Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 164
Перейти на страницу:

А шчокі маці ўсё ружавелі. І ўсё больш напружваліся плечы пад карункамі.

— Я казала яму: не ідзі, не забівай мядзведзя. У яго босыя ногі. Ён быў галодны і ратаваў сваё жыццё. Як мы… Усё ратуе сваё жыццё… Усё было балюча. Жыць — балюча, жывіцца — балюча, дыхаць — балюча.

Голас у яе быў жаласныы і танюткі.

— Ма-аці!

— Слухай. Слухай мяне. А рыбы як дыхаюць, бязмоўна крычаць на дне чаўна. У адчаі. Многа рыб.

— Яны халодныя, — недарэчна сказаў Алесь.

Яна працягнула да яго руку. Нейкую незвычайную сёння, чамусьці зусім кволую і малую, як і ўся яе постаць, руку.

— Мама, мы разумныя істоты.

— Можа, ёсць і больш разумныя…

Твар маці гарэў бы ў ліхаманцы; цёплыя звычайна, вочы блішчэлі, неспакойны рот крывіўся. І напружана, высока ляжалі на падушцы плечы.

— Лічым усіх ніжэйшымі за сябе. Гардыня, подлая самаўпэўненасць! Яны, маўляў, нямыя, гэтыя звяры. А мы можам сказаць, хто мы і нашто? То хто мы перад жыццём — не нямыя?

Нібы адганяючы нешта, яна пакруціла галавой.

— Яны не гавораць.

— А можа, мы не чуем? Можа, калі красуе жыта, яно адчувае тое, што і мы, кахаючы, і ў радасці хістаецца з канца ў канец і мяняе колер на лілаваты, бо ўбіраецца, і шуміць-шуміць само сабе. Ты ведаеш, што адчуваюць каласы пад сярпом? Толькі яны не могуць ні ўцячы, ні крычаць. Не дадзена ім. Ну і што? Нам паляцець таксама не дадзена. А мы, глушцы, кажам: мо-ожна, бо яны нямыя. І каласы нямыя, і звяры. А адсюль не так ужо далёка і да дзікіх людзей. Яны таксама нямыя, мармычуць невядома што. І мы іх, моцныя, бяром, як трусяня, ды — далонню за вушамі.

Жаль раздзіраў глотку Алеся.

— Прыгон, — сказала маці. — Адмяні яго, Алесь, адпусці, калі ласка, людзей. Забі яго, Алесь, бо гэта таксама людаедства…

— Я зразумеў, маці. Я ведаю…

Маці, відаць, не хацела, каб Алесь заўважыў яе слабасць. Алесь сабраўся з думкамі:

— Я ведаю галоўнае. Тое, што чалавек павінен жыць толькі для разнявольвання людзей. Ён нікога не павінен хваліць, нікому не павінен спяваць оды. Бо оды — гэта толькі сцвярджэнне таго, што існуе, замацаванне яго на мёртвай кропцы, здрада руху чалавецтва. Ніякай пахвалы, толькі вечнае разнявольванне людзей. І няхай на гэтым шляху нават шыбеніца. Іншага выйсця няма.

Радзімка-мушка над верхняй губой матулі варухнулася ад слабой усмешкі. Зноў напружыліся плечы.

— Так… Так… А потым вайна, турмы, шыбеніцы, забойствы. Слабы малодшы народ. Нямы слабейшы сусед. Вінаваты таму, што слабы. І таму — забівай! Нічога, бог даруе.

Маўчанне.

— А не даруе бог! Ох, як ён не даруе калісь! Забіваць сябе будзеце, толькі каб не глядзець у вочы апошняму.

Зноў паўза.

— Свет, у якім нікому не было б страшна жыць.

Яна сказала гэтыя словы, нібы ўзважваючы. І раптам зноў пачала адганяць нешта.

— Ох, які жорсткі, жорсткі чалавек… Крывёю, плоццю, дыханнем іншых… Забіваць, каб жыць, якая лухта! Якое кола безвыходнае. Клічам да дабрыні. Як можам вырасці да сонца, калі прыкутыя забойствам да зямлі?

Шырокія шэрыя вочы ліхаманкава гарэлі:

— Нават не дзеля тых, каго забіваем. Дзеля сябе. Бо не можа быць чалавекам той, хто забіў… Таму, каго забілі, лёгка. А вось той, хто забіў… У-у.

Заплюшчыла вочы:

— А потым прыходзіць расплата і для нас. Прыходзіць і вяжа па руках, кідае на спіну, — голас стаў раптам цвёрды. — Не, я пайду адсюль не так… Перамагчы…

Нешта такое мяцежнае было ў голасе мацi, што ён раптам кiнуўся да шторы i са звонам рассунуў яе.

Аблічча было жывое толькі пры ружовым святле свечкі. Акрамя вачэй ды дзвюх ліхаманкавых плям на шчоках — жывога ў ім не было нічога.

— Што?! — амаль крыкнуў ён.

— Нічога. Проста я пятнаццаць дзён нічога не ела.

Халадзеючы, ён раптам зразумеў, чаму шторы… чаму свечка… чаму яна тады павесялела і стала роўная да ўсіх і ўсяго.

— М-ма-а!.. — кінуўся ён да дзвярэй.

— Стой, — ціха сказала яна. — Дзеля мяне пачакай, ну! — Вочы былі такія пагрозлівыя, што ён спыніўся. — Я павінна сказаць… Праз пяць хвілін пойдзеш… Ну… Хадзі сюды… Дзеля памяці бацькі.

Ён сеў ля яе. Яна ўзяла яго за руку.

— Слухай, няхай нават позна… Ведаеш, як я пакінула есці — мне стала лёгка… Упершыню ў жыцці… Я нікому не вінная.

— Але гэта смерць! Мама!

— Так. Гэта зачараванае кола. Дарогі, каб вырвацца, чалавеку не дадзена. Або знікай, або забівай. Вар'яцкая прыдумка. І таму мы асуджаныя. Няма выйсця.

— Мама…

Яна трымала яго руку, але нагою ён непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткі ля яе ложка. Націскаў… Націскаў… Націскаў…

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)