Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 150
Перейти на страницу:

— Паеду... — прамовіў Русовіч.

— Глядзіце самі... — гаспадыня паціснула плячыма, пастаяла з хвіліну i выйшла.

Яна заўсёды спачувае, што ён адзін тут, у горадзе, што жонка з дзіцем жыве ў далёкай вёсцы, але не хоча ўзяць да сябе на кватэру яго з сям'ёю: цесна будзе, бядуе, ды дзіця замажа сцены, будзе шумець, не даваць спакою.

Русовіч тут жа ўстаў, пахадзіў па пакоі, настройваючыся на дарогу — на санлівы вечар у цягніку i на халодную, амаль бяссонную ноч у раённым скразняковым вакзале.

...Вагон быў амаль пусты. Сядзелі толькі трое пажылых рабочых-чыгуначнікаў. Яны ехалі з працы дахаты, паблізу прымасціўся i Русовіч.

Ён абапёрся локцем на тугую сумку, у якую раней напакаваў усякіх харчоў, сядзеў ля акна, чытаў вячэрнюю газету. Пасля заплюшчыў вочы i хацеў заснуць. Ане сон не ішоў: думаў пра сваю працу, пра сям'ю. Адплюшчваў вочы, калі на прыпынках дзверы адчыняліся i ўрываўся клуб белай халоднай пары, што паўзла долу, ледзяніла ногі, мігам абросвала жалезную абіўку вагона i затуманьвала вокны. Ведаў: жонка накрычыць, што не носіць цёплых шкарпэтак, напалохае, якімі хваробамі ён можа захварэць. Яна — фельчар, ведае пра гэта.

Русовіч працёр далонню запацелае акно i зірнуў у яго. На дварэ ўжо сшарэла — ссінеў снег, пачарнелі цені на ім, гусцеў змрок, што здавалася, напаўзаў з прыціхлага цёмнага лесу. Неба не відаць было — зусім нізка, адразу за верхавінамі прыдарожных прысад, звісала густая шэрань. Няйначай павінен быў вось-вось пасыпацца снег.

Неўзабаве ў вагоне, як толькі цягнік зноў крануўся, бліснула, рассеялася i з'ярчэла святло, высветліла кожны куток, але праз акно зараз нічога не было відаць. Русовіч пазіраў i бачыў толькі свой круглаваты, з невялікім, загнутым носам твар — за апошнія месяцы, здаецца, стомлены, з сумнаватым водсветам у вачах. Неяк нечакана зморшчыўся яго лоб, паглыбіліся залысіны i пацямнелі ўпадзіны пад вачыма.

«Можа, дарэмна я ўздумаў перабірацца ў горад? — падумаў Русовіч. — Можа, трэба было застацца ў вёсцы, загадваць тутэйшым клубам. З раніцы, калі вяскоўцы былі б на рабоце, a дзеці вучыліся ў школе, сядзеў бы ў вялікай i ціхай, прапахлай старымі кнігамі бібліятэцы, чытаў бы ці што-небудзь маляваў для клуба, а то гуляў бы ў шахматы ды гаварыў пра вясковыя навіны з маладым старшынёй сельсавета. Пад вечар, зноў вярнуўшыся пасля полудня ў клуб, пускаў бы радыёлу i ставіў на яе пласцінкі, «шумеў» бы на ўсю вёску, вечарам выдаваў бы дзецям кнігі i гуляў з імі ў шашкі. Па суботах i нядзелях іграў бы на баяне — былі б танцы.

Яніна працавала б зусім паблізу, на медпункце, што праз вуліцу ад клуба. Калі яна не ездзіла б па вёсках, сядзела ў сваім пакойчыку i чакала хворых, замкнуў бы клуб i схадзіў бы да яе. Увесь час былі б разам. А то во: я тут, у горадзе, а яна вунь дзе...»

Хоць не, можа, i добра, што пакінуў вёску: i ён, i Яніна ў Вішнёўцы былі прыезджымі. Дык мусілі апытаць прасторную хату i заняць у ёй адну палавіну. Жылі там, пакуль не ўзяла сабе прымака пажылаватая гаспадарова дачка. Тады прыйшлося шукаць новую кватэру. Вось i прыйшлі да адзінокай старой кабеты, у яе невялікі, з адным акном, пакой.

Русовіч уздыхнуў, успомніўшы гаспадыню i яе хату.

«Колькі я там чаго зрабіў! Паправіў грубку, памяняў у адпушчаным пакойчыку падлогу, паклеілі новыя шпалеры — i ўсё роўна не дагадзіў гаспадыні. Паглядзела яна на новую жоўценькую падлогу, патупала на ёй, на свежыя сцены — i аж заблшічалі ў яе вочы. А тады пачала загаворваць, каб перакрылі за свае грошы i хату».

«Аджывяце за гэта, — казала яна. — Бо ў дождж цячэ ў хаце, рудзеюць сцены, мокне i гніе столь. Ды i добра было б у сваім двары i студню мець...»

«Не ўжывёмся мы з ёю... — пабедавала тады Яніна. — Не будзем слухацца яе — будзе гудзець кожны дзень, як чмель. Падмалодзім яе хату — прагоніць... I веска добрая, i людзі талковыя, але, мусіць, не прыжывёмся мы тут. Сваёй жа хаты няма за што яшчэ купіць, саўгас толькі праз пяць гадоў думае вялікі дом ставіць, дык прыйдзецца некуды пераязджаць. Ці ў другую вёску, ці ў горад нават... Едзь, можа, пакуль што ты адзін куды, уладкуйся на работу, апытай кватэру, а я з Анькаю пакуль што тут застануся, параблю яшчэ на медпункце ды буду чакаць, калі нас забярэш да сябе».

...Прыехалі ў райцэнтр позна. Калі выйшаў з вагона, Русовіч зноў убачыў знаёмы гарадок — вузенькі пры пероне скверык, збоку яго — жалезныя вароты, праз якія трэба ісці ў горад, пустыя скрынкі з-пад піва, што былі складзены ля сцяны буфета. За варотамі разлягалася шырокая белая плошча. Збоку на ёй стаяла паблізу таксі. Шафёр сядзеў у машыне i курыў.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)