Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
О-о, стань толькі прыслухоўвацца да сваіх балячак, хвароб, настрою, аналізаў — так і наклічаш бяду, бо памірае не стары, а — спелы! — згадзіўся з сябрам напарнік.— Каб адцягнуць ракавы момант, трэ быць заўша ў форме ды абавязкова нечым займацца! Трэ пазодзіць сябе не гэтак, як мы, абібокі,— цягнем і цягнем рызіну з раніцы да вечара!
«Святая праўда!» — надта хацелася сказаць Лаўрэну, але ён толькі цяжка ўздыхнуў.
Перад яго вачыма адразу ўзнік хутар з клопатамі: аб агародзе, садку, вуллях ды парсюку, а душу агарнула адчузанне непапраўнай страты. I яму захацелася раптам абрынуцца на абодвух франтавых суседзяў з крыкам, бытта яны ва ўсім вінаватыя:
«А калі займацца няма чым, тады як, падкажыце?! Калі табе, бы ў той Паловкаўскай багадзельні, застаецца толькі кастлявай. каханкі выглядаць кожны дзень?! Калі табе і з матраца раніцой не хочацца ўставаць?! Калі табе і глядзець ні на што не хочацца, нават — на родных дзяцей?!.»
Але Лаўрзн праказаў гзта сам сабе толькі ў душы, бо спазма абручом хапіла за горла. Адно адзавіся, голас уздрыгане і расплачашся, бы тая баба. Пад навесамі — як ва ўсіх клубах зямное кулі, мужчыны, прынамсі, трымалі свецкі этыкет.
Старыя ўздыхнулі. Той, хто правіў пра раварыстаў, праз хвіліну кінуў:
Глядзі ты, што за макрэнь! Што за агідная пагода! Так і беражыся, каб не прамачыць ног!
А я цэлафанавыя мяшочкі на ступакі нацягваю і — ніц, ногі кожны раз сухуткія пасля двара. Раю і вам так рабіць.
Ха, мяшочкаў у мяне — шуфляда цэлая! Дзякуй за ідэю — ніколі не здагадаўся б!
— Калі ласка, ідэі раздаю за так.
З мінуту памаўчалі зноў.
Надзор'е — глупства. Як-небудзь перажывем у цяпле ды пры хлебе. I да хлеба маем. Радыё слухалі? Толькі сціхла ў В'етнаме, і ўжо заварылася, здаецца, новая каша ў Бейруце! Каб толькі тыя Рыганы, хай яны рагануць, няхай, сусветнай калатнечы не наклікалі на нашыя галовы!
О-о, капіталісты сталі куслівыя, бы тыя мухі перад смерцю восенню!
Абвялыя пенсіянеры задумаліся зноў. З задняй лаўкі даляцела катэгарычная заўвага напарніка Макара Апанасавіча:
Ат, вясковы хлапец — не гарадскі. Ён табе не па адных вусіках адрозніць жыта ад пшаніцы! Затое гарадскія юнакі бездапаможныя — бы даваенныя польскія паненкі з багатых дамоў! Вясной чакаю на прыпынку тралейбуса, а яго ўсё няма. Побач — выкладчык з медінстытута з пустым партфелем пад пахай і яго студэнт з дубчыкамі ў руках. Час доўжыцца, а машыны не відаць. Выкладчык, чую, і пытаецца ў свайго студэнта: «Што ў цябе ў руках, Жора?» А той: «Галінкі».— «Адкуль іх вязеш?» — «У парку дзерава пілуюць, і я наламаў во».— «Навошта гэтае смецце табе?» — «Пастаўлю ў інтэрнаце ў ваду — хай на акне распускаюцца. Зялёныя лісцікі будуць».— «А-а, малайчына! Якое ж гэто дрова?» — «Дзікае».— «Што ты выдумаў, юна-ча, такога не бывае! Галінкі грушы ў цябе, яблыні, ліпы, зярбы?» — «Не-а. Гэта — коцікавае». Чулі калі-небудзь такое?
Сказанае абодвух пенсіянераў надта пазабавіла. Яны нават зірнулі на Лаўрэна ды спыталі вачыма — а ты што на гэта скажаш, сусед?
Ну, во! Вясковы з такога бездапаможнага гараджаніна-беларучкі, напэўна, парагоча. У-ух, сколькі гэтых чыстаплюйчыкаў развялося зараз усюды! Паставіць такі мамін сынок на акно дубчыкі ў вазе і лічыцца — з прыродай бытуе!.. Вясковаму не трэ прыроду на акно валачы! Вясковаму вусікі з каласкоў можаш нават і паабрываць, але ён усё роўна пшаніцу ад жыта адрозніць! Ён ноччу возьме ў руку і скажа, дзе што!
Напэўна — скажа.
I старыя перасяліліся душамі ў вёску, а разам з імі — і Лаўрэн.
Пенсіянер, які правіў пра раварыстаў, з сумам праз хвіліну ўздыхнуў:
Зараз там рунь зелянее!..
Шчэ як! — згадзіўся другі.— Толькі быдла на яе не выганіш — каровы раллю змарнуюць, бо зямля шчэ добра не прамерзла — капыты праваляцца.
Хіба што авечак.
Та-ак, оўцы лёгкія, іх мо-ожна!..
Усё Лаўрэн мог выцерпець, толькі не гэта. Што яны плятуць тут, старыя абібокі?!
Ён раптам асмялеў да таго, што абодвух разумнікаў гатоў ужо быў стукнуць.
Таксамо мне гаспадары! — кінуў строга.— Выгані авечак у такую халадзіну на дождж са снегам, воўна іхняя ўмэнт намокне, і запаленне мураванае! У такіх выпадках калісь старыя людзі казалі — матыль на лёгкія падзе! Авечка адразу і абвяне! Маркітаць яна нават не захоча!
Мужчыны са здзіўленнем узнялі на яго вочы. Нібы прызнаючы ў Лаўрэну свайго начальніка, яны з-за прамашкі як бы нават паменшалі ростам. Адзін за адным разгублена прашапталі:
Воўна намокне, вядома...
Асабліва — у марыносаў...
О-о, колькі ўбярэ такі кажух вады ў сябе!..