Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 150
Перейти на страницу:

— Гаворыць прафесар Боўлтан.

— Што скажаце?

— Я выпраўляюся праз гадзіну.

— Выпраўляецеся? Куды? Вы што, кідаеце работу? Гэта немагчыма!

— Даруйце, містэр Філд. Выпраўляюся — гэта значыць выпраўляюся.

— Дык вы і праўда выпраўляецеся?

— Праз гадзіну.

— У тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы? Пятнаццатае верасня?

— Так.

— Вы дакладна запісалі дату? Раптам вы з'явіцеся, калі ён ужо будзе мёртвы? Глядзіце, не спазніцеся! Пастарайцеся трапіць туды загадзя, скажам, за гадзіну да яго смерці.

— Добра.

— Я так хвалююся, ледзьве трымаю ў руках слухаўку. Шчасліва, Боўлтан! Дастаўце яго сюды цэлага і жывога.

— Дзякуй, сэр. Да пабачэння.

У слухаўцы пстрыкнула.

Генры Ўільям Філд ляжаў без сну, ноч адлічвала хвіліны. Ён думаў пра Тома Вулфа як пра даўно страчанага брата, якога трэба падняць ані не пашкоджаным з-пад халоднага надмагільнага каменя, вярнуць яму плоць і кроў, палымянасць слова. І кожны раз яго прабіралі дрыжыкі пры ўспаміне пра Боўлтана — пра таго, каго вецер Часу нясе назад, да зусім іншых календароў, да зусім іншых людзей.

«Том, — у дрымоце думаў ён з бяссільнай пяшчотай так стары бацька звяртаецца да любага, даўно страчанага сына, — Том, дзе ты цяпер? Прыходзь, мы табе дапаможам, ты абавязкова павінен прыйсці, ты нам гэтак патрэбен! Мне гэта не па сіле, Том, і нікому з нас, цяперашніх, не па сіле. Калі я ўжо сам не магу з гэтым справіцца, дык хоць памагу табе. У нас ты можаш жартам забаўляцца з ракетамі, Том, вось табе зоркі — прыгаршчы каляровых шкельцаў. Бяры ўсё, што душа пажадае, у нас усё ёсць. Табе будуць да густу наша гарэнне і нашы вандроўкі — яны створаны для цябе. Мы, цяперашнія, — нікчэмныя пісакі, Том, я ўсіх перачытаў, і ніводзін не варты цябе. Я адолеў вялікае мноства іхніх твораў, Том, і нідзе ні на момант не адчуў Прасторы — для гэтага нам патрэбен ты! Дай жа старому тое, да чаго ён імкнуўся ўсё жыццё, бо, Бог таму сведка, я заўсёды чакаў, што або сам я, або хто другі напіша нарэшце сапраўды вялікую кнігу пра зоркі, — і чакаў дарэмна. Які ты ні ёсць сёння ўночы, Том Вулф, пакажы, на што ты здольны. Гэтую кнігу ты рыхтаваўся стварыць. Крытыкі кажуць — гэтая цудоўная кніга ўжо склалася ў цябе ў галаве, але тут жыццё тваё абарвалася. І вось трапіўся выпадак, Том, ты ж яго не прапусціш? Ты ж паслухаешся і прыйдзеш да нас, прыйдзеш сёння ўночы і будзеш тут раніцай, як я прачнуся? Гэта ж праўда, Том?»

Павекі Філда стуліліся; замоўк язык, які ліхаманкава лепятаў усё тую ж настойлівую просьбу-мальбу; заснулі вусны.

Гадзіннік прабіў чатыры.

Ён абудзіўся ясным цвярозым ранкам і адчуў у грудзях прыліў хвалявання, якое ўсё нарастала і нарастала. Ён баяўся міргануць — раптам тое, што чакае яго дзесьці ў доме, кінецца наўцёкі, грукне дзвярамі і знікне назаўсёды. Ён прыціснуў рукі да худых старэчых грудзей.

Удалечыні… крокі…

Адны за другімі адчыняліся і зачыняліся дзверы. У спальню ўвайшлі двое.

Філд чуў іхняе дыханне. І ўжо распазнаваў хаду. У аднаго дробныя акуратныя маленькія крокі, нібы ў павука, — гэта Боўлтан. Поступ другога выдае чалавека рослага, мажнага, грузнага.

— Том? — усклікнуў стары. Ён яшчэ не расплюшчваў вачэй.

— Гэта я, — пачуў ён нарэшце.

Ледзь толькі Філд убачыў Тома Вулфа, вобраз, што быў створаны яго ўяўленнем, лопнуў па ўсіх швах, як занадта цесная апратка на вялікім не па ўзросту дзіцяці.

— Дай я на цябе пагляджу, Том Вулф! — зноў і зноў паўтараў Філд, вылазячы з пасцелі. Яго калаціла. — Ды падыміце ж шторы, дайце на яго палюбавацца! Том Вулф, няўжо гэта ты?

Вялізны, тоўсты Том Вулф пазіраў на яго зверху ўніз, растапырыўшы цяжкія рукі, каб не страціць раўнавагі ў гэтым незнаёмым свеце. Ён паглядзеў на старога, абвёў вачамі пакой, вусны яго ўздрыгвалі.

— Ты якраз гэтакі, як цябе апісвалі, Том, толькі большы.

Томас Вулф засмяяўся, зарагатаў на ўсё горла — парашыў, мабыць, што звар'яцеў або бачыць нейкі недарэчны сон; ступіў крок да старога, дакрануўся да яго, азірнуўся на прафесара Боўлтана, абмацаў свае плечы, ногі, асцярожна пакашляў, прыклаў далонь да лоба.

— Гарачкі болей няма, — сказаў ён. — Я здаровы.

— Вядома, здаровы, Том!

— Ну і ночка! — сказаў Том Вулф. — Цяжка мне давялося. Я думаў, ніводнаму хвораму на свеце не бывала гэтак кепска. Раптам адчуваю — плыву — і падумаў: ну і гарачка ў мяне. Адчуваю — мяне кудысьці нясе — і падумаў: усё, паміраю. Падыходзіць да мяне чалавек. Я падумаў — пасланец Божы. Узяў ён мяне за рукі. Чую — электрычнасцю пахне. Узляцеў я некуды ўгору, бачу — медны горад. Ну, думаю, з'явіўся. Вось яно, царства нябеснае, а вось і брама! Адубеў я з галавы да пят, быццам мяне трымалі ў снезе. Смех бярэ, трэба мне нешта рабіць, а то зусім рашу, што з глузду з'ехаў. Вы ж не Пан Бог, га? З выгляду нешта не падобны.

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)