Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 154
Перейти на страницу:

У блакітнай гасцінай карагод, раздурэўшыся, наляцеў на падстаўку з кітайскай вазай. Чарапкі з сінімі рыбамі разляцеліся ў бакі.

Дзед чухаў патыліцу і раптам з лёгкай хады перайшоў на скокі.

Ніхто не бачыў, што Клейна стаіць у дзвярах і назірае за скокамі. І раптам усе змоўклі. А Клейна сказала:

— А вось пані Антаніда заўважыць ды ёмашнікам вас, лайдакі. За гэтым старым дурнем дый вы ў побрыкі.

Як быццам тут была вясковая хата, у якой вадзіліся ёмашнікі.

— Гэта мы святкуем, — сказаў дзед і крыкнуў: — Касьян, падбяры чарапкі! Раніцай раздасі дзецям па адным у каробачцы. Гэта будзе «грамада разбітай вазы». Год праз сорак склеіце. Адзін аднаго не губляць.

Бацька глядзеў з дзвярэй на скокі вакол разбітай вазы і рагатаў.

— Ану за мной! — крыкнуў ён і павёў дзяцей зноў да ялінкі.

Яна ззяла ў паўцемры, вялізная, уся ў таемных ценях, пахучая. Чырвоным святлом гарэла на яе верхавіне віфлеемская зорка. А ў галінах, бы ў зялёнай пячоры, стаялі лялечныя авечкі, і валхвы ў дзівосных уборах ішлі да ясляў.

…А потым наведалі палац сяляне з казою. З тварамі, намазанымі сажай, у вывернутых кажухах, у дзівосных «турэцкіх шапках» — яны прынеслі з сабой мароз, гукі дуды, цымбал і бубна.

Каза была ў шэрым ваўчыным футры з вяхотным хвастом, у сушанай авечай масцы. Замест барады ў яе быў пук каласоў. Каза мэкала і спявала дураслівым голасам.

Гэта была ўжо не забава, а важная справа. Бо ад казы залежаў наступны ўраджай. Усім вядома, што душа нівы, каму пашанцавала яе ўбачыць, падобная на спрытную казу, якая бегае на задніх ножках. Такая ўжо істота. Спачатку ёй добра жыць, але потым жніцы жнуць жыта — і ўсё менш і менш застаецца месца, дзе магла б схавацца душа нівы. У адчаі яна хаваецца ў апошнюю жменю каласоў, — гэта і ёсць барада казла. Апошнюю жменю зразаюць асцярожна. Яна ляжыць пад абразамі і выходзіць з хаты толькі на каляды, прывязаная да галавы казы. Тут яна радуецца і вырашае зрабіць, каб людзям было добра.

І людзі не кідаюць яе. Людзі трымаюць «душу» да вясны, а вясной выносяць і асцярожна «адпускаюць», кладуць у высакаватыя зялёныя ўсходы.

І зноў душа насяляе сваё царства, не даючы загінуць ніводнай расліне, а сама вольна ходзіць на задніх ножках па ўсіх абшарах прыдняпроўскіх ніў.

…Перарывіста раўла дуда. Спявалі галасы:

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць; Дзе каза хвастом, там жыта кустом; Дзе каза ступою, там жыта капою; Дзе каза рогам, там жыта стогам.

…Разгарачаныя скокамі, Алесь і Майка выбеглі з пакояў і спыніліся ў халаднаватай лоджыі. Праз вялікія вокны свяцілі марозныя зоры.

Дзве малюсенькія постаці сталі каля акна і прытуліліся адна да адной, бо стала трошкі жудасна. Адчуваючы пад рукою яе плечыка, Алесь сказаў:

— Зоры. Настаўнік кажа, што на іх таксама ёсць людзі.

— А мы іх ніколі не ўбачым, — сказала яна. — А што, Алесь, можа там быць, як у нас у Загоршчыне? Ёсць там такія, як мы?

— На адной няма і на другой няма, — сказаў Алесь. — А на тысячнай, можа, і ёсць. Стаяць недзе, як мы, такія самыя хлопчык і таечка, і глядзяць на нас і думаюць: а ці ёсць там хто?

— І таксама не ўбачаць ніколі, — уздыхнула яна.

Зоры мігцелі над паркам.

— Алесь, — спытала яна, — можа нарадзіцца чалавек з такімі вачыма, што ўбачыць іх?

— Не ведаю, — сказаў Алесь. — Вочы ва ўсіх розныя. Бачыш Коўш?

— Бачу.

— А вунь другая зорка ў ягонай ручцы. Паглядзі, што ты бачыш ля яе?

— Ой, — шапнула Майка. — Яшчэ адна зорачка.

— Гэта Міцар і Алькор, — сказаў Алесь. — У цябе добры зрок. А вунь тую зорку як ты бачыш?

— Ніяк, зорка як зорка.

— А я ведаю, што яна падвойная. Гэта альфа Вагаў. Настаўнiк здзiўляецца, якiя ў мяне вочы. Ён правяраў. Ён бачыць толькi ў трубу тое, што я добра бачу i так. Ведаеш, Вечарнiца мае сярпы, як месяц. А калi на ёй серп, то часам можна заўважыць, што астатняя яе частка попельная… Я заўважаю нават яшчэ больш. Ля Воўчага Вока[67] ёсць дзве зусiм малюсенькiя зорачкi. Але я iх бачу толькi ў прыцемку, калi на небе зусiм мала зор. Тады нiхто не забiвае iх сваiм ззяннем.

Памаўчаў.

— Можа, і народзіцца некалі чалавек з такім зрокам, што ўбачыць на зорках людзей.

— Слухай, — сказала яна. — Давай зробім… ведаеш што?

— Ведаю, — сказаў ён, нейкім шостым пачуццём адгадаўшы, што яна думае. — Трэба назваць дзве гэтыя зоркі ля Воўчага Вока. Іх жа ніхто не бачыць. Дык мы дамо адной тваё імя, а другой — маё. І гэта будзе наша таямніца. І нашы імёны будуць вечныя, як тыя зоркі. Заўсёды.

вернуться

67

Юпіцер.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)