Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 254
Перейти на страницу:

— Матка, гіп яйка!

— Матка, шпэк! — падхапіў другі і наўздагон шпурлянуў у яе чымсь светлым, што пляснулася ў гразь ля яе босых ног.

Яна не сказала ім ніводнага слова, яна толькі глядзела, як яны, вясёлыя, маладыя і дураслівыя, пранесліся з такім форсам ля яе, спакутаванай, старой, чужой маці, ледзьве не забітай дзве ночы назад, і ніводная жылка не трапянулася на яе твары. Як ні дзіўна, але цяпер яна іх не баялася, і яна б не сказала ім ніводнага слова, калі б яны звярнуліся да яе. У яе свядомасці яны так і не сталі людзьмі, а засталіся пачварамі, гаварыць з якімі было для яе абразай. Міжвольна яна пашкадавала цяпер, што той ноччу не кінула яшчэ што ў калодзеж, не падпаліла хаты — хай бы згарэлі разам са сваім афіцэрам. Тады яна надта асцярожнічала з імі, можа, пабойвалася. А навошта? Хіба цяпер што залежыць ад страху? Вунь Пятрок нашто ўжо баяўся, асцярожнічаў, дагаджаў, так ужо дбаў, каб усё абышлося ціха. Але чаго ён дабіўся гэтым? Забралі без дай прычыны. І яшчэ заб’юць ці павесяць.

Колькі яна натузалася за жыццё з гэтым Петраком ды і насварылася колькі, а во шкада чалавека, аж хочацца плакаць. Ну што ён зрабіў ім? Каму ў чым перашкодзіў? Калі і не памог нікому, дык жа такі характар. Але на кепскае ён не здатны. Быў аж залішне добры па цяперашнім часе, ды і па ранейшым таксама. Гэткая ўжо натура: хутчэй аддасць, чым возьме. Лягчэй саступіць, чымсі даб’ецца. Не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха. А без сваркі, паціху чаго даможашся ў жыцці? Ды ён і не дамагаўся нічога.

Яна ўспомніла, як некалі ганяла яго ў Менск да Чарвякова, і каторы раз сумелася ад прыкрасці: ці па Петраку гэта было? Але ж і сама не магла — паўтара тыдня прастыргікала па падворку з хворай нагой.

Доўга яна падазравала яго: можа, не аддаў. Не знайшоў, не паспеў, пабаяўся. Колькі дацінала яго допытамі, аднак Пятрок стаяў на адным: аддаў міліцыянеру. Словам — усё ў парадку, і трэба толькі адно: чакаць.

І яны чакалі, што ж яшчэ заставалася. Толькі марна чакалі ўсе тры гады, аж покуль не прыйшлі немцы. Тут ужо стала не да Лявона.

Немцы не прымалі іх за людзей, глядзелі і абыходзіліся, як са скацінай, — мусіць, гэтак жа трэба ставіцца і ім да немцаў. З поўнай пагардай, з нянавісцю, з непакорнасцю ўсюды, дзе толькі можна. Тым болей што іншыя адносіны да іх дабра не дадуць. Выпадак з Петраком добра засведчыў гэта.

Гасцінцам яна перайшла сасоннічак, паазірала надта раскапаную яміну ў жвіры на паваротцы і ўрэшце ўбачыла крайнія местачковыя хаты, дах пажарнае вышкі, таполі над вуліцай. Над некаторымі комінамі вецер ірваў шызы дым, быў ранак, паліліся печы. Пасля таго як пабілі жыдоў, многія хаты пуставалі, іншыя заняла розная набрыдзь, паліцыя. Звонку там мала што і змянілася, у тым мястэчку, дзе, мабыць, і зараз ішло звычайнае, як і да вайны, жыццё. Затое нешта змянілася на гасцінцы — на свежым дарожным насыпе над ракой жаўцелі новыя парэнчы моста, якога не было тут з палавіны лета, ды і насып быў разварочаны бомбамі, нібы яго перакапалі свінні. А цяпер, глядзі ты, — пабудавалі. Пабудавалі, каб ездзіць, ганяць свае машыны далей на ўсход, да фронту, каб вазіць сваёй арміі ўсё, што ёй трэба. Мусіць, шмат што ёй трэба, калі прыгадзіўся і такі несамавіты гасцінчык з такім во на дваццаць крокаў мастком цераз іх балацяністую рачулку.

Значыць, стала патрэбна.

Запаволеным крокам яна падышла да моста і з нейкаю душэўнай няпэўнасцю ступіла на гразкія, але яшчэ новыя дошкі насцілу, пакратала рукой пагабляванае дрэва парэнчы. Усё было тоўстае, грубое, моцна збітае і звінчанае балтамі, мусіць, разлічанае надоўга. Значыцца, так і будзе цяпер — будуць ездзіць немцы, гойсаць паліцаі, будуць хапаць людзей і вазіць па гэтым мосце ў мястэчка, каторых вешаць на тэлеграфных слупах, а каторых саджаць у царкоўны склеп ці закопваць у кар’еры па той бок мястэчка. Дужа патрэбны мост, нічога не скажаш. Жыцця праз яго не будзе.

А як добра было ў тыя некалькі месяцаў, калі замест яго тырчэлі тут голыя палі, быў ушчэнт разварочаны насып і цераз рэчку нельга было перабрацца — рэдкі прахожы набіраўся адвагі па дзвюх хісткіх жэрдках перайсці на той бок ракі. Тады пажылі нядоўгі час у спакоі, ніхто па начах не ламіўся ў дзверы, немцы не паказваліся не толькі на хутары, але нават і ў Выселках, а вёскі, што былі далей па гасцінцы, апынуліся як у Хрыста за пазухай. Новая ўлада да іх не дапялася.

Сцепаніда ўжо была перайшла мост і спынілася: а во каб яго падпаліць! Усё ж драўляны, можа б, загарэўся і згарэў, і настала б тады тое жыццё, што было без яго. Сапраўды, калі выліць на яго газу, што расстараўся Пятрок…

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)