Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 150
Перейти на страницу:

— А я во чакала i заснула... — сказала яна, чамусьці не падышла i не прытулілася, а падалася да стала, дзе пад газетай былі талеркі з грыбамі, салам i яйкамі — тлушч застыў, пабялеў, хлеб прысох; мелася i яго любімая яда — тоненька накрышаная капуста, пасоленая i аблітая маянэзам.

— Дзякую, дарагая! — ён падышоў, прыхіліў яе i пацалаваў.

— Калі ўспомніў, — з крыўдаю папікнула яна, але прытулілася. — Забыўся ўжо пра нас, не спяшаешся дадому... Табе там, канечне, весялей. Ды, можа, якую i маладзейшую ды прыгажэйшую знайшоў?..

— Па-твойму, мне ў галаве толькі адны дзяўчаты...

— Бог цябе ведае... — жонка ўжо зусім адышла ад сну, прамовіла крышку з рэўнасцю, а пасля, як адумаўшыся, каб не пакрыўдзіць, пажартавала: — Ох, бацька, глядзі, падскочу калі неўспадзеўкі, праверу, як ты там паводзішся...

— Правер, — усміхнуўся ён, ведаючы, што яна ніколі не паедзе яго правяраць.

— Ці скора ўжо будзе якая кватэра? — сур'ёзна спытала яна, села на ложак, i ён сеў ля яе.

— Праз год, кажуць.

— I летась i сёлета было «праз год»...

— Што я зраблю?

— I гаспадыня не хоча ўзяць з дзіцём?

— Не.

— Анька змучвае мяне, Міша, — паскардзілася Яніна на дачку. — Неслух, любіць гуляць на дварэ. Выпускаючы, накажу ж дзесяць, можа, разоў: гуляй ля дому, нікуды не адыходзься. Дык не слухае. То з вясковымі дзецьмі куды збяжыць, то на сані да каго ўсчэпіцца i з'едзе куды — усе ж бяруць: «Дакторчына дачка, без бацькі во...» Злуюся калі, а то i пацягну якім матузом, прыстрашу: прыедзе бацька, раскажу ўсё, дык дасць! Не баіцца, пацвельваецца, што «тата біць не будзе, а будзе гуляць». Так што не толькі гуляй, a i прыстраш гэты раз крыху: табе радасць, тыдзень не бачыўшы, пагуляць, а мне потым небалазе...

Ён усміхнуўся: як ты будзеш крычаць, калі дачка такая прыгожая, слаўная, пазірае i смяецца, а то i папросіцца на рукі, абаўе шыю i шчабеча: «Мой татка!»

— Але не магу я без яе... Як падумаю, што трэба аддаць яе бацькам, каб пераехаць да цябе i быць у горадзе, дык плачу... Лепш буду я з ёю тут чакаць цябе...

— I я чакаю суботы, каб паехаць да вас, пабыць з вамі...

— Ну, ладна, Міша, — супакоілася жонка. — Давай паставім сала ў печ, пагрэем. Ды i цішэй гавары, а то Аньку разбудзім, — прамовіла, абняла яго за шыю. — Не магу я так, паасобку, болей, дарагі... Не магу...

— Ну, мацуйся, — папрасіў ён, — не ўсё ж лёгка даецца. Ніхто нам не паможа, што самі зробім, тое i будзем мець.

— Табе добра так гаварыць...

— І мне нялёгка, — прамовіў ён, — але думаю, што даб'ёмся свайго i стане лягчэй. Абы мы з табой разумелі ўсё гэта i трымаліся.

— Можа, i твая праўда... — Яніна прылашчылася, пацалавала. — Мне з табою лёгка, з табою я спакойная i нічагусенькі не баюся. Калі адна тут, дык усяго надумаюся... A з табою я веру, што ўсё добра будзе...

Русовіч пацалаваў жонку, Яніна тулілася да яго i, мусіць, ужо радавалася, што ён прыехаў, i зноў, як раней, ціхенька заплакала ад пяшчоты.

— Паглядзі, што я табе прывёз, — сказаў ён, раскрыў сумку i падаў пакункі, якія купіў на днях.

Жонка, пакуль ён распранаўся, выцерла слёзы, разгарнула паперу з пакункаў, убачыла хустку, завязала яе i падышла да люстэрка, паглядзелася, азірнулася, каб i ён паглядзеў на яе. Цяпер яна здавалася прыгожаю як ніколі. Русовіч глядзеў i радаваўся.

— Дзякую, — Яніна цмокнула яго ў шчаку, разгледзела другія пакункі. — Ну, во i добра, што шаравары Аньцы ўзяў. Зусім падрала тыя, сёння латала ix. Смяецца гаспадыня: у горад прагнеце, а латанае носіце. Не разумее, што я кожную канеечку берагу... I ты, мусіць, заплаціў за кватэру, сталаваўся, патраціўся на падарункі, то будзеш на дарогу прасіць у мяне...

— Буду, — усміхнуўся, прытуліўся да яе. — Добра ведаеш, які я багацей...

...— Ну, скажы ты мне ласкавае слова якое, — прашаптала яна, калі яны павячэралі, прыбралі стол, памылі посуд, ляглі спаць.

— Што табе сказаць? — спытаў ён. — Ты мне нешта сваё скажы...

— Пасля... Спачатку ты скажы, ці любіш мяне.

— Я ж табе гэта ўжо даўно гаварыў, — усміхнуўся ён, пагладзіў яе па валасах, па шыі. — Яшчэ тады, калі думаў замуж узяць.

— А ты яшчэ раз скажы, — Яніна заплюшчыла вочы, пацалавала яго ў шчаку.

— Ну, так, — усміхнуўся ён, адчуваючы, што дома ўсё добра, што жонка паклікала яго толькі таму, што засумавала. Але ён не мог крыўдзіцца. Прыгарнуў жонку да сябе, пацалаваў.

— Родненькі, забяры ты мяне адгэтуль... Не магу я адна, хачу быць толькі з табою. Як падумаю, што магла б у любую мінуту падысці да цябе, прыхінуцца, сказаць ласкавае слова, дык так стане на душы... Мы ж маладыя, толькі цяпер нам жыць i радавацца...

— Ну, ты ж павінна разумець, — сказаў ён, адчуваючы нейкую перамену ў ёй, гадаючы, ад чаго яна магла быць.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)