Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 154
Перейти на страницу:

— Заўсёды-заўсёды, — сказала яна. — Нават калі нас не будзе… праз тысячу год… Зорка — Майка і зорка — Алесь.

…Святкі ішлі далей: у танцах, пераапрананнях, варажэннях, у палёце санак, а хутаных вясёлкавым снежным пылам. А ля Воўчага Вока жылі і свяціліся, нікому невядомыя, зорка — Майка і зорка — Алесь. Ім было добра і весела разам з усімі, але яшчэ лепш адным.

Яны гаварылі і гаварылі. Алесь расказваў ёй аб сустрэчы на поплаве з Чорным Войнам. Яна аж пахаладзела, дачуўшыся, як ён падобны да яе Лазніка. Але яна нічога не сказала яму аб ім.

…Аднойчы, на чацвёрты дзень каляд, яны ўцяклі ад усіх і пайшлі ў далёкія, нежылыя пакоі дома «шукаць цікавага». Цікавае было ўсюдых. То гэта была «скрыначка Пандоры», якую яны знайшлі на століку ў кутнім пакоі. Яны доўга не маглі адчыніць яе, а потым выпадкова націснулі бліскучую пласцінку, і са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту[68]. Яны павольна круціліся ў нейкім невядомым танцы, а вакол іх, жвава пагойдваючыся, круціўся чорт.

Цікавыя былі старыя партрэты, бо яны не маглі прачытаць лацінскіх і вязевых надпісаў на іх. Цікавы быў калейдаскоп, які яны знайшлі ў пустым пакойчыку. Калейдаскоп ляжаў у скрынцы, разам з рознакаляровымі шкельцамі. Дзеці селі на канапу і пачалі праз гэтыя шкельцы глядзець у акно, на дрэвы і аблокі.

Яны паглядзелі праз сіняе шкельца — і свет за акном стаў сіні і нежывы.

— Я не хачу такой зямлі, — сказала яна.

— Я таксама. Нa табе жоўтае шкло.

Жоўтае было вясёлае і радаснае. Свет ляжаў перад Майкай жоўценькі, і яна смяялася.

А потым трапілася чырвонае шкельца. Застрашлівае барвянае неба, цяжкія крывавыя аблокі, такія няўмольныя, павольныя, жахлівыя.

— Страшна, — сказала яна. — Вазьмі хутчэй.

Яны сядзелі моўчкі, аглушаныя страшным відовішчам. Майка была такая прыгнечаная… Алесь сам не ведаў, як гэта ў яго выйшла. Але ён абняў яе зусім бязважкімі рукамі і няўмела пацалаваў у нерухомы раток.

На хвіліну яна была раззлавалася, але потым толькі сышла з канапы і села на маленькае крэселка каля сцяны. Яна сядзела маўклівая і такая танюткая ў сваёй бэзавай сукенцы, што яму стала шкада яе.

Але ён не ведаў, як выпрасіць дараванне. Ён проста глядзеў на яе вялікімі ўмольнымі вачыма. А Майка нават павек не ўзняла на яго.

Тады ён адвёў вочы на сцяну і заўважыў дзіўнае. Заходняе сонца ляжала на сцяне пакоя. І там жа, на сцяне, Алесь убачыў чарнатварую Майку з фіялетавымі валасамі і ў сукенцы аранжава-барвянага колеру. Чорную-чорную Майку з фіялетавымі зіхоткімі валасамі.

— Майка! — крыкнуў ён такім голасам, што спалохаў яе. — Майка, глядзі на мяне. Доўга-доўга глядзі.

Непаразумелая, яна ўсё ж падпарадкавалася.

Захад ляжаў на сцяне пакоя. Яна глядзела на хлопчыка, на яго зялёную куртку, бачыла яго ўмольныя і спалоханыя вочы і разумела, што дарэмна пакрыўдавала на яго.

— А цяпер глядзі на сцяну.

Яна адвяла вочы і ўбачыла чорны цень Алеся, апрануты ў пурпур.

— Ты, — сказала яна, — ты… зусім чорны, ты зліваешся з ценем, цябе не відаць. Толькі адзенне барвянае… плавае.

— А ты ў аранжава-барвяным… Твае валасы ліловыя.

Яны паўтаралі і паўтаралі дослед, спалоханыя да глыбіні душы.

…Чорны хлопчык у пурпуры. Майка нездарма чытала раманы.

— Як… галаву табе адсеклі, — сказала яна. — Як… прывід барвянага чалавечка.

Ён пільна глядзеў на яе. І тады яна спахапілася:

— Ой, я нешта не тое сказала. Даруй мне, Алесь.

Устаўшы з месца, яна хуценька падышла да канапы, схілілася над ім і, абняўшы яго за шыю, сама, бязважка і чыста, пацалавала яго ў прыгожы рот.

XXII

…Алесь чытаў, седзячы на зашклёнай тэрасе. Шыбы былі вельмі старыя і таму набылі лёгкае фіялетавае адценне. За садам плыло сонца, свецячы проста Алесю ў твар, і літары ў кнізе здаваліся чырвонымі.

Ён знайшоў у дзедавай бібліятэцы Яна Баршчэўскага. Кніга звалася «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Зараз ён адольваў ужо чацвёрты том. Гэта было першае пацверджанне, што не ён адзін адкрыў Мора, і таму ён шмат мог дараваць аўтару.

Гэта было добра. Перад ім паўставаў сімпатычны чалавек, які кожнай вясной, як пералётная птушка, не мог уседзець у Пецярбургу і пехатою, з кіем у руках, ішоў на радзіму, у Беларусь. Ён ішоў і слухаў спевы жаўранкаў у гарачай вышыні. А ў душы яго нараджаліся радкі… Паўставаў чалавек, які ў завіруху ставіў на акно свечку, каб падарожныя ішлі да яго. Ён карміў і паіў людзей, толькі каб яны расказвалі яму гісторыі і паданні.

вернуться

68

Непаліваны, матавы фарфор.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)