Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 110
Перейти на страницу:

Паводле афіцыйных даных у рэферэндуме прыняло ўдзел 84,2 % упаўнаважаных. Больш 70 % удзельнікаў галасавання мелі выказацца за ўвядзенне прэзідэнцкіх паправак у канстытуцыю. Амаль 88 % галасуючых падтрымала пастулат Лукашэнкі ў справе перанясення нацыянальнага свята на 3 ліпеня, 82,1 % выказалася супраць адмены смяротнага пакарання, 84,7 % не жадалі свабоднага абароту зямлёю.

Умацаванне пазіцыі Лукашэнкі стала прычынай таго, што большасць дэпутатаў, нават тых, якія раней гатовы былі галасаваць за адхіленне яго ад пасады прэзідэнта, перайшла ў новаствораны Нацыянальны Сход. Вярхоўны Савет, у якім засталося 85 парламентарыяў, не прызнаў законнасці рэферэндуму і працягваў працу. Аднак з прычыны браку кворуму ВС не мог прымаць правамоцных пастаноў. Неўзабавае пад выглядам рамонту ў будынку ВС адключаны былі электраток, ацяпленне тэлефоны і вада. Парламент, у якім пастаянна скарачалася колькасць дэпутатаў і якім верхаводзілі Сямён Шарэцкі, Станіслаў Шушкевіч і Станіслаў Багданкевіч, адзіным легальным нацыянальным прадстаўніцтвам Беларусі лічыўся толькі ў свеце, а ў сябе заставаўся ўсяго малазначнай установай, якая не мела ніякага рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Лідэры Вярхоўнага Савета, так як іншыя грамадзяне, падвяргаліся адміністрацыйнаму пакаранню за ўдзел у нелегальных дэманстрацыях, траплялі ў следчыя ізалятары, плацілі вялікі штрафы за «парушэнне правапарадку».

Новая ніжэйшая палата Нацыянальнага Сходу, званая Палатай Прадстаўнікоў, налічвала 110 дэпутатаў, якія перайшлі з Вярхоўнага Савета. Яе старшынёю выбраны быў адзін з лідэраў Партыі камуністаў Беларусі Анатоль Малафееў. Вышэйшая палата, Савет Рэспублікі, налічвала 64 асобы і, паводле новых законаў, увайшла ў яе частка дэпутатаў назначаных прэзідэнтам або выбраных абласнымі саветамі, у якіх пераважалі прэзідэнцкія «вертыкальшчыкі».

Адсутнасць падтрымкі ў парламенце ўскладніла становішча Канстытуцыйнага трыбунала, які аспрэчваў большасць прэзідэнцкіх указаў. Скора, аднак, суддзі Трыбунала свае перакананні памянялі на апартунізм. Адмянілі яны ранейшыя свае пастановы, а таксама прызналі, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з канстытуцыяй.

Рэферэндум, які надзяліў Лукашэнку амаль абсалютнай уладай, стаў прычынай ізаляцыі Беларусі ў свеце. Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага прэзідэнтам Нацыянальнага Сходу. Адначасна ізаляцыя Беларусі ў Еўропе вяла яе да шчыльнейшага збліліжэння з Расіяй. Альтэрнатыўныя суадносіны прабаваў стварыць прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які рашуча выказваўся за стаўленне да Беларусі як да поўнасцю суверэннай дзяржавы. Хаця Лукашэнка ў сваіх доўгіх тэлевізійных прамовах часта гаварыў аб шматвектарнай замежнай палітыцы, на практыцы быў ён прыгавораны на пашыранне палітычных кантактаў з Расіяй, Югаславіяй, Малдовай, Балгарыяй, Кітаем, В’етнамам, Іранам, Іракам.

Ад пачатку свайго прэзідэнцтва Лукашэнка праявіўся як гарачы прыхільнік адзінства славянскіх народаў і неабходнасці іх інтэграцыі з прычыны пагрозы з боку НАТО. Паводле яго, славянскасць вызначалася не па этнічных прынцыпах, але прыналежнасцю да візантыйскай культурнай прасторы. У такім разуменні ў славянскасці не было месца для палякаў, чэхаў, затое было для армян і грузінаў, мардоўцаў. Арганізаваны штогод прэзідэнтам Беларусі фестываль славянскай культуры ў Віцебску стаў у прынцыпе аглядам творчасці народаў былога СССР.

У Расіі ідэя аб’яднання з Беларуссю знайшла многіх прыхільнікаў, асабліва ў камуністычных і нацыяналістычных колах. Нягледзячы на непрыхільнае стаўленне да Лукашэнкі расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, беларускі прэзідэнт карыстаўся вялікай папулярнасцю тамашняга грамадства. Быў ён проціпастаўленнем нямогламу Ельцыну, а ягоная антызаходняя рыторыка станоўча ўспрымалася таксама значнай часткай расійскай палітычнай сцэны. Аднак найбольш захапляліся яны Лукашэнкам за тэрміновую выплату пенсій і зарплат бюджэтнікам. Бачыўся ён людзям як правадыр, які здольны вярнуць савецкі дабрабыт. Крамлёўскім элітам прэзідэнт Беларусі быў гарантам бясплатнага доступу да транзітных шляхоў у Заходнюю Еўропу, забяспечваў магчымасць размяшчэння ваенных гарнізонаў.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)