Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 164
Перейти на страницу:

Печка. Водсветы агню.

І ўвогуле, каму было добра жыць на гэтай зямлі? Усё, здавалася, ёсць, а баліць душа.

Твары плылі перад ім… Пан Юры… Маці… Раўбіч…

Чаму такія няшчасныя людзі?!

…Дзядзька… Лермантаў… Чаркесы… Шаўчэнка… Кастусь… Малахоўскі… Віктар… Чорны Война…

Чаму такая няшчасная зямля?! І вакол няшчаная, і асабліва тут няшчасная.

Скакаў у цемры агонь.

І, гледзячы на яго, Алесь думаў:

"Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмольны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі… Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…"

Агонь палаў у цемры.

Яна ідзе. Толькі сляпыя не бачаць, толькі глухія не чуюць. "Крывадушныя! Аблічча неба распазнаць умееце, а знаменняў часу не можаце?" Яна немінуча будзе ў тым паганым, паскудным свеце, які вы пабудавалі. Свеце найпадлейшай хлусні, бізуна, турмаў, уціску малых народаў, забароны мовы, заціскання рота… Але галоўнае — у свеце хлусні.

Бо вы не проста забіваеце людзей і народы — вы хлусіце, што вы іхнія дабрадзеі, і прымушаеце таго, каго забіваеце, каб ён крычаў: "Дзякуй!"

Наблiжаецца час. Капае вада з рукамыйнiка.

Кожная кропля — гэта на кроплю бліжэй да вашай пагібелі, як бы вы ні вішчалі і як бы вы ні трымаліся за жыццё.

Як бы вы ні хлусілі, якіх бы катаў і хлусаў ні куплялі і ні ставілі на сваю абарону.

Кроплi падаюць у цемры, i точаць, i наблiжаюць…

Кап…

Кап…

Кап-п…

X

Таямнiца Паўлюка Кагута ўсё ж выплыла наверх. Ды яшчэ зусiм па-дурному. Даверылася Галiнка Кахнова малому брату, Iларыю, паслала да Паўлюка, каб паклiкаў. Малы прыбег дахаты да Кагутоў, даведаўся, што Паўлюк у гумне мяняе з братамi нiжнi вянец бярвенняў, ускочыў туды ды ляпнуў:

— Паўлюцо-ок… Сястла пласіла, каб не затлымаўся, як учола.

Кандрат з Андрэем так і селі на бервяно.

Яшчэ праз імгненне Ілары ўжо ўцякаў, разумеючы, што зрабіў нешта не так, а Кандрат гнаўся за ім, каб распытаць падрабязна. Хлапчук быў, аднак, разумнейшы, чым можна было меркаваць, шмыгнуў ад дарослага боўдзілы ў лёх, у нару пад магазінам, ды там і астаўся.

Кандрат прапаноўваў яму здацца. Абяцаў розныя даброты салодкiм, аж самому брыдка было — такi ўжо Цукар Мядовiч! — голасам. Малы толькi соп.

Кагут са злосці нарваў крапівы і туга запхнуў лаз, а сам, паціраючы далоні, пайшоў у гумно, думаючы, што б гэта ўсё азначала.

А калі прыйшоў — браты біліся.

— Братам… на дарозе… стаў? — выдыхаў Андрэй.

— Не чакаць жа… пакуль вы яе… удвох… сівую… у манастыр паведзяцё, — соп Паўлюк.

Кандрат кінуўся разбараняць і атрымаў ад Паўлюка ў вуха, а ад Андрэя ў сківіцу. Раззлаваўся, насунуў Андрэю, бо той даў першы. І яшчэ ад яго атрымаў. Натхнёны гэтым, Паўлюк нападдаў і пачаў націскаць на Андрэя, пакуль той, адступаючы, не ўпаў за бервяно і не накрыўся нагамі.

І толькі тады Кандрат зразумеў, што пакрыўдзілі і яго. І зусім не Андрэй. Схапіў брата загрудкі, кінуў цераз нагу на салому.

— Ты? З ёю?

Прыціснуў у кут.

— З ёю, — адважна адказаў Паўлюк.

— Будзеш?

— Буду.

— Вочы твае дзе былі? Два гады яна нам дарагая.

— Я спачатку і чакаў. Да не чакала яна. Неахвотна ёй дваццаць год чакаць.

— Не зыгуй. Не нясі. Адступіся.

— Не. — Паўлюк навесіў Кандрату.

І ў гэты час на малодшага наваліўся Андрэй.

Бiткi бiлiся моўчкi, сцяўшы зубы. Браты-блiзнюкi адчувалi: насмяялiся з самага дарогога, што ў iх было. Паўлюк быў у ярасцi: два на аднаго. Дык чорта iм дзеўка. Спыталi б, халеры, у яе.

Паўлюка прыцiснулi да сцяны. Разважлiвы i спакойны, ён мог часам выбухаць шалёнай ярасцю. I цяпер, ведаючы, што яго адольваюць i могуць так налупцаваць, што тыдзень да плота не пойдзеш, ён адчуў у вачах чырвоны туман.

Рвануўся між братоў і зняў са сцяны цэп: дубовы біч на адпаліраваным рукамі арэхавым цапільне.

— Гэн! — рыкнуў так, што браты адляцелі. — Сунецеся да яе — заб'ю… Саромеўся вас, а вы з кулакамі… Заб'ю!

I рынуўся на iх. Кандрат быў зарагатаў, але адразу адскочыў. Цэп урэзаўся ў ток ля самых ягоных ног.

— Дур-рыла! Ты што?!

Але Андрэй з белымi вачыма схапiў ужо другi цэп i бег на Паўлюка.

— Гэх-х! — цапы стрэліся ў паветры, закруціліся адзін за адзін.

Паўлюк вырваў свой. Кандрат непаразумела глядзеў, як браты лезлi адзiн на аднаго. Гэта быў ужо не жарт. I тады ён таксама схапiў цэп.

Паўлюк ляцеў на Андрэя, i Кандрат падставiў цапiльна, iрвануў цэп з рук у брата i адкiнуў у кут… Андрэй, нiбы не разумеючы, наляцеў на iх, падняў цапiльна: бiч звыкла круцiўся ў паветры.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)