Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 150
Перейти на страницу:

— Падвязі, сябра, у Вішнёўку, — папрасіў вадзіцеля Русовіч.

— Не, не, — замахаў той рукою. — Езджу толькі па горадзе. Туды дарога благая.

Расхваляваны Русовіч хацеў ужо зайсці ў кулінарную лаўку i купіць шклянку соку, як убачыў: прыпынілася паблізу плошчы бурачковая легкавушка i з яе вылез высокі, плячысты, у шапцы-вязанцы, у штанах-джынсах чарнабровы мужчына, ляпнуў дзверцамі, каб яны добра зачыніліся, i падаўся ў кулінарыю.

— Здароў, сябра! — дагнаўшы, наўмысна весела прывітаўся з ім Русовіч.

— Салют! — Той спачатку азірнуўся, прыплюшчыў вялікія выпуклый вочы, пакручваючы на пальцы ключы ад машыны. — Не ведаю...

— Падкінь у Вішнёўку, — папрасіў Русовіч. — Дваццаць вёрст. Але во як трэба, — i ён правёў пальцам сабе па шыі.

Уласнік плюснуў вачыма, згарнуў ключы, укінуў ix у кішэню, але нічога не сказаў.

— Чырвонец даю... Ну, прашу.

— Трэба жонку з работы забраць, —нарэшце прамовіў ён. — Вунь тая, тоўсценькая.

— Накідаю траяк... — сказаў Русовіч, адчуваючы, што таго можна ўгаварыць.

— Стой тут, — буркнуў шафёр, — пайду параюся з ёю. Сам ведаеш, баба...

Уласнік доўга стаяў ля буфета, піў паціхеньку сок, смяяўся з поўненькаю прыгожаю жонкаю ў белым халаце, з залатымі пярсцёнкамі на пальцы, тая i слухала, i, здаецца, нешта злосна гаварыла, раз за разам кідала позіркі сюды, на двор.

— Ну, паехалі, — выйшаў нарэшце i сказаў сваё слова ўласнік. — Толькі ўсё наперад...

— Будзе, — згадзіўся радасны Русовіч.

— Яно так лепей... Дарога добрая? — павесялеўшы, запытаў той.

— Ды, лічы, асфальт! — падбадзёрыў Русовіч.

— Глядзі, каб машыну не пасадзіць.

— Не бойся, — заспакоіў яго Русовіч, прысаджваючыся побач i даючы грошы.

— Знаеш, машына!.. З неба не звалілася... — Той, здавалася, не спяшаўся браць грошы, доўга праціраў анучкаю шкло, прымушаў патрымаць ix у выцягнутай руцэ, а пасля ўжо ўзяў, зірнуў i сунуў ix у кішэню курткі. Пасля паехаў памалу, за горадам аб'язджаў кожную грудку ды ямінку, усё цмокаў: — Вот табе i асфальт! Такая коўзь: можа закруціць, скінуць у канаву.

— Не скіне, — супакойваў яго Русовіч.

— Але добра во свайго каня мець!.. — усміхнуўся той пасля, бачачы, што Русовіч маўчыць.

— Ды няблага, — у тон яму адказаў Русовіч.

— Збіраеш гэтаксама? — разгаварыўся ўласнік.

— Збіраю... -

— I дом свой маеш?

— Маю. Чатыры пакоі, хлеў, гумно i лазню... — чамусьці задзірыста, успамінаючы намесніка іхняга музея, сказаў Русовіч. — Сёлета падвал яшчэ вымурую, гараж, цагляную будку сабаку зляплю.

— Ого! — здзівіўся том, зірнуў з павагаю. — Куркуль ты! Не дзіва, што так во раскідваешся. Другі ноч сядзеў бы на вакзале, але за дваццаць вёрст не даў бы столькі. А ты... — гаварыў ён i зайздраснавата круціў галавою. — Малады яшчэ, a ўжо такі забяспечаны.

— Самае важнае ёсць... — усміхнуўся Русовіч. — Не трэба шукаць.

— Ды канечне, — згадзіўся ўласнік. — Дзіва што!

...Ля жончынай кватэры, ля зацягнутага фіранкаю акна Русовіч прыпыніўся, узрадаваўся, што ў пакойчыку яшчэ гарэла святло. Адчуваючы хваляванне, радасць, што ён блізка ля сваіх мілых жанчынак, ціха зайшоў у сенцы, а тады на кухню, чуючы знаёмы прыемны пах хаты — пах печы i свежавымытай падлогі. Зірнуў на тапчан — гаспадыні не было, пайшла, відаць, да суседзяў глядзець тэлевізар.

Ён ціха адчыніў дзверы, зайшоў у жончын пакой i з замілаваннем убачыў, што дачка Анька, раскрытая, у кашульцы, цмокаючы вуснамі, спала ў калысцы, што стаяла непадалёку гарачага стаяка. Вакол яго на абвіслым шнуры сушыліся калготкі ды сукеначкі. Яму яшчэ бліжэй дыхнула знаёмым дамашнім пахам, водарам розных лякарстваў, без чаго яму было самотна ў горадзе...

Спала, падклаўшы пад падушку рукі, i Яніна. Ляжала на ложку ў халаце, босая. Відаць, доўга — пакуль не прыйшоў вячэрні аўтобус — чакала яго, замаркоцілася, прыхінулася на неразабранай пасцелі i заснула.

Русовіч нагнуўся, пацалаваў яе ў шчаку. Яна імгненна зморшчылася, а пасля падхапілася, абцягнула на круглаватыя калені халат, ca сполахам залыпала соннымі вачыма. Тонкімі пальцамі працерла ix, нібы не ўзрадавалася, што ён прыехаў, села i не пазірала на яго. Ён заўважыў, што павастрэў яе прыгожы шыракаваты твар, патанчэла шыя, не аблягае, a вісіць на ёй халат. Здаецца, нядаўна яна была паўнейшая.

— На чым ты прыехаў? — спытала яна, папраўляючы валасы, i была ў гэтую хвіліну свойская, блізкая ды родная, адно, што ў ёй нязвыклае, гэта тое, што яна не ўсхліпнула: звычайна, як толькі ён пасля тыднёвай ростані вернецца дадому, дык яна заплача ад радасці.

— На легкавушцы. Уласнік адзін падкінуў.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)