Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 164
Перейти на страницу:

— Дурман?

— Не. Проста бясшкодны мёд.

— Так проста?

— Хе-хе, — сказаў Яроцкі. — Бачыш, што ў капшуку на дне?

— Ну, камяк нейкі.

— Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай.

З капшука павеяла харошым тытунём, мядовым летнім полем, асеннімі садамі і яшчэ чымсьці.

— А гэта? — спытаў Алесь. — Якое прыемнае! Як запушчаны сад у чэрвені!

— А гэта другое, аб чым хацеў сказаць. Ружы не ў кожнага ёсць, то шыпшыны ў поўнай квецені набяры, падсушы ды мяшэчак у скрынку з тытунцом і пакладзі.

— Вы маг, дзядзька.

— Я шмат такога ведаю… Дарэмна ты не прыязджаў. Простасць табе патрэбна чалавечая, хлопец… Звычайнае, шэрае, сваё… Хай неразумнае, парэпанае, але сваё… Як продкі жылі. Былі багатыя, а на мулкім спалі… Дый не чужы ты мне. Дзяцей у мяне няма… Усё вайнішча гэта. А нажніцы твае, пастыжныя, срэбныя, і дагэтуль на сценцы вісяць. Побач з лістом, з асабістай мне падзякай Ярмолава Аляксея Пятровіча. Мы тады, каптэнармус выпадковы, чатыры салдаты ды я, пяць дзён перавал супраць лезгінцаў трымалі. І назву ўжо таго перавалу забыў, а дагэтуль, як успомню — вішчаць ды галёкаюць, ну — сэрца падае, няма куды дзецца.

— Вам колькі ж год, дзядзька!

— Не так ужо і многа. Нарадзіўся я цераз тры гады пасля смерці імператара Паўла. Значыцца-а… Вось, пяцьдзесят пяць мне… А туды я трапіў маладзён шаснаццаці год. Афіцэры, бывала, піць ды ў карты. А мне матуля многа прыслаць не магла, ды прагуляўся б я, а з салдацкай казны пазычаць — гэта бога забыць трэба. Дый нецікава гэта мне. То я ў перса куплю… па-нашаму не ведаю, як табе і растлумачыць, але вязкая такая, дрыжыць, як наша студзіна, але не з мяса, а з дыннага, здаецца, соку ды цукрам абсыпаныя… словам, "рахат-лукум"… ды сяджу, ды зубы ў мяне, бы ў смале, вязнуць, а сам гляджу на горы… І здаецца мне, нібы зусім яны не з каменя, а з блакітнага вэлюму і лёгкія, аж пустыя знутры, як шатры… Вось-вось палятуць.

Пасуровеў злёгку.

— Толькі спачатку яны такія і былі.

— Ну і як вы там?

— Сем год быў у асобным каўказскім корпусе пры Аляксею Пятровічу, доўгія яму гады. Жывы яшчэ. Пакрыўдзілі яго, а мужык які быў! Леў! Баяліся яго вярхі. Чуткі сярод салдат хадзілі — "абы закалат, а мы ўжо яго на штыках данясем да трона".

— Як на штыках?

— А так. Штыкi ў парусiну ды на плечы. А на парусiне генерал, каб вышэй. А вакол салдаты ды сцяганосец… Мяне ён помнiў, хоць i не дужа адзначаў. Не цярпеў ён гэтых дрындушак нi на сабе, нi на iншых. I правiльна. Ганарыцца тут няма чым. Прысяга, вядома, iначай кожнаму салдату праз дваццаць пяць год не чыстую, а галаву сячы б трэба… То Аляксей Пятровiч гэта разумеў. Не тое што Паскевiч. Той за Эрывань ды Арзурум мне таксама лiст ды зброю, кiнжал ды асабiстую шаблю, ды крыж. А я гэта ўсё ў скрынi трымаю.

Выбіў люльку, крэкнуў, нібы глынуўшы чарку.

— Пасля праваяваў я год лішнім з Паскевічам Іванам Фёдаравічам. Восем год было ўжо маёй службы. Адзначыў ён мяне, пасля таго як мы крэпасць бралі… Як бо яна?.. І гэта забыў! Але пакрыўдзіў ён мяне там моцна. "Шпуры, — кажа, — трэба весці ды ўзрываць". А я яму: "Дазвольце сказаць, не трэба гэтага. Прыдатная крэпасць. Нам спатрэбіцца. Войска многа, пакіньце яе ў абцугах ды — зморам яе. Шкада крыві". А ён: "Вы баіцёся, здаецца?" Графства дурное! За такія словы дурніла салдат, дзе і не трэба, на смерць ідзе.

Яроцкі казаў глуха і спакойна, нібы аб тым, як яны ўчора паабедалі.

— Я пайшоў ды, пакуль яны там валтузіліся з падкопам, самавольна тую крэпасць узяў. Давялося яму на свечку папляваць, а порах здаць у цэйхгауз, на рабунок… Зразумеў, што пакрыўдзіў мяне. Як наведвае наш полк, то не абміне, каб не спытаць: "Як жывеш, зямляк?" Ды і па імю, па бацьку.

Усміхнуўся:

— І вось хоць што кажы, хоць і наш, беларус, а не любіў я яго, нябожчыка. І тады, і цяпер. І не за палякаў, што ён з імі ўчыніў. Гэта — прысяга, і хто богу не вінаваты? А так проста. Слізкі быў чалавек. Царадворац. Душа, здаецца, наросхрыст, а сам хітры, як лін.

Коні ступалі па падсыхаючай зямлі. Жаўрук, як на гумцы, торгаўся між небам і зямлёй.

— Тут матуля памерла. З'ездзіў сюды, абсадзіў магілку. Пуста, тужліва. І паловы водпуску не адбыў — назад… Тут трапіў я на лінію, па крэпасцях. Чачня. Дзевяць год на лініі. Быў я ўжо капітан… Трыццаць год мне было, і чатырнаццаць год я служыў, калі стаў над Дагестанам і Чачнёю Шаміль. Па-нашаму ці то цар, ці то мітрапаліт, па-іхняму — імам. "Імаць" нашых, значыцца, пастаўлены… Ну і тут пачалося… Бож-жа мой! Б'юцца людзі, паляць, рэжуць.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)