Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 110
Перейти на страницу:

Фармальнае далучэнне Беларусі да Расіі ў якасці адміністрацыйнай адзінкі Федэрацыі — як часта мяркуюць журналісты — здаецца малапраўдападобным. Такога вырашэння не хоча, па фінансавых прычынах, таксама Расія. А Лукашэнка часта паўтараў, што выказваецца за інтэграцыю «суверэнных» дзяржаў. «Суверэнітэт» разумее ён як свабоду мінскіх улад вырашаць унутраныя пытанні на тэрыторыі рэспублікі. На практыцы абазначае гэта захаванне асобнай юрыдычна-палітычнай сістэмы ў Беларусі і выключэнне ўнутраных спраў Беларусі з-пад кантролю крамлёўскіх правячых цэнтраў. Зрэшты, ніводзін палітычны лагер у Расіі не цікавіўся ні лёсамі дэмакратыі ў Беларусі, ні паважаннем правоў чалавека ў гэтай краіне. Калі ў чэрвені 1998 г. Захад канчаткова закрыў межы Лукашэнку і ягоным чыноўнікам, добрыя адносіны з Расіяй сталі адзіным козырам прэзідэнта Беларусі на міжнароднай арэне.

Фінансавы крызіс, які ў жніўні 1998 г. паралізаваў жыццё ў самой Расіі, з прычыны цесных гаспадарчых сувязей з усёй сілай абрынуўся на Беларусь. За склаўшаеся становішча ў Расіі Лукашэнка 25 жніўня 1998 г. падчас тэлевізійнага выступлення абвінаваціў расійскіх палітыкаў, якія прабавалі ажыццявіць у сваёй краіне заходнюю мадэль палітычнага і гаспадарчага развіцця. Заявіў ён, што самай лепшай канцэпцыяй арганізацыі грамадскага, палітычнага і гаспадарчага жыцця на постсавецкай прасторы з’яўляецца беларускі варыянт. Хаця ў Расіі за падобнымі вырашэннямі выказваецца значная частка грамадствва, малапраўдападобным, аднак, з’яўляецца экспарт «беларускай дэмакратыі» і «рыначнага сацыялізму» ў гэтую краіну. Назначэнне падтрымліванага камуністамі Яўгенія Прымакова на пасаду прэм’ерміністра Расіі ўспрымалася ў Беларусі як крок у правільным напрамку.

Праведзеныя апазіцыяй вясною 1999 г. прэзідэнцкія выбары закончыліся чарговым паражэннем антырэжымнага лагера. Узаемныя абвінавачанні абодвух кандыдатаў у прэзідэнты Зянона Пазьняка і Міхаіла Чыгіра звялі выбары да фарса. Пасвараная апазіцыя яшчэ раз паказала брак арганізаванасці і рашучасці ў захадах на звяржэнне дыктатуры. У палове 1999 г. Лукашэнка захоўваў уладу не маючы ў краіне ніякай сур’ёзнай палітычнай канкурэнцыі.

ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК

Абрамава Надзея (н. 1907), сустаршыня Хаўруса беларускай моладзі,

Абэцэдарскі Лаўрэнцій (1916–1975), савецкі гісторык, аўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі, прапагандуючых тэзіс аб вечным адзінстве інтарэсаў Беларусі і Расіі,

Агняцвет Эдзі, сапр. Каган (н. 1913), паэтэса,

Адамовіч Аляксей (1900–1937), камуністычны дзеяч, суарганізатар беларускага нацыянальнага жыцця ў БССР у дваццатых гадах,

Адамовіч Антон (1909–1998), гісторык, журналіст, эміграцыйны дзеяч, аўтар прац па гісторыі і культуры Беларусі,

Адамовіч Вячаслаў (1864–1939), арганізатар беларускага антыбальшавіцкага партызанскага руху ў 1919–1920 гг., прыхільнік інтэграцыі Беларусі з Польшчай,

Адамовіч Язэп (1897–1937), беларускі камуністычны дзеяч, адзін з правадыроў бальшавіцкай рэвалюцыі ў Беларусі, чалец вярхоўных улад БССР і СССР, арыштаваны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» пакончыў жыццё самагубствам,

Азаронак Юрый, кінарэжысёр, аўтар прагандысцкай карціны «Нянавісць»,

Акінчыц Фабіян (1886–1943), журналіст і палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай нацыяналсацыялістычнай партыі, прыхільнік супрацоўніцтва з немцамі, загінуў у замаху,

Александровіч Андрэй (1906–1963), паэт, вязень сталінскіх лагераў,

Аляксюк Павел (1892-?), беларускі палітычны дзеяч, прыхільнік супрацоўніцтва з палякамі,

Аляхновіч Францішак (1883–1944), акцёр, драматург, журналіст, выдавец, арганізатар беларускага тэатральнага жыцця ў Вільні, аўтар кніжкі «У кіпцюрах ГПУ», застрэлены ў Вільні невядомымі замахвальнікамі,

Антановіч Іван (н. 1937), ідэолаг Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, сакратар ЦК Камуністычнай партыі Расіі (1990–1991), у 1996–1998 гг. міністр замежных спраў Беларусі,

Антончык Сяргей, дзеяч Беларускага народнага фронту, дэпутат Вярхоўнага Савета (1990–1995),

Арол Міхась, сапр. Пятэльскі Сцяпан (1890–1918), паэт, перакладчык, публіцыст «Нашай нівы», 15

Асмалоўскі Ежы, у 1919–1920 гг. генеральны камісар Цывільнага кіраўніцтва Усходніх зямель,

Астроўскі Радаслаў (1887–1976), палітык, педагог, удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, у 1928–1936 гг. прыхільнік ідэі супрацоўніцтва з палякамі, прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў 1943–1944 гг., пасля вайны ў эміграцыі,

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)