Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 228
Перейти на страницу:

— Трусь, трусь, трусь...— То Цурук з Крывавязым зазывалі і кармілі маладых трусоў. Клетка з трусамі была і ў той апошняй машыне, якая ад'язджала з дзетдома. Ён застаўся ні з чым ля разбітага карыта.

I карыта тое працягвала разбівацца, крышыцца ў крышанку на яго вачах. Так крышыцца, пэўна, толькі вясной у час паводкі лёд. Зносіць, ломіць усё на сваім шляху і ломіцца сам. Льдзіна на льдзіну, адна насоўваецца на другую, падмінае, і абедзве раструшчваюцца на друзачкі, пакуль не ператворацца ў гурбу маленькіх, з іголку, ледзяшоў, што на вачах усядаюцца, сыкаючы па-вужынаму, сплываюць вадой, жаруць самі сябе. Так і ў вёсцы ўсе раптам накінуліся на дзетдомаўскае дабро, пацягнулі хто што сабе. А пачалося гэтае расцягванне, здаецца, са спагады і шкадобы дзетдомаўцаў, якіх звозілі з сяла. I куды ж гэта іх, куды, як арыштанцікаў, у машыну, а яны ўсё пазіраюць і пазіраюць на вёску, на хаты. I куды ж іх, бедных, куды. I няўжо мы іх ніколі ўжо больш не ўбачым. I пад гэтыя ўздыхі, плясканне ды вохканне хтось ужо неўпрыкметку цягнуў з дзетдомаўскага падворка кола: яно цяпер усё роўна нікому не спатрэбіцца, і калёсы самі нікому ўжо не трэба. Хтось паквапіўся на посуд: яго ж усё роўна загадана ў зямлю, разбіць і закапаць, дык няхай хоць каму-небудзь паслужыць. Цягнулі сталы, крэслы, коўдры, адзенне, абутак — усё, што кінулі безгаспадарліва, прызначылі да спісання і знішчэння агнём. Мо тут і не было нічога кепскага. Ці інакш, усё гэта аднолькава разбэшчвала: што ў зямлю, што ў агонь, што вось так — хап-хап сабе ў хату. Хап-хап гэты ўвайшоў у сілу пазней, калі дайшла чарга да склада, у якім захоўваліся касцюмы, паліто дзетдомаўцаў. Да Місцюка валам ужо ўсе павалілі. I той не без сваёй карысці мяняў старыя паліто і касцюмы на новыя. Мо Мар'ян застаўся б і ў баку ад усяго гэтага, ён жыў яшчэ граніцаю, у ім усё яшчэ грукатала і пенілася мора. Але на вешалцы ў сваёй хаце ён убачыў тры новыя зялёненькія дзетдомаўскія паліто, што сам прывозіў з базы ў дзетдом яшчэ да службы ў арміі. Яго больш за ўсё ўразіла, што тыя паліто завезены ў дзетдом іменна ім, а цяпер яны ў яго хаце, бы знарок адбіраў, вёз, каб украсці. Пачырванеў, а потым збялеў, нібы сапраўды ўкраў і яго заспелі на тым крадзяжы. Паклікаў жонку.

— Адкуль, Стэфа? — спытаў, здаецца, спакойна, але яна зразумела і кінулася дакараць яго, і атрымалася, што ён яшчэ і вінаваты.

— Ты ж тры гады сабакам сена касіў. Прыехаў і прыліку дзеля нават не пацікавіўся, што мы тут елі, што насілі, хто нам дровы сек... Адтуль.

— Хто ж вам дровы сек? — ён і не пачуў ужо гэтагаяе «адтуль».— Хто вам дровы сек?

— Дамавік.

— Ці не Сідарам завуць таго дамавіка?

— А хоць бы і Сідарам. Ты паглядзі на мяне, паглядзі, чым я табе няўгодна. На, глядзі.— I ён паглядзеў на яе, перакіпеўшы ўжо ў злосці, і пашкадаваў. Як, чаму так атрымліваецца, але кожная адзінокая жанчына нясе на сабе пазнаку гэтага адзіноцтва, пакінутасці. Быў той знакі на твары Стэфы. Гожая, у самай пары жанчына, а вочы не на месцы. У вачах нешта ад жывёлы, пакорлівае і задуменнае, і пад вачыма чорныя кругі. А галаву трымае з годнасцю, залішняй, падкрэсленай годнасцю, памагаючыся тым самым схаваць пакору. Гора на пагляд не выстаўляюць, бяду носяць у сабе. Што ён мог адказаць ёй, як суцешыць яе вочы, прызнацца, што слабы, што шкадуе яе толькі во ў гэтую хвіліну і на хвіліну. Але ж яна чакала ад яго зусім іншага, крычала, маліла аб іншым:

— Чаму, чаму, навошта загубіў ты маё жыццё? Ды лепш ужо Сідар, дурная, дурная, для каго сябе берагу. Лепш ужо Сідар. Той хоць і ад'язджае ўзімку, на заробкі, але кожнае лета дамоў. I дроў навозіць, і насячэ, і памяць аб сабе пакіне. Ніводзін год Місцючыха пустой не прахадзіла. А ты... Каб не дакасаўся больш да мяне... Не чапай, не чапай паліто. Не ты нажываў, не табе распараджацца. Як сабакам сена...

— Я сам аднясу іх Місцюку ў склад,— сказаў ён, крыху саступаючы ёй, сказаў, каб хоць гэтаю крыхаю ды дагадзіць Стэфе. Але Стэфа не адгукнулася на гэтае яго патуранне.

— Магу і я, толькі...— I Стэфа зацята і горка засмяялася. Ён зразумеў яе смех, яе зацятасць і таму пакінуў паліто на вешалцы: хай будзе як будзе. Але Стэфа іх не панесла, і давялося яму самому ісці да Місцюка. Місцюк ад паліто адмовіўся:

— Такіх у мяне на складзе не было. У каго іх жонка твая ўзяла, хай таму і аддае.

— Дзетдомаўскія паліто, Сідар, гэта я добра ведаю. Будзе суд — дакажу. Так што твой інтарэс, каб іх насілі дзетдомаўцы. Ты мяне разумееш?

— Я цябе даўно зразумеў. Гаўнаед ты, Мар'ян, а не чалавек. I сам не гам, і людзям не дам.— Сідар не мяняўся, быў і заставаўся па-ранейшаму Сідарам, нават знешне. Не забываўся пра сябе ні ў горы, ні ў радасці людской, усё гроб і гроб пад сябе і апраўдваў сябе: — Што, скажы мне, дзяржава забяднее, калі паліто хтосьці зіюсіць? Цяплей дзяржаве будзе, калі іх спішуць, абальюць карасінаю і спаляць, скажы мне?

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)