– Так, ведаю. I Фрода таксама ведае, бо яна тычыцца нас абодвух, і непасрэдна.
Мэры зь Піпінам павярнуліся да Фрода, які глядзеў у полымя.
– Я ведаю толькі тое, што казаў мне Гэндальф, – вымавіў Фрода павольна. – Гіль-Галяд быў апошнім вялікім каралём эльфаў Міжзем'я. Гіль-Гаяяд значыць Зорнае Сьвятло на эльфавай мове. Разам з Элендылем, Сябрам Эльфаў, ён сышоў у...
– Не! – перабіў Швэндал. – Ня трэба пра гэта зараз, калі слугі Ворага непадалёк. Калі мы праб'емся да сядзібы Эльранда, там пачуеце цалкам, ад пачатку да заканчэньня.
– Тады, можа, што іншае, – папрасіў Сэм, – можа, пра эльфаў, пра часы іхняга росквіту. Я так хацеў бы болей пачуць пра эльфаў. Цемра тут такая шчыльная, нават, падаецца, і дыхаць цяжка.
– Я распавяду вам пра Цінувіель, – сказаў Швэндал. – Няшмат, нажаль, бо гэтае паданьне доўгае, і ніхто цяпер, апроч Эльранда, ня ведае, як яго распавядалі ў даўніну. Добрая гісторыя, хоць і сумная, як і ўсе міжземныя былі. Аднак, можа, яна падыме вам настрой.
Змоўк і неўзабаве пачаў не распавядаць, а ціхенька сьпяваць:
Па-над зялёнаю травойБалігалоў квітнеў духмяны.Сьвятлом празрыстым над вадой,Срабрыстым ветрам над ракойПад сьпеў дуды зачараваныЦінувіель па-над расойЛясной таемнае паляныЧасінай танчыла начной.
Туды спусьціўся Бэрэн з гор –Да гушчару зьдзічэлых дрэў,Да плыні патаемных чарПрывёў яго падманны змрок.Ды праз галінаў шчыльны ўзорПачуў ён той чароўны сьпеў,Увасабленьнем дзіўных мар.Сьвятло пабачыў ён здалёк.
Самота, боль, ліхі праклёнСьмяротных жахаў і шляхоўТады забыліся, і ёнНасустрач крочыў – і сустрэўАдзіны поўні прамянёўПадманны рух, а зорны ценьІмгненьнем лёгкім зьмільгацеўI зьнік. I змоўк чароўны сьпеў.
Яшчэ самотнейшым блукаўТады паміж маўклівых дрэў,I зноўку чуў, і пазнаваўТой сьмех, і звон, і лёгкіх ногПалётны погук, дзіўны сьпеў –Недасягальны. I падзьмуўХалодны вецер між лістоў.I зімні змрок на сэрца лёг.
Бы ссохлы цень, балігалоўЗастыў над жухлаю травой.Па зьмерзлым саване лістоўГадоў апалых крочыў ён,У бляску зорных тых палёў,У промнях поўні мроіў зноўПабачыць танец лёгкі той,Пачуць той сьмех і срэбны звон.
Яна вярнулася зь вясной.З чароўным сьпевам новы дзеньПа-над краінаю ляснойПаўстаў і абудзіў вясну –Крыніцаў плынь і кропляў звонь.А Бэрэн бы вады жывой,На боль забыўшыся і цень,Яе пабачыўшы, глынуў.
I раптам радасная трэльПа-над чароўнаю ракойАдкрыла ймя: "Цінувіель!""Мой салавей!" – яе назваўЁн эльфскім імем. ВаражбойМагутнай для Цінувіель,Прысудам лёсу і журбойЯгоны голас прагучаў.
Зірнуў у вочы Бэрэн ёй,І ясны бляск спрадвечных зорНад чыстай веснавой вадойУ іх пабачыў, і тадыСьмяротных год нямы дакорЗабыў і зь вечна маладойКнязёўнаю лясоў і горПакляўся разам быць заўжды.
Ім шмат шляхоў прызначыў лёсПраз полымя ды льдзяны жах,Сталь ворагаў і злы мароз,Ды браму чорную у ноч.I сьмерць не разлучыла іх,Вярнула на сьмяротны часСьпяваць, і жыць сярод жывых,I назаўжды аднесьці прэч.