Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 209
Перейти на страницу:

Пані Сікорская моўчкі плакала. Народ разышоўся. І мы б не раілі ў гэты дзень, дый у бліжэйшыя дні, пану Капуцкаму з’яўляцца ў горадзе Б* нават з самымі лепшымі намерамі. Што праўда, ён і не з’явіўся. Хаця не быў вінаваты ў вышэйапісаных падзеях, як кажуць, ані сном, ані духам...

Пан Сікорскі прыгнечана ішоў дадому пад ручку з маўклівай жонкай. Службовы абавязак быў парушаны, таямніца аказалася насмешкай... І што цяпер рабіць з тым праклятым партабаком?..

Раніцай на ліпах вакол паштовага аддзялення горада Б* зноў з’явілася шэрань. Але хутка, хутка яна мусіла ператварыцца ў адліжны дожджык і ссыпацца ў набрынялы снег...

Нарцыс і Рэха

Прыўкраснага юнака Нарцыса пакахала німфа Рэха, якая была пазбаўленая дару мовы і магла толькі паўтараць чужыя словы. Нарцыс не ведаў кахання і прагнаў Рэха. Багі пакаралі пыхліўца: юнак закахаўся ва ўласнае адлюстраванне і загінуў. Рэха аплаквае яго да сёння.

Старажытнагрэчаскі міф

У маленькай крамцы горада Б* пад вялікай зялёнай шыльдай з надпісам «Табак» найменш прадавалася тытуню. На крамных паліцах, акуратна засланых белай паперай з выцінанкамі па краях, ляжалі разынкі і арэхі, ружавела яблычная пасціла, паблісквалі шматлікія яркія «манэркі» — квадратныя бляшанкі з перцам, імбірам і чаем... На ніжніх, шырокіх, паліцах грувасціліся гаспадарчыя прылады — чыгунныя прасы, бязмены, газоўкі, сякеры ды іншае нерамантычнае начынне людскога побыту. У давяршэнне ўсяго на сценах крамы былі развешаныя хусткі з махрамі і ўзоры танных стракатых тканін на местачковы густ. Нарэшце, на прылаўку былі раскладзеныя канцылярскія прылады — стосікі сшыткаў, каляровыя і простыя алоўкі ў высокіх шклянках, гумкі, лінейкі, і запаўняла памяшканне сваім своеасаблівым водарам вялізная бочка селядцоў, што хавалася ў паўзмроку крамы.

Царавала ў гэтым стракатым царстве жыццёвай драбязы Ганулька, дачка ўладальніка. Ганулька мела сямнаццаць пражытых гадоў, ціхмяны нораў і ніякай адукацыі. Умела Ганулька тонка прасці, з густам ткаць, выбіраць бульбу, жаць жыта ды звонка пяяць і большую частку жыцця прабегала басанож па пыльных вулках горада Б* ды вакольных лясных сцяжынках, пакуль нядаўна ейны бацька ў выніку сумесных намаганняў учэпістага характару і эканамічнага мыслення не пабагацеў і не купіў гэтую краму, за прылавак якой, зноў жа ў мэтах эканоміі, паставіў дачку. Апошняя ж, пры сваім ціхмяным простым нораве, успадчыніла ад бацькі матэматычныя здольнасці і ніколі не памылялася пры падліку фунтаў, штук і метраў. І хоць страшэнна нудзілася ў прыцемку бацькавай крамы, не мела і ў думках скардзіцца, бо пакорліва прымала жыццё такім, як ёсць. Што тычыцца знешнасці Ганулькі, дык у горадзе Б* цаніўся іншы тып прыгажосці — кірпаценькі носік, пульхныя ружовыя шчокі, пышныя белыя валасы... Але старажытны грэк ці і наш продак, што пісаў першыя абразы па візантыйскім ўзоры, не абмінуў бы ўвагаю Ганульчын вытанчаны сумны тварык...

У той веснавы дзень, калі змяшаны пах селядцоў і тытуню здаваўся асабліва агідным на фоне водару квітнеючых садоў, у дзверы пад зялёнай шыльдай увайшоў студэнт першага курса Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Мікалай Шпадаровіч. Пан Мікалай прыехаў на вакацыі да бацькі, доктара Шпадаровіча, загадчыка земскай лячэбніцы.

Мікалай грэбліва зморшчыў тонкі пародзісты нос (м-да, амбрэ...), няспешна падышоў да прылаўка і, гледзячы паўзверх Ганульчынай галоўкі з акуратна ўкладзенымі цёмнымі косамі, вымавіў:

— Папрашу тры сшыткі ў лінейку і просты аловак.

Ганулька заўсёды з трапяткой павагай ставілася да асоб, што куплялі ў яе пісьмовыя прылады. Але такога вучонага і прыгожага паніча яна бачыла ўпершыню... Мікалай Шпадаровіч, усё гэтак жа гледзячы паўзверх Ганулькі, прыняў з яе дрыжачых рук пакупкі і рэшту, прыўзняў на развітанне капялюш і знік у веснавым сонечным паветры.

І што яму, юнаму свецкаму льву, было да таго, што разам з дробнай рэштай да яго ў кішэню трапіла сэрца маленькай гандляркі з тытунёвай крамы горада Б*?

А цяпер мусім растлумачыць чытачу, якім чынам завітаў бліскучы малады чалавек у бедную крамку на ўскраіне горада. Мікалай Шпадаровіч быў паэтам. Прызнацца, ён з радасцю аддаў бы і месца ў прэстыжным універсітэце, і бацькоўскую шчодрую грашовую дапамогу, і будучае месца доктара за адно імгненне рамантычнай славы Франсуа Віёна, Фрыдрыха Шылера ці Адама Міцкевіча... Пра тое, што існуе нейкая літаратура на мясцовай гаворцы, пан Мікалай ведаў і нават аднойчы браў удзел у размове з двума мясцовымі настаўнікамі, якія даводзілі, быццам гэтая гаворка ёсць асобная, старажытная мова, што яе трэба развіваць, што трэба працаваць дзеля адраджэння культуры гэтага народа, так званага беларусінскага. Можа быць, і так, але найбольш пан Мікалай ненавідзеў кляймо свайго правінцыйнага паходжання, ненавідзеў свой тутэйшы акцэнт, ад якога ўпарта пазбаўляўся, спрабуючы выдаць яго хаця б за польскі. Часам ён ненавідзеў нават уласнага бацьку: за тое, што той паходзіў са звычайнай мужыцкай сям’і, а галоўнае — што гэтага не саромеўся. І што яму было да гэтай зямлі, і яе курганоў, і яе паданняў, і палеглых за яе касіянераў, да яе пяшчотных і сумных песень, да яе папараць-кветкі і простага і адданага, як лясны ручай, кахання яе дзяцей, калі тэатры, рэстараны, багемныя кабарэ, літаратуразнаўчыя дыспуты і друкарні, дзе выдаваліся пульхныя томікі вершаў з залатымі абрэзамі, былі там, у чужых вялікіх гарадах. І каб трапіць у той Эдэм, зрабіцца там сваім, паважаным, знакамітым, трэба было стрэсці з сябе пыл горада Б* старанна і назаўсёды... І вось пан Мікалай штодзень адпраўляўся за горад, на рамантычныя разваліны замка, і складаў там вершы, успамінаючы Віёна і Шылера, Пушкіна і Лермантава і не ўсведамляючы, што натхненне яму можа даць толькі гэтая, пагарджаная ім, зямля, і ў замка гэтага была свая гісторыя, розная з той гісторыяй, якую вывучаў Мікалай у гімназіі і ўніверсітэце...

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)