Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 245
Перейти на страницу:

— Гэта не азначае перамагчы смерць так, як гэта разумеюць Пажыральнікі, Гары, — далікатна сказала Герміёна. — Гэта значыць, ну… ты ведаеш… жыць на тым свеце. Жыць пасля смерці.

“Але яны не жывуць”, падумаў Гары. “Яны сышлі”. Пустыя словы не маглі схаваць таго факту, што рэшткі яго бацькоў былі пахаваныя пад снегам і каменем, абыякавыя. Слёзы навярнуліся на вочы, перш, чым ён змог іх спыніць, абпальваючы змёрзлы твар, які быў сэнс прыкідвацца і выціраць іх? Ён дазволіў ім капаць, ён сціснуў вусны, гледзячы на тоўсты пласт снега, які хаваў ад яго месца, дзе былі пахаваныя Лілі і Джэймс, ці косткі гэта былі або прах, не ведаючы, што іх жывы сын стаяў побач, яго сэрца білася, таму што яны ахвяравалі сабой дзеля яго. Ён раптам захацеў заснуць на снезе разам з імі.

Герміёна ўзяла яго за руку і дужа яе сціснула. Ён не мог глядзець на яе, але таксама сціснуў яе руку ў адказ. Ён адрывіста ўдыхаў начное паветра, спрабуючы супакоіцца, узяць сябе ў рукі. Ён павінен быў што-небудзь ім прынесці, але нават аб гэтым не падумаў, а ўсе расліны вакол змерзлі. Герміёна падняла палачку і ў паветры з’явіліся Калядныя ружы. Гары злавіў іх і паклаў на магілу бацькоў.

Як толькі ён падняўся на ногі, яму захацелася сысці. Ён не мог больш там заставацца. Ён абняў Герміёну за плечы, яна паклала яму рукі на пояс, яны змоўклі і пайшлі прэч, прабіраючыся скрозь снег, праходзячы міма мамы і сястры Дамблдора, назад да цёмнай царквы і брамцы, якую пакуль што не было відаць.

XVII. Сакрэт Бацільды

— Гары, спыніся!

— Што здарылася? — яны якраз дайшлі да магілы невядомага Эбата.

— Тут хтосьці ёсць. Хтосьці назірае за намі. Гэта дакладна. Там, за кустамі, — яны ціха стаялі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, узіраючыся ў шчыльную агароджу могільніка. Гары нічога не заўважыў.

— Ты ўпэўненая?

— Я бачыла, як нешта паварушылася. Я гатова паклясціся… — яна адсунулася, каб вызваліць руку з палачкай.

— Мы падобныя на маглаў, — адзначыў Гары.

— Маглаў, якія толькі што клалі кветкі на магілы тваіх бацькоў? Гары, я ўпэўненая, там хтосьці ёсць!

Гары падумаў пра Гісторыю Магіі; могільнік, мабыць, населен прывідамі; а што калі..? Але затым ён пачуў храбусценне і ўбачыў невялікую варонку з прымятым снегам у тых кустах, куды паказвала Герміёна. Прывіды не маглі перамясціць снег.

— Гэта котка, — сказаў Гары, падумаўшы, — або птушка. Калі б гэта быў Пажыральнік Смерці, мы былі б ужо мёртвыя. Трэба выйсці адсюль, і мы можам зноў схавацца пад плашчом.

Яны ўвесь час абарочваліся, пакуль ішлі да выхаду з могільніка. Гары, які адчуваў сябе не так добра, як жадалася б, быў рады нарэшце выйсці на слізкі тратуар. Яны захуталіся ў Плашч-Нябачнік. У пабе было больш народа, чым раней. Шматлікія галасы зараз спявалі гімн, які яны чулі, калі набліжаліся да царквы. На нейкі момант Гары абдумваў ці не схавацца ўнутры, але, перш чым ён паспеў што-небудзь сказаць, Герміёна прашаптала: “Пойдзем сюды” і пацягнула яго па цёмнай вуліцы, якая вяла з вёскі ў кірунку процілеглым таму, адкуль яны ўваходзілі. Раптам хаты скончыліся і дарога ператварылася ў поле. Яны ішлі так хутка, як толькі маглі, міма вокнаў, у якіх зіхацелі рознакаляровыя агні, і абрысы Калядных алей цямнелі за фіранкамі.

— Як мы збіраемся шукаць хату Бацільды? — спытала Герміёна, трохі дрыжачы і аглядаючыся. — Гары? Як думаеш? — яна тузала яго за руку, але Гары не звяртаў увагі. Ён глядзеў на цёмны сілуэт, які стаяў з боку ад шэрагу хат. У наступны момант ён кінуўся бегчы і пацягнуў Герміёну за сабой, яна злёгку паслізгалася па лёдзе.

— Гары…

— Паглядзі… Паглядзі туды, Герміёна…

— Я не… о!

Ён мог бачыць яе; Заклён Вернасці, мабыць, памёр разам з Джэймсам і Лілі. Жывая загарадзь разраслася за шаснаццаць гадоў, якія прайшлі з тых часоў, як Хагрыд забраў яго адсюль, ляжалага сярод абломкаў, раскіданых па траве. Вялікая частка хаты яшчэ стаяла, хоць і пакрытая счарнелым плюшчом і снегам, але правая частка верхняга паверху была разбураная выбухам; там, дзе спрацаваў заклён, Гары быў упэўнены у гэтым. Ён і Герміёна стаялі ў брамкі і глядзелі на руіны таго, што калісьці было звычайным катэджам.

— Цікава, чаму ніхто яе так і не аднавіў? — прашаптала Герміёна.

— Мабыць яе нельга аднавіць? — адказаў Гары. — Можа быць гэта як калецтвы ад чорнай магіі і разбуранае нельга паправіць? — ён высунуў руку з-пад плашча і ўзяўся за тоўстую іржавую і заснежаную брамку, не жадаючы адчыніць яе, а проста таму што яна была часткай хаты.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)