Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 150
Перейти на страницу:

5.

Назаўтра Салавей, як яна бачыла праз адчыненыя дзверы, прачнуўся позна. Прахапіўся i ўсміхнуўся, быў, здаецца, памаладзелы, лёгкі, дужы.

Ускочыў, адзеўся, зірнуў на канапу, дзе спаў да сённяшняй ночы i якая сёння не разбіралася нанач, i выйшаў на кухню. Расчырванелая ад агню, у светлай сукенцы з кароткімі рукавамі, без хусткі, з гладка зачасанымі валасамі, зусім, здаецца, маладая, Маня зірнула на яго i ўсміхнулася, бачачы, што ён хоча нешта сказаць, а то i пажартаваць, засаромелася, успыхнула i заплюшчыла вочы.

— Маўчы! — сама падышла, прытулілася, моцна пацалавала, а пасля піхнула: — Прынясі вады... Гаспадар!

Ён усміхнуўся, узяў вядро i падаўся на двор, да калодзежа.

1973

Быць разам

Русовіч толькі вярнуўся з работы i не паспеў яшчэ распрануцца, калі пачуў, што нехта звоніць у дзверы.

— Заходзьце, калі ласка! — запрасіў ён. — Не замкнёна.

Дзверы адчыніліся — i зайшла маладая паштарка.

— Вам тэлеграма, — сказала яна, падала сіненькі лісток. — Распішыцеся... — потым дастала з сумачкі невялічкі блакнот i ручку, паклала ўсё гэта на пральную машыну, што стаяла непадалёку пад люстэркам.

Ён спалохаўся, зірнуў на паштарчын вузкі i доўгі, з кірпатым носікам, з самкнёнымі i крышку патрэсканымі ад холаду вуснамі твар i хацеў па ім здагадацца: што ў гэтай тэлеграме? Але гэты малады, свежы i чырванаваты ад марозу твар быў спакойны, можа, толькі крышку незадаволены, што ён так марудзіць. Тады ён дрыготкаю рукою распісаўся, думаючы, што здарылася нешта нядобрае з сям'ёю. Аднойчы ўжо тэлеграма вось так нечакана апавясціла яго пра вялікае гора, i ён з тае пары вельмі баяўся раптоўных позваў...

Паштарка забрала ручку, блакнот i выйшла. Ён, хвалюючыся, адразу не пачаў чытаць, а прабег позіркам па густым радку наклееных слоў, пасля ўжо прачытаў спакойна. Палажыў тэлеграму на пральную машыну, распрануўся і, узяўшы тэлеграму, падаўся ў залу, сеў на канапе, пачаў зноў перачытваць кожнае слова i ўдумвацца ў яго.

«Прыязджай вельмі чакаю Яніна».

Ён усміхнуўся: жонка, відаць, засумавала без яго i вось кліча дадому. Жыве ў далёкай адсюль вёсцы, стамляецца на рабоце, мае шмат клопатаў дома. А вольным часам не ведае, дзе прыткнуцца, з кім пагаварыць.

«Канечне, ёй там нялёгка... — падумаў Русовіч. — Хто-хто, а я добра ведаю. Можа, толькі не трэба расказваць пра гэта ўсім людзям, бо не ўсе разумеюць, не ўсе паспачуваюць. Вось расказваў на тым тыдні, як жывецца жонцы, як ён маркоціцца без яе, дык усе, здаецца, спачувалі, a намеснік дырэктара музея — нізкі, гладкі таўстун — пасміхаўся: «Эх вы, маладыя! Калі што ледзь цяжкаватае, дык i ў слёзы, у нараканне. Вось мы некалі... — i ён расказаў, як ён галадаў, але «выбіваўся» ў людзі. — Трэба во... — ён сашчаміў кулакі, патрос імі, насупіўся, робячы на твары ваяўнічы выгляд. — Толькі ўперад!..»

Русовіч, успомніўшы гэта, падумаў, што маглі б тады заступіцца за яго супрацоўнікі, што мог бы i сам неяк лепей апраўдацца, бо добра было так гаварыць намесніку: той меў не толькі ўласную чатырохпакаёвую кватэру, але i ладную дачу, збіраў грошы на машыну.

Але пазаўчора i ён падсыпаў яму крыху, што аж здзівіліся яго калегі. Прыйшоў у аддзел намеснік — i ўсё пра машыну, пра бензін, пра гараж... А пасля давай хныкаць, што не хапае крыху грошай, а так узяў бы на днях легкавушку.

«Эх вы, ваяка! — не выцерпеў тады ён, устаў, сціснуў кулакі, патрос імі, зрабіў ваяўнічы выгляд. — Жывяце на самай справе толькі марамі пра машыну, гараж, запчасткі, пра ўсякую дробязь... А трэба во як, толькі ўперад!..»

Намеснік анямеў, як праглынуў язык, заліўся чырванню, разгубіўся, пасля злосна буркнуў: «Ты малады яшчэ мяне вучыць, зялёны...» Выскачыў з аддзела i больш не «філасофствуе», a калі трэба нешта па рабоце, дык па тэлефоне выклікае да сябе i строга гаворыць толькі пра службовае.

«Але што гэта я думаю пра таго хітруна? — спахапіўся Русовіч. — Вось жа ў руках тэлеграма... Што рабіць?»

Ён пачуў, што прыйшла з працы гаспадыня, распранулася, патапталася, зайшла сюды, у залу.

У каляровым халаце, у мяккіх тапачках, ружовашчокая, яна выглядала намнога маладзей сваіх трыццаці гадоў.

Хуценька зірнула на яго, на тэлеграму.

— З дому? — як з клопатам спытала, відаць, хочучы ўзяць тэлеграму i самой пачытаць.

— Ад жонкі, — адказаў ён. — Просіць прыехаць.

— Сёння? — здзівілася гаспадыня. — Позна ўжо. Вам жа трэба заехаць спярша ў раён, а тады адтуль у вёску. Сёння не заедзеце, будзеце толькі заўтра раніцаю. Але ноч уся будзе бяссонная...

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)