Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
- Автор: Толкин Джон Рональд Руэл
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: unknown
- ISBN: 978-985-4921-24-3
- Переводчик: Дмитрий Могилевчан
- Жанр: Фэнтези
Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:
Хобіты ў подзіве глядзелі на Швэндала. Высьвятлялася, ён ведаў ня толькі шляхі па глухамані, а яшчэ й паданьні даўніны.
– А хто такі быў Гіль-Галяд? – спытаў Мэры, але Швэндал не адказаў, глыбока задумаўшыся.
Раптам нягучны голас вымавіў:
Хобіты павярнуліся, уражаныя – голас быў Сэмаў!
– Далей! – папрасіў Мэры.
– Гэта ўсё, што я ведаю, – прамармытаў Сэм, чырванеючы. – Мне спадар Більба распавёў, калі я малы быў. Ён звычайна распавядаў мне гэткае, ведаў, што люблю паслухаць пра эльфаў. Бо ж спадар Більба мяне пісаць-чытаць навучыў, праўда. Пане Більба такі быў кніжнік, вучоны хобіт, шмат ведаў. I пісаў вершы. Сапраўды. Ён і напісаў тое, што я распавёў.
– Не, ён ня сам гэта прыдумаў, – сказаў Швэндал. – Гэта ўрывак старой песьні "Лёс Гіль-Галяда". Я ведаю яе толькі на Старажытнай мове. Напэўна, Більба пераклаў – я й ня ведаў пра гэта.
– Там нашмат болей, – згадзіўся Сэм. – Ды ўсё пра Мордар. Я таму й ня стаў завучваць, мяне ажно дрыжыкі бралі. Аніколі не ўявіў бы, што самому давядзецца туды цягнуцца!
– Цягнуцца ў Мордар! – Піпін ускрыкнуў. – Спадзяюся, хоць бы да такога ня дойдзе!
– Не кажы гэтае слова ўголас! – папярэдзіў Швэндал.
Блізу полудня сягнулі паўднёвага канца сьцежкі й убачылі перад сабою ў няяркім лёгкім сьвятле кастрычніцкага сонца шэра-зялёны насып, што вёў, нібы мост, да паўночнага схілу стромы. Пайшлі хутчэй, каб дабрацца да верху, пакуль сьветла. Хавацца не было дзе, заставалася толькі спадзявацца, што ні ворагі, ні іхнія шпіёны за стромай ня сочаць. На самой строме нічога ня рухалася. Нават калі Гэндальф недзе паблізу – няма аніякага знаку таго.
На заходнім схіле знайшлі глыбокую, добра схаваную ад чужых вачэй цясьніну з травяністым і спадзістым дном. Там пакінулі Сэма зь Піпінам ды поні з пакладай і заплечнікі. Астатнія ўтрох палезьлі ўгору. Праз паўгадзіны Швэндал быў на вяршыні, за ім, запыхаўшыся ды ледзь цягнучы ногі, забраліся Фрода з Мэры. Апошні ўзьлёт быў скалісты й даволі круты.
На вяршыні ўбачылі, як і казаў Швэндал, шырокае кола старажытных руінаў, зьдзірванелых і абкрышаных. Але ў цэнтры была наваленая куча каменнай дразгі, счарнелая, нібы абпаленая полымем. Вакол кучы траву выпаліла ўшчэнт, дый увогуле ўся трава ў руінах счарнела й зжухла, быццам нядаўна тут паўсюль шугала полымя. Аднак аніводнай прыкметы жывой істоты.
Ад былых муроў ва ўсе бакі разьвінаўся шырокі далягляд на вакольныя землі, пераважна запустэчаныя, голыя роўнядзі, толькі далёка на поўдні цямнелі купіны лесу, а за імі праблісквала вада. Пад нагамі ля падэшвы стромы з паўднёвага боку стужкаю віўся Шлях, выходзіў з захаду, пятляў, караскаўся наперад і зьнікаў за цёмным узвышшам на ўсходзе. Анічога па ім ня рухалася. Прасачыўшы яго вачыма, пабачылі й горы. Найбліжэйшыя пагоркі былі рудыя й змрочныя, за імі ўзвышаліся вышэйшыя скалістыя вяршыні, а ўжо далей блішчэлі сьнягамі сярод аблокаў белыя пікі.
– Вось мы й дабраліся сюды нарэшце, – сказаў Мэры. – I як жа ўсё адсюль нярадасна й негасьцінна выглядае! Ані вады, ані сховішча. I аніякай прыкметы Гэндальфа. Але я яго цяпер не вінавачу, што ён нас не дачакаўся, калі ён увогуле дабраўся дасюль.
– Цікава, – азваўся Швэндал роздумна, – нават калі Гэндальф патрапіў у Прыгор'е пазьней за нас на два ці тры дні, сюды ён мусіў дабрацца раней за нас. Калі трэба, ён можа перасоўвацца надта хутка.
Раптам нахіліўся й зірнуў на камень, што ляжаў на самым версе кучы. Ён быў больш пляскаты за астатнія й сьвятлейшы, нібы пазьбегнуў агню. Швэндал падняў яго, пакруціў, прыглядаючыся.
– Што мяркуеце наконт гэтых адзнак?
Зьнізу, на роўнай паверхні, Фрода пабачыў некалькі драпінаў.
– Здаецца, тут лінія, рыска й яшчэ тры лініі.
– Лінія з рыскаю зьлева – гэта, магчыма, руна