Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 150
Перейти на страницу:

Моцныя вусікі, падобныя да дроту, амаль не гарэлі — з іх дапамогай было лёгка рабіць запальныя снарады. Пучкі галля з маленькім каменем усярэдзіне — для вагі, абвязаныя вусікамі з пятлёй, каб мацней замахнуцца.

Ён назапасіў паўтузіна такіх снарадаў, потым запаліў і кінуў першы. Ён не трапіў у цэль, і Прышэлец паспешліва пачаў адступаць, цягнучы за сабою катапульту. Але ў Карсана было гатова яшчэ некалькі снарадаў, і ён кінуў іх адзін за адным. Чацвёрты засеў у машыне, і гэтага было дастаткова. Прышэлец дарэмна спрабаваў патушыць полымя, якое распаўзалася, закідваючы яго пяском, — кіпцюрыстыя шчупальцы не маглі захапіць яго памногу. Катапульта згарэла.

Прышэлец адкаціўся на бяспечную адлегласць ад агню і зноў засяродзіў сваю ўвагу на Карсане. Зноў Карсан адчуў хвалю нянавісці і млосці. Але ўжо слабей: ці сам Прышэлец аслабеў, ці Карсан ужо навучыўся бараніцца ад такога нападу.

Ён паказаў Прышэльцу нос і адагнаў яго каменнем на значную адлегласць. Прышэлец адкаціўся да задняй сцяны сваёй паловы і зноў пачаў збіраць голле. Напэўна, ён збіраўся зрабіць яшчэ адну катапульту.

Карсан соты раз праверыў, ці дзейнічае яшчэ бар'ер, і раптам выявіў, што сядзіць ля самага бар'ера на пяску, занадта аслабеўшы, каб устаць. Параненую нагу тузала ўсё мацней, і смага мучыла яго яшчэ болей. Але ўсё гэта адступала на другі план перад поўнай знямогай.

І гарачынёй.

Вось гэта, напэўна, і ёсць пекла, падумаў ён. Пекла, у якое верылі ў старажытнасці. Ён з усяе сілы стараўся не заснуць, хоць і не бачыў у гэтым асаблівага сэнсу: усё роўна ён нічога не можа зрабіць, пакуль бар'ер застаецца непраходным і Прышэлец трымаецца далёка ля задняй сцяны.

Але ж павінен быць які-небудзь спосаб! Ён паспрабаваў прыпомніць, што ён чытаў у кнігах па археалогіі пра тое, як ваявалі калісьці, да з'яўлення металу і пластыкаў. Першай зброяй быў як быццам камень для кідання. Ну, гэта ў яго ўжо было. Адзіным удасканаленнем гэтай зброі была катапульта, накшталт той, якую змайстраваў Прышэлец. Але Карсан ніколі не зможа такой зрабіць: кусты маглі даць толькі малюсенькія галінкі, даўжынёй не болей як фут. Ён, вядома, мог бы прыдумаць што-небудзь і з іх, ды на гэта спатрэбілася б некалькі дзён, а ў яго ўжо мала сілы.

Некалькі дзён? Але ж Прышэлец яе збудаваў. Няўжо прайшло некалькі дзён? Але тут ён успомніў, што ў Прышэльца шмат шчупальцаў і што ён, несумненна, можа працаваць хутчэй.

Акрамя таго, катапульта не вырашае зыходу барацьбы. Трэба прыдумаць што-небудзь лепшае.

Лук і стрэлы? Не! Ён неяк спрабаваў страляць з лука і ведаў, што ў яго нічога не выйдзе. Нават з сучасным спартовым сталёвым лукам дакладнага бою. А з прымітыўнага спартовага лука, які ён мог бы змайстраваць тут, ён наўрад ці зможа страляць далей, чым кідае камяні, і напэўна ўжо не так трапна.

Кап'ё? Гэта ён можа зрабіць. Яго будзе нязручна кідаць, але яно можа спатрэбіцца ў рукапашнай — калі справа дойдзе да рукапашнай.

І потым гэта дасць яму хоць нейкі занятак. Адцягне яго ад вар'яцкіх думак, якія ўжо лезуць у галаву. Ён ужо час ад часу мусіў рабіць намаганне, каб успомніць, навошта ён тут, навошта яму трэба забіць Прышэльца.

На шчасце, ён ляжаў паблізу ад адной з нарыхтаваных кучак камення. Ён перабраў іх, пакуль не знайшоў адзін асколак, які формай нагадваў наканечнік кап'я. Другім, маленькім, каменем ён пачаў абчэсваць яго, стараючыся надаць яму такую форму, каб ён, уткнуўшыся ў цела, не мог выйсці назад.

Што-небудзь накшталт гарпуна? У гэтым нешта ёсць, падумаў ён. Для гэтай вар'яцкай бойкі гарпун лепей, чым кап'ё. Калі б прабіць ім Прышэльца і калі да гарпуна будзе прывязана вяроўка, ён зможа прыцягнуць Прышэльца да бар'ера — і тады нават калі яго рукі не змогуць пранікнуць на той бок, гэта зробіць каменнае лязо нажа.

Дрэўка было цяжэй зрабіць, чым наканечнік. Але раскалоўшы ўздоўж і злучыўшы сама тоўстыя ствалы чатырох кустоў і абвязаўшы сучляненні тонкімі, але моцнымі вусікамі, ён зрабіў трывалае дрэўка футы на чатыры даўжынёй і да канца яго прывязаў каменны наканечнік. Выйшла нязграбна, але надзейна.

Цяпер вяроўка. З тонкіх, моцных вусікаў ён сплёў вяроўку футаў на дваццаць даўжынёй. Вяроўка была лёгкая і здавалася слабой. Але ён ведаў, што яна лёгка вытрымае яго вагу. Адзін канец яе ён прывязаў да дрэўца гарпуна, а другі абвязаў вакол правага запясця. Цяпер, кінуўшы гарпун праз бар'ер, ён ва ўсякім разе зможа выцягнуць яго назад, калі прамахнецца.

Калі ён зацягнуў апошні вузел і не ведаў, што рабіць далей, ён адчуў, што гарачыня, стома, боль у назе і страшная смага сталі раптам у сто разоў мацнейшыя.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)