Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 209
Перейти на страницу:

Што ж, крыкі: «Брава, маэстра!», «Бравісіма!» не былі ў навіну для спадара Паліванава. Ён зноў зрабіўся халодным і крыху насмешлівым і праз гадзіну сядзеў на абабітым аксамітам сядзенні цягніка Масква — Варшава.

Пра Гірша не ўспомнілі. Ён прайшоў праз натоўп, прыгорблены, стары, хаваючы прыніжаную скрыпку пад крысом камізэлькі... Гэта скрыпка была голасам горада Б*, ягонай душой і сумленнем... Цяпер горад Б* страціў свой голас, бо даведаўся, што ёсць гучнейшыя...

І Гірш назаўсёды знік з горада Б*. Яго шкадавалі, шукалі, але потым забыліся, і ўжо ніколі за цьмянымі акенцамі Бурыгавай карчомкі не зацвіталі на сухіх галінках бэзу блакітныя кветкі.

Арфей і Эўрыдыка

Каханая жонка вялікага спевака Арфея, чароўная німфа Эўрыдыка, загінула ад укусу змяі. Арфей спусціўся ў царст-ва памерлых душ і моцай свайго мас-тацтва пераканаў Аіда, уладара гэтага царства, адпусціць Эўрыдыку на зямлю. Але на зваротным шляху, ля самага выйсця, Арфей азірнуўся, каб паглядзець, ці ідзе за ім Эўрыдыка, што рабіць яму было забаронена. І Эўрыдыка назаўсёды знікла.

Старажытнагрэчаскі міф

Горад Б* меў уласны тэатр. Сталай трупы ў ім не было. Дый адбываліся на кепска габляванай сцэне найчасцей канцэрты духавога аркестра ды хору гарадскога таварыства гігіены і санітарыі. Крэслы ў зале прысоўваліся да сцен, на вызваленай пляцоўцы танчыла моладзь, і пад хуткімі чаравікамі храбусцела шалупінне ад семачак.

Але час ад часу горад Б* наведвалі гастралёры. Гэта былі тыповыя правінцыйныя антрэпрызы, з героямі-палюбоўнікамі, засыпанымі пудрай, якіх за паўгадзіны да спектакля трэба было гвалтам цягнуць з Бурыгавай карчомкі; з гераінямі, трыццацігадовымі худымі істэрычкамі, з субрэткамі, харошанькімі пульхнымі дзяўчынкамі, чые ружовыя губкі пахлі табакай і грахом... Гастралёры прывозілі ў горад Б* вечнага Шэкспіра, нязвыклую мітусню і водсвет іншага, рамантычнага і грэшнага свету... Горад Б* памятаў сваіх траіх ахвяр, прынесеных на алтар мастацтва: мадам Кунаковіч, якая збегла ад свайго мужа, уладальніка галантарэйнай крамы масье Кунаковіча, з ніжнегародскім тэнарам; пажарніка Карацупу, які зараз іграў на трамбоне недзе ў кракаўскім аркестры, і юную выпускніцу прыватнага пансіёна мадам Касіо Ксеню Чычаловіч. Ксеня мела пышныя светлыя валасы, вялізныя блакітныя вочы, тонкі стан, гнуткую постаць, характар веснавой ручаіны і жаніха Стася Гарбузака, сына ўладальніка піваварні горада Б*. Усё вышэй пералічанае, акрамя апошняга, Ксеня і звезла з сабою ў пошуках вобразаў французскіх раманаў і ўласнай няўрымслівай фантазіі.

«Ксенечка, птушачка мая!» — роў няшчасны Гарбузак, седзячы пад кустамі бэзу ля Бурыгавай карчомкі, і буйныя, як бутафорскія дыяменты, слёзы каціліся па ягоным круглым добрым твары і блішчэлі на пышных рудых вусах...

У выніку настойлівых росшукаў Ксеніных сваякоў горад Б* даведаўся, што Ксеня Чычаловіч, пяшчотная кветка беларускай правінцыі, скончыўшы паскораныя курсы дэкламацыі (10 урокаў — 5 рублёў 30 капеек), была прынята ў нейкую антрэпрызу на амплуа гераіні і знікла ў невядомым напрамку ў вірах гастрольнага жыцця з чужым імем і свойскай жыццярадаснасцю, выхаванай на здаровым паветры горада Б*.

...І паплыў па вадзе сухі букецік Афеліі, і дарэмна спрабавалі затрымаць яго прыбярэжныя чараты... Карацей, прайшло тры гады. Стась Гарбузак успадчыніў бацькаву піваварню і цяпер выпрабоўваў на наведніках Бурыгавай карчомкі новыя гатункі свайго піва... Акцёрская трупа, у якой блішчэла фольгавая зорачка Клелія Лебедзева, яна ж Ксеня Чычаловіч, пасля няўдалых гастроляў па расейскай глыбінцы апынулася ў горадзе Б*. Клелія доўга сядзела перад цьмяным люстэркам нумара трэцяга разраду гатэля «Эсперасьён», прыдзірліва вывучаючы свой воблік... З таго часу як пакінула пышныя сады і крывыя вулачкі горада Б*, яна схуднела, са шчок сышла здаровая правінцыйная ружовасць, затое вочы пабольшалі і ў іх з’явіўся таямнічы, крыху ліхаманкавы бляск. Клелія правяла пухоўкаю па задзірлівым носіку: нічога! Ёй ёсць чым уразіць горад Б*!

Тым болей што Гарбузак ніколі не меў звычкі хадзіць па тэатрах.

Але звычкі мяняюцца не радзей чым грошы на келіх піва. І Стась Гарбузак не прапускаў цяпер ніводнага прадстаўлення ў горадзе Б*. Ці то ён спадзяваўся, што аднойчы ўбачыць на тутэйшай, кепска габляванай сцэне сваю зляцелую птушачку Ксенечку, ці то сапраўды прыхінуўся да вар’яцкага і таямнічага свету Мельпамены...

І калі з-за куліс паказалася натуральная бландзінка Дэздэмона, Гарбузак сядзеў у другім радзе партэра і ягоны паласаты пінжак упрыгожвала буйная астра з бела-чырвонымі стракатымі пялёсткамі. Вы, напэўна, думаеце, што Гарбузак ускочыў са свайго сумленна аплачанага месца, што ён узмахнуў рукамі, зароў: «Ксенечка!» і кінуўся да сцэны... Прымітыўна думаеце. Гарбузак успрыняў з’яўленне сваёй мары спакойна і натуральна, як чалавек, які жадаў і верыў з такой моцай, што не меў і ценю сумневу ва ўдачы. Хіба дзівіўся Майсей, калі воды Чэрмнага мора расступіліся перад ім? Гарбузак проста быў шчаслівы і штохвілі абціраў вялікай накрухмаленай насоўкай круглы чырвоны твар. Толькі калі чорныя рукі Атэла счапіліся на далікатнай шыйцы Ксені, Гарбузак не змог утрымаць гучнага ўздыху... Ксенечку трэба было ратаваць з небяспечнага пачварнага царства гастрольнага тэатра.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)