў Рон, дазваляючы маці захаваць на сваёй шчацэ вельмі і вельмі вільготны пацалунак, — а тым больш аб Персі. Ён такі дэбіл, што не вялікая страта, так?

Місіс Уізлі расплакалася яшчэ мацней і абняла Гары.

— Абяцай, што будзеш асцярожны… не палезеш на ражон…

— А ніколі не лезу, — адказаў Гары. — Вы жа мяне ведаеце, я люблю жыць ціха і спакойна.

Місіс Уізлі слязліва хіхікнула і адступіла назад.

— Добра, дарагія мае, будзьце разумніцамі…

Гары ступіў у ізумрудны агонь і крыкнуў: “Хогвартс!” Перад вачамі мільганулі напрыканцы куток кухні і мокры твар місіс Уізлі, а затым полымя асягнула яго цалкам. Гары закруціла; перад ім пранёсся размыты калейдаскоп чужога чараўніцкага жылля, але малюначкі знікалі раней, чым ён паспяваў штосьці разгледзець. Праз некалькі імгненняў рух замарудзіўся, і нарэшце рэзка спыніўся. Гары стаяў у каміне кабінета прафесара МакГонагал, якая, калі ён стаў пералазіць праз камінную рашотку, на імгненне адарвалася ад сваёй працы і сказала:

— Добры вечар, Потэр. Паспрабуйце не выпэцкваць дыван.

— Што вы, прафесар.

Гары паправіў акуляры і прыгладзіў валасы. У каміну тым часам з’явіўся Рон. Пачакаўшы Джыні, усе трое вышлі з кабінета МакГонагал і хутка накіраваліся ў грыфіндорскую вежу. Па дарозе Гары выглядаў у вокны. Сонца ўжо садзілася за сценамі замка, уся тэрыторыя якога была накрытая снежным дыванам, яшчэ больш шчыльным, чым у садзе Нары. Удалечыні, перад халупай, Хагрыд карміў Клювакрыла.

— Цацка, — упэўнена вымавіў Рон, падыходзячы да Поўнай цётцы. Яна была незвычайна бледная і паморшчылася ад яго гучнага голасу.

— Не, — сказала яна.

— Што значыць “не”?

— Пароль змянілі, — растлумачыла Поўная Цётка. — І ўмольваю цябе, не крычы.

— Нас не было, адкуль нам ведаць…?

— Гары! Джыні!

Да іх падляцела расчырванелая Герміёна ў мантыі, капелюшу і пальчатках.

— Я вярнулася гадзіны дзве назад, я толькі што ад Хагрыда і Клю… гэта значыць, Куракрыла, — на адзіным дыханні паведаміла яна. — Як Каляды, добра?

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)