Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 150
Перейти на страницу:

Ён ляжаў нерухома. Прышэлец набліжаўся. За пятнаццаць футаў ён спыніўся. Карсан затаіў дыханне.

Ён з усяе сілы стараўся, каб у яго ў галаве не было ні адзінай думкі, — інакш тэлепатычныя здольнасці ворага падкажуць яму, што Карсан пры памяці. Ды тут на яго мозг з ашаламляльнай сілай абрынуліся Прышэльцавы думкі.

Ён адчуў дзікі жах ад гэтых зусім чужых, інакшых думак, якія ён адчуваў, але не мог ні зразумець, ні выказаць, бо ні ў адной зямной мове не знайшлося б для іх слоў, ні ў адной зямной душы — уяўленняў. Ён падумаў, што думкі павука, ці багамола, ці марсіянскай пясчанай змяі, калі б яны набылі розум, здаліся б у параўнанні з гэтым роднымі і мілымі.

Ён цяпер зразумеў, што тая таямнічая істота мела рацыю. Чалавек або Прышэлец — ва ўсім сусвеце было месца толькі аднаму з іх. Яны былі далей адзін ад аднаго, чым Бог і д'ябал, — паміж імі не магло быць нават раўнавагі.

Бліжэй. Карсан чакаў, пакуль ён наблізіцца на некалькі футаў, пакуль ён працягне да яго свае шчупальцы…

І тут, забыўшыся пра ўсе свае пакуты і сабраўшы астатнія сілы, ён сеў, занёс гарпун і кінуў яго.

Прышэлец, з глыбока ўваткнутай у яго зброяй, пакаціўся прэч. Карсан паспрабаваў устаць, каб кінуцца наўздагон, ды не змог. Ён упаў і папоўз услед за праціўнікам.

Вяроўка разматалася і пацягнула Карсана за руку. Яго працягнула яшчэ некалькі футаў, потым нацяжэнне аслабла. Карсан усё рухаўся наперад, падцягваючыся рукамі па вяроўцы.

Прышэлец спыніўся, размахваючы шчупальцамі і дарэмна спрабуючы выцягнуць гарпун. Здавалася, ён задрыжаў, а потым, відаць, зразумеўшы, што яму не ўцячы, пакаціўся назад да Карсана, працягнуўшы да яго кіпцюрыстыя шчупальцы.

Карсан сустрэў яго з нажом у руцэ. Ён наносіў удар за ўдарам, а гэтыя жахлівыя кіпцюры рвалі яго скуру і мяса.

І раптам Прышэлец застыў нерухома.

Зазваніў званок. Карсан расплюшчыў вочы, але не адразу сцяміў, дзе ён і што з ім. Ён быў прышпілены да сядзення свайго касмалёта, і на экране перад ім не было нічога, акрамя касмічнай пустаты. Ніякага праціўніка, ніякай неймавернай планеты.

Званок выкліку працягваў звінець — нехта хацеў, каб ён адказаў. Чыста рэфлекторным рухам Карсан працягнуў руку і перакінуў тумблер.

На экране з'явіўся твар Брандэра — капітана суднабазы «Магелан». Ён быў бледны, а вочы ў яго ўзрушана ззялі.

— Карсан! Я — «Магелан», — гаркнуў ён. — Адбой. Усё кончылася! Мы перамаглі!

Экран патух — Брандэр выклікаў астатніх патрульных. Паволі Карсан вывеў свой карабель на зваротны курс. Паволі, не верачы сваім вачам і вушам, ён адшпіліўся ад крэсла і пайшоў да крана напіцца. Чамусьці ён адчуваў страшную смагу. Ён выпіў шэсць шклянак.

Потым ён прыхінуўся да сцяны, збіраючыся з думкамі. Ці было ўсё гэта на самай справе? Ён цэлы і здаровы. Смага была хутчэй уяўнай, чым сапраўднай: горла ў яго зусім не перасохла. Нага…

Ён задраў штаніну і паглядзеў на лытку. Там быў доўгі белы шрам, але ён даўно загоіўся. Раней ніякага шрама тут не было. Ён расшпіліў маланку на куртцы і ўбачыў, што яго грудзі і жывот пасечаны малюсенькімі, амаль незаўважнымі і таксама зусім загоенымі шрамамі. Гэта было на самай справе.

Аўтапілот ужо ўводзіў яго касмалёт у трум базы. Захваты паклалі яго на месца, і праз імгненне зумер паведаміў, што шлюз запоўнены паветрам. Карсан адчыніў люк і выйшаў вонкі праз падвойныя дзверы шлюза.

Ён накіраваўся проста ў кабінет Брандэра, увайшоў і аддаў чэсць.

Брандэр выглядаў крыху ашалелым.

— Прывітанне, Карсан, — сказаў ён. — Ты такое прапусціў. Вось гэта была карціна!

— Што здарылася, сэр?

— Добра не ведаю. Мы далі адзін залп, і ўвесь іх флот рассыпаўся на пыл! Штосьці такое імгненна перакінулася з карабля на карабель — нават на тыя, у якія мы не цэліліся і якія былі за межамі нашага агню. Увесь флот быў знішчаны на нашых вачах, а ў нас ніводнай драпіны. Мы нават не можам прыпісаць сабе гэты гонар. Напэўна, у іх метале была нейкая нестабільная састаўная частка, і наш прыстрэлачны стрэл выклікаў рэакцыю. Ух, што было! Шкада, што ўсё абышлося без цябе.

Карсану ўдалося ўсміхнуцца. Гэта было вартае жалю падабенства ўсмешкі — толькі праз шмат дзён ён перажыве ўсё, што адбылося, — але капітан не глядзеў на яго і нічога не заўважыў.

— Так, сэр, — сказаў ён. Здаровы сэнс, а не сціпласць падказаў яму, што ён навек праславіцца як сама апошні ілгун ва ўсім космасе, калі прагаворыцца хоць словам. — Так, сэр, шкада, што ўсё абышлося без мяне.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)