Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 199
Перейти на страницу:

У Гары была секунда на разважанне; учуўшы крокі Малфоя з іншага боку, ён адскочыў з дарогі літаральна за імгненне да таго, як адчыніліся дзверы. Малфой імкліва закрочыў па калідоры, прайшоў адчынены кабінет Слагхорна, павярнуў за кут і знік з выгляду.

Гары стаяў скурчыўшыся і ледзь адважваўся дыхаць. Снэйп павольна выйшаў з класа з невытлумачальным выразам на твару і неўзабаве вярнуўся на вечарынку. Гары застаўся на палу, пад Плашчом, ліхаманкава абдумваючы тое, што толькі што здарылася.

16. Вельмі халодныя Каляды 

— Так Снэйп прапаноўваў яму дапамогу? Прама такі прапаноўваў?

— Яшчэ раз спытаеш, — працадзіў Гары, — І я засуну гэты парастак…

— Я толькі ўдакладняю! — ускрыкнуў Рон. Яны стаялі над кухоннай ракавінай і чысцілі шпараг для місіс Уізлі. Перад імі, за акном Нары, падаў снег.

— Так, Снэйп прапаноўваў яму сваю дапамогу! — адчаканіў Гары. — Сказаў, што абяцаў яго матулі, даў Непарушны Зарок або нешта такое…

— Непарушны зарок? — уразіўся Рон. — е можа быць… ты ўпэўнены?

— Так, упэўнены, — сказаў Гары. — А што?

— Ну, Непарушны зарок нельга парушыць…

— Ты будзеш смяяцца, але пра гэта я і сам здагадаўся. Так што жа будзе, калі яго ўсё такі парушыць?

— Адразу памрэш, — проста адказаў Рон. — Калі мне было гадоў пяць, Фрэд з Джорджам паспрабавалі ўзяць з мяне Непарушны зарок. Дарэчы, я ледзь не даў, мы з Фрэдам трымаліся за рукі і іншае, але тут нас застукаў тата. Ён жудасна ўзвар’яваўся, — вочы Рона зацягнуліся імглой настальгіі. — Амаль як маці! Я яго такім больш ніколі не бачыў. Фрэд гаворыць, у яго з тых часоў левая ягадзіца адрозніваецца ад правай.

— Добра, добра, але калі апусціць левую ягадзіцу Фрэда…

-Я перапрошваю, што апусціць? — раздаўся голас Фрэда. У кухню ўвайшлі двайняты.

— А-а-а, Джордж, ты толькі паглядзі; яны чысцяць спаржу нажамі! Бедныя малюткі.

— Праз два месяца з невялікім мне споўніцца семнаццаць, — пабарчаў Рон, — і тады я ўсё буду рабіць з дапамогай чараўніцтва!

— Але пакуль, — Джордж сеў за стол і палажыў на яго ногі, — іы іодам паглядзець, як правільна карыстацца ўсякімі… ой-ёй!

— Гэта ты вінаваты! — у сэрцах кінуў Рон і саўгануў у рот парэзаны вялікі палец. — Вось пачакай, будзе мне семнаццаць…

— І ты, я ўпэўнены, патрасеш свет дагэтуль невядомымі чараўніцкімі ўменнямі, — пазяхнуў Фрэд.

— Дарэчы пра дагэтуль невядомыя чараўніцкія ўменні, Рональд, — умяшаўся Джордж, — што гэта за гісторыя з табой і юнай прыгажуні па імі — калі наша інфармацыя дакладная — Лаванда Браўн?

Рон паружавеў і адвярнуўся да ракавіны, аднак выгляд у яго быў задаволены.

— Не твая справа.

— Вельмі дасціпны адказ, — сказаў Фрэд. — Яктолькі ты іх выдумляеш? Але мя проста жадалі пазнаць, што… з ёй здарылася?

— У сэнсе?

Яе цаглінай кантузіла або як?

— Чаго?

— Ну, адкуль гэтак шырокія мазавыя пашкоджанні? Э-гэй, асцярожней!

Рон шпурнуў у двайнят нажом, які Фрэд гультаяватым узмахам палаччкі ператварыў у папяровы самалёцік. Тут у пакой ўвайшла місіс Уізіл.

— Рон! — абурана выклікнула яна. — Каб я больш не бачыла, як ты кідаешся нажамі!

— Добра, — буркнуў Рон і, адвярнуўшыся да спаржавай кучы, ціха дадаў: — не ўбачыш.

— Фрэд, Джордж, прабачце, шаноўныя, але сёння вечарам прыязджае Рэм, так што вым прыйдзецца прытуліць Біла!

— Без праблем, — сказаў Джордж.

— А пакольк Чарлі не паявіцца, то гарышча ў распараджэнні Гары з РОнам, і калі пакласці Флер у пакоі Джыні…

— …то Джыні забяспечаныя сапраўды шчаслівыя Каляды, — прамармытаў Фрэд.

— …то ўсім будзе добра і зручна. Ва ўсякім разе, знойдзецца дзе спаць, — з накалькі зацкаваным выглядам склала місіс Уізлі.

— Значыць, Персі свайго выродлівага носіка дакладна не пакажа? — спытаў Фрэд.

Місіс Уізлі адвярнулася і толькі тады адказала:

— Не, ён, наколькі я разумею, заняты ў Міністрэрству.

— Або ён — самы вялікі казёл у свеце, — сказаў Фрэд, ледзь місіс Уізлі выйшла. — Адно з двух. Хм-м… Джордж, нам трэба адпраўляцца.

— Куды гэта? — запытаўся Рон. — Маглі бы, паміж іншым, дапамагчы. Што вам стоіць? Адзін узмах палачкай — і мы бы таксама вызваліліся!

— Не, наўрад ці мы маем на гэта права, — сур’ёзна прамовіў Фрэд. — Чыстка спаржы без чараўніцтва вельмі гартуе характар, дазваляе зразумець, як цяжка жывецца маглам і сквібам…

— …а калі ты, Рон, жадаеш, каб табе дапамагалі, — дадаў Джордж, кідаючы ў малодшага брата папяровым самалёцікам, — то я бы на тваім месцы не кідаўся ў людзей нажамі. Такая табе маленькая парада. Усё, мы адчальваем у вёску. Там ў газетным кіёску працуе аднп вельмі добранькая паненька, якой мае картачныя фокусы здаюцца зусім фантастычнымі… амаль чарадзейнымі…

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)