Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 164
Перейти на страницу:

Улады рабілі з чалавекам, што хацелі. Працаўніка яны прыдушвалі працай і рабілі рабом праз яе. Інтэлігента яны разбэшчвалі ідыёцкімі кнігамі, атрутай навязанага гультайства, лянотай і зноў-такі ператваралі ў раба.

А справа ў тым, што кожны чалавек больш за ўсё, нават не адчуваючы гэтага, прагне справы, дзейнасці, віруючага функцыяніравання сярод падобных сабе.

Капаць, біцца, пісаць шчырыя кнігі, перакідваць масты, бубнець пад нос нованароджаныя вершы, секчы дровы, вучыць дзяцей, змагацца за справядлівасць, біць студні і тунелі, дзьмуць шкло, лічыць і лекаваць, — іначай не варта і жыць.

А замест гэтага Гедымін бубніць аб словах "вучыся паміраць" і "простым салдацкім плашчы", замест гэтага боўдур Рунін змагаецца за маральную чысціню студэнцтва (даносамі) і вякае аб "кансерватыўных славянах", замест гэтага чысцейшы Раўбіч кажа аб "кодэксе гонару".

"Чорта табе, а не кодэкс гонару! Я вось зараз палезу пад кацёл і пагляджу, што там з папельніком… Хлусня! Рабства ў ілжы!.. Хочаце забіць мяне, а я не дамся! Ды я здох бы даўно, каб не працаваў! Стаў бы трупам, амёбай, смаўжом.

Я шукаю жывога, а не торкаеце мне і ўсім крыж на Сафіі і сусветнае панаванне. Але вы забылі адно, панове, што вы пакінулі мне працу і менавіта таму ў вас нічога не атрымаецца са мною і з тысячамі іншых.

Менавіта таму вы і пралічыліся. Менавіта таму, што вы не можаце забараніць працу — мозг чалавека ніколі не ўспрыме велічы ў курэнні ладану.

Бо калі вы спыніце кола — вы спыніце жыццё. Наогул жыццё. І перш за ўсё сваё.

І пасля кожнага свайго падзення я, Чалавек, устаю, бо мяне ўздымае праца. Адзіная з усімі на зямлі…"

Нехта бег, грукочучы, па жалезных сходах.

— Паніч! Паніч! Княжа Алесю!

Кiрдун. Распатланы, бледны, без шапкi i чугi.

Выціраючы рукі прамасленай анучай, Алесь нездаволена адарваўся і ад разабранага гідраўлічнага прэса і ад сваіх думак:

— Што здарылася?

— Пані Антаніда!

— Што?!

— У непрытомнасці.

У пакоі маці цьмяна мігцела адзіная свечка. Цёмныя шторы былі апушчаныя. Ледзь вымалёўваліся срэбныя і хрустальныя грані флаконаў на начным століку, маціцай блішчала італьянская маёліка пад шклом.

Вельмі не гарманіраваў гаркаваты пах парфумы з візантыйскай яшчэ, на кіпарысавай тоўстай дошцы, "Траеручыцай". Трэцяя рука вырасла, каб утрымаць сына, што падаў у студню, бо дзве другія былі занятыя. Ікона была па сутнасці ерэтычная, але добрая чалавечай дабрынёй, не ў прыклад другім візантыйскім іконам.

Такую дабрыню ў вачах Алесь бачыў яшчэ толькі на адной — таксама візантыйскай — іконе, на іконе "Уладзімірскай маці божай".

Пані Антаніда ляжала на канапе чамусьці пераапранутая ў самы свой улюбёны святочны строй: белую з золатам, аблямаваную валансьенскімі карункамі сукню і белыя з золатам, да смешнага маленькія туфлікі.

Твар у святле свечкі быў слаба-ружовы, гаротныя вейкі апушчаны.

Алесь нахіліўся над ёю:

— Што з табой, мамцю?

— Не ведаю. Пераапранулася… Раптам закруцілася ў галаве.

— Відаць, рэзка ўстала. Ты клікала мяне? То я пасяджу.

— Так, цяпер пасядзі.

Цёмна-шэрыя і шырокія вочы глядзелі на Алеся пільна.

— Які ты! Працаўнік. Гаспадар.

Алесь убачыў сябе ў туалетным люстры. Пыльны, з сяк-так выцертымі рукамі, непрычасаны.

— Пайду памыюся і пераапрануся.

— Не. Не трэба. Ты харошы вось такі. Табе ніколі не казалі дзяўчаты, што ты прыгожы?

Алесь сумеўся.

— Прыгажэйшы, чым прадзед Акім. Усё лепшае, што было ва ўсіх нашых, ты ўзяў сабе.

— Ма-аці, — з ціхім дакорам сказаў Алесь.

— Не буду, — сказала яна. — Гэта я адзін раз у жыцці.

Усмешка яе была сумная і слабая. І чамусьці ў Алеся ад гэтага нешта як павярнулася ў сэрцы.

На хвіліну ён заплюшчыў вочы, а калі ўзняў векі — убачыў, што маці глядзіць на яго, нібы шукае суцяшэння.

— Загінуў бацька, Алесь. Што ж рабіць?

Што ён мог адказаць на гэта…

— Вясна? — спытала.

— Вясна.

— Лебедзі лятуць?

— Але. Хоць яшчэ сям-там снягі.

Апусціліся веі. Алесь бачыў, што шчокі ў матулі трохі ружавеюць, нібы яна збіраецца з сіламі.

Прадчуванне нейкай няяснай трывогі закралася ў Алесева сэрца.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)