Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 164
Перейти на страницу:

— Чаму ж не гаварыць, калі трапіцца. Што ён, турак? Мы з ім і паляваць хадзілі. І чаёк з ім ганялі. Я там ад кавы нашай адвык. Усё чаёк ды чаёк. Выключна мы з ім чай умелі рабіць… Сакрыты былі розныя… Ён свой у аднаго сябра выпытаў — забілі яго потым пад грознай крэпасцю. Па-дурному зусім. А мне мой сакрэт дарам дастаўся: хочаш, каб кава або чай добрыя былі — кладзі як мага больш і таго і другога.

— Раскажыце, дзядзька, які ён быў?

— Які… Звычайны… Вочы ды нос, ды дзве рукі. Несамавіты такі… Ногі крываватыя, нібы дзіцём на рахіт хварэў. Звычайны армейскі афіцэр… Толькі што багаты.

— Аб чым гаварылі хаця?

— Помню я, думаеш, пра што з кожным афіцэрам гаварыў?

"Гэх, дзядзька-дзядзька, — падумаў сам сабе Алесь. — Пашанцавала табе, а ты…"

Ледзь не плюнуў з прыкрасці, але потым падумаў, што віны Басак-Яроцкага тут няма. Звёў лёс са звычайным армейскім афіцэрам, якіх Пятро, сапраўды, бачыў сотні. Хто адрозніць пад шэрым сукном адно сэрца ад другога. Гэх, людзі! І сапраўды, "сорамна-с".

— Помню толькі, што незвычайнай храбрасці быў чалавек. На што ўжо тыя басурманы, а ён і іх перабасурманіў. Набраў сабе добраахвотнікаў — такія ж адарві-галовы, як ён, — дый пайшоў гуляць. Сам у чырвонай сарочцы, у бешмеце, конь пад ім белы… Што ты думаеш, на такое паглядзеўшы, ды жыццём не рызыкаваць — гэта нельга. Вельмі проста і з розуму з'ехаць або запіць да апошняга салдацкага крыжа ды забыцца, хто ты ёсць, чалавек.

Засмяяўся:

— Мы з ім і ў крэпасцях на лініі стаялі. Гэта толькі кажуць, што "вайна, у, вайна!", а на самай справе вайна — гэта нудота. Асабліва ў крэпасці. Рэдка вясёлае здарыцца. Быў я некаторы час камендантам крэпасці Шатой. Адна назва, што крэпасць. Вал ды заплот, ды сям-там глінабітны мур. Ну, аднак, у мяне салдаты ды некалькі гармат. Вось аднойчы стаю на муры, аж бачу — пыл на дарозе. Ляціць коннік. Абадраны такі джыгіт. Буркаю нешта прыкрыў. Падлятае пад браму: "Іван! Адчыняй!" — "Чаго табе трэба?" — "Адчыняй! Прапаў зусім, калі не адчыніш!"

Зноў засмяяўся.

— "Ды што табе тут конча трэба?" — пытаю. Той як узаўецца. Вочы бандыцкія, жаласныя, у горле аж клякоча: "Адчыні, шайтан. Марушка карапчыў". А гэта ў яго, значыць, грошай не было, то ён сабе дзеўку, жонку, узяў ды ўкраў. Добра. Пусціў я яго. Ён дзякаваў. І дзеўка кланяецца. А зброю я ў яго ўсё ж забраў. Ведаю, чым гэта канчаецца. Даў яму з дзеўкай пустую халупу. Думаю: "Паспрабуйце знайсці. А калі і знойдзеце — позна будзе". Сам пайшоў чай піць. І двух кубкаў не выпіў — кліча салдат: "Ідзіце на муры, ваша высакароддзе". Іду. Бачу, перад брамай чалавек пяцьдзесят на конях. Усе са стрэльбамі. Ну, думаю, купіў сабе клопату з-за чужога вяселля… Наперадзе коннікаў чачэн. Нос бы ў ястраба, барада рыжая, як, ты скажы, ён яе назнарок пафарбаваў. Вочы бандыцкія. І папаха белым абкружана… Хаджа! "Іван, адчыняй, злодзей у цябе. Карапчыў маю дачку. Мы яго зараз рэзаць будзем". А я яму: "Ты ў сваім доме дасі кагосьці рэзаць? Вось. А тут — мой дом". — "Я ў сваім доме зладзеяў не прымаю". — "То што, — кажу, — ніводны з тваіх гасцей па баранту за Церак не хадзіў?" Некалькі чалавек засмяяліся. Потым рыжы кажа: "Пусці мяне аднаго". "Ну, адзін, — падумаў я, — нічога не зробіць. Дый позна". "Ідзі, — кажу. — Толькі астатнія хай ад'едуць, а ты зброю пакладзі". Рыжы кажа: "Кінжал адзін пакінь, Іван".

Ну вось, не стаў я Рыжага абражаць. Пусціў. Ідзе той, вачыма толькі па баках зыркае. І як яго хто вядзе, проста да той мазанкі. Ну, думаю, пачнецца зараз.

Вочы Яроцкага смяяліся:

— Узяў кінжал ды як кінуў у дзверы, зубы ашчэрыўшы, — аж той дзюймы на чатыры ўпяўся. Толькі і сказаў: "Гых-х…" Зразумеў, што позна, але злосць сарваў. Ды яшчэ нібы сказаў гэтым ударам: "Узяў ты маю дачку, то на і кінжал, падавіся…" А праз некалькі дзён памірыліся. Такая гулянка перад крэпасцю была — любата! І мяне частавалі, як пасаджонага бацьку.

Памаўчаў:

— Гэта прыемна ўспомніць. А астатняе — хлусня. Народ, галоўнае, харошы. Нельга мне было таго джыгіта не пусціць. Ну што, ну зарэзалі б. Мала зарэзалі людзей? Мала іх і так рэзалі, каб яшчэ за каханне… Ведаеш, як па-іхняму "каханая" будзе? Х'ёме… чуеш? Як падыхаў… О!..

Дзядзька iшоў спаць. А Алесь ляжаў без святла i глядзеў, як у калiдоры кiдаецца ў печцы агонь.

Домік у садзе. Простыя людзі. Простыя словы і ўспаміны. Простыя спевы жанчын у людской.

Часаў ён сошкі З маiх белых плеч, Віў ён вяроўкі З маіх русых кос, Пускаў ручаінкі З маіх дробных слёз.

І ён яшчэ больш разумеў пасля гэтых дзён: усё ў прастаце, усё ў блізкасці да гэтых. Ім цяжка, трэба быць з імі.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)