Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 150
Перейти на страницу:

— Розумам-то я ўсё разбіраю, — згадзілася Яніна. — Але сэрцам...

— Ну, усё будзе добра, — супакойваў ён, гаворачы тыя словы, якія гаварыў ёй ужо часта, крышку крыўдзячыся, што яна сёння да яго нейкая абыякавая.

— Міленькі! Як добра, што ты ёсць. Што я рабіла б, каб не было цябе? — Яна ўзнялася, прылегла на яго плячо i палажыла яму галаву на грудзі.

— Нехта другі быў бы, — пажартаваў ён.

— Што ты гаворыш? Я не хачу i думаць пра гэта, — гаварыла Яніна. — Каб не ты, я была б нешчаслівая. Ну, скажы, Міша, ці ёсць на свеце такія людзі, якія так любяць адно аднаго?

— Відаць, ёсць, — усміхнуўся ён, чакаючы, калі яна нагаворыцца i супакоіцца, дасць волю сваім пачуццям.

— Ох, ты, мае шчасце, гора i бяда. Усё ты мае... Адкуль ты ўзяўся такі? Аж страшна, калі падумаю, што мы ж маглі i не сустрэцца...

— Маглі... Гэта i ёсць тое, дзеля чаго ты выклікала мяне?

— Не, — прамовіла Яніна i адразу неяк пасумнела.

— А што? — зноў усміхнуўся ён: «Што ж яна хацела мне сказаць, акрамя ўсяго гэтага?»

— Ёсць адно такое...

— Ну, скажы, — Спакойна папрасіў ён, — хоць я ўсё роўна вельмі рады, што ты выклікала мяне.

— Цяжарная я... — сказала яна i прыціхла.

Ён, пачуўшы гэта, зразумеў, чаму яна так сёння сустрэла яго, нават здзівіўся, як яна здолела дасюль маўчаць пра гэта.

— Жартуеш? — ён захваляваўся, адразу зразумеў, што ўсё гэта для ix значыць, але спытаў яшчэ раз з надзеяю, што, можа, гэта жарт.

— Хто-хто, а я ж ведаю, не магу памыліцца... — сумна прамовіла яна. — Ну, што ты скажаш?

— Не ведаю, — прызнаўся Русовіч, здагадваючыся, што было гэтыя дні на душы ў жонкі. — Надта ж неспадзявана гэта...

— А для мяне... — сказала яна. — Каторую ноч ужо не сплю...

— Мо няхай... — прамовіў ён першае, што прыйшло ў галаву.

— Што ж тады будзе? Як я тут адна?.. — сказала яна. — I табе назад вяртацца няма як.

— Што ж тады рабіць? — спытаў ён. — Нешта адно трэба...

— Вось i я не ведаю, — прашаптала Яніна, ткнулася да яго пляча i ўсхліпнула. — Трэба было б, па-добраму, радавацца гэтаму, пра што людзі іншыя век мараць, а для нас з табою цяпер гэта... Баюся я...

— Ну, супакойся, — сказаў ён. — Не ў нас адных такое бывае. Жывуць жа людзі, i мы выжывем. Давай добра падумаем, што рабіць?

— Родны мой! — яна пацалавала яго. — Вось ты так гаворыш, i я спакайнею... Не ведаю, што я рабіла б, каб ты не прыехаў! Адна я... Не вытрымала б!..

— Усё будзе добра... — сказаў ён, адчуваючы новы вялікі клопат i добра не ведаючы, як з ім быць.

...Заснулі яны за поўнач, калі ўжо даўно вярнулася гаспадыня, палезла на ляжанку печы i суцішылася, калі яны нашапталіся, як жыць далей, заснулі, думаючы, што закончыўся такі клапатлівы ўчарашні дзень, апошні дзень сцюдзёнай зімы, i пачаў брацца новы, сакавіцкі, што павінен быў выдацца болей відным, цёплым i доўгім. Пад вясну заўсёды пасля маразоў, мяцеліц i настылага ветру цяплее, вышэе неба, большае сонца i прастарнеюць аблогі.

1974

Золкая раса

1.

...Калі ўгарэліся тоўстыя сухастоістыя, пакладзеныя адзін на адзін вываратні, звуголілася i спапялілася дробнае галлё, Здзіслаў паблізу сябе надзяўбаў рыдлёвачкай зямлі i ўскінуў яе на жар. Той адразу прытух, прычарнеў, а сыры пясок, грэючыся ды высыхаючы, пачаў шарэць, сыпацца праз вуглі на дол.

Гэтае невялікае, але яркае вогнішча палала на тупкім грудку-паляне ў густым, ад таго i зацішным стараватым хвоініку. Палымяныя языкі, іскры імкнуліся ўвысь, дзе адразу за цёплым i мільгатлівым паветрам усё ніжэй ды чарней згушчалася кастрычніцкая цемень, ухалоднівалася сыраватае неба. Калі вада, што выпарвалася з сыраватага камля, лілася на нямоцны яшчэ агонь, тушыла яго, дык цемра абрыньвалася ледзь не да зямлі, a калі агонь большаў, цёмная навісь адступала — i асветленая паляна мігам прастарнела.

Вакол вогнішча — на кучках назанашанага наноч сушняку — сядзелі Здзіслаў, яго жонка Валя, i паблізу яе стаяў ён, Мішук.

Муж i жонка Акаловічы паспускалі галовы, пазіралі моўчкі на шапатлівы агонь i, здаецца, ні пра што не думалі, хіба толькі з нейкім дзівам глядзелі на свае макраватыя штаны ды чаравікі. З ix цяпер — ад угрэву — цяплілася пара; Мішук зажмурваўся ад гарачыні, дыму, што выядаў вочы, нагінаў галаву над агнём i стараўся ўбачыць, ці не выкіпела вада ў падвешаным на сырой жардзіне кацялку — у ім варыліся грыбы. I агонь, i пара, i дым пяклі ў шчокі ды ў лоб, але ён усё ж пабоўтаў лыжкай у кацялку i адчуў, што там яшчэ рэдка, яшчэ не будуць падгараць дробна пакрышаныя сыраежкі.

— Ну, вось i пара, браткі мае, бульбу пячы! — нарэшце нарушыў маўчанне, усміхнуўся Здзіслаў, падняўся i — нейкі вельмі ж тоўсты ў свае дваццаць дзевяць гадоў, у чаравіках, у джынсах, у самаробным світэры — падаўся да свайго жаўтаватага «Запарожца», што стаяў непадалёку, ля самай туга нацягнутай палаткі, — на ёй цяпер жоўта адбіваўся бляск вогнішча, асвятляў, з неікаю прагаю выхопліваў з цемені.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)