Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 207
Перейти на страницу:

– Так, нам, безумоўна, трэба вырашыць зараз жа, што рабіць, – адказаў Швэндал, задумліва паглядаючы ўгору й ацэньваючы час ды надвор'е. – Так, Сэм. Мне таксама гэта ня надта падабаецца, але лепшага мы нічога ня знойдзем да цемры. Усё-ткі мы тут схаваныя, калі рушым, нас заўважаць. А йсьці мы можам толькі на поўнач па пагорках, дзе мясьціны амаль гэткія, як і тут. А калі шукаць сховішча ў зарасьцях з другога боку Шляху, дык давядзецца яго перасекчы, а за ім, вядома, сочаць. З паўночнага ж боку за пагоркамі на шмат вёрстаў – пустая голая роўнядзь.

– А ці здольныя гэныя Вершнікі бачыць? – спытаў Мэры. – Я маю на ўвазе, яны звычайна вынюхваюць, калі "вынюхваць" тут прыдатнае слова, удзень, ва ўсялякім разе. А мы ніцма леглі, калі іх пабачылі, дый цяпер баімося, што яны ўбачаць, калі мы рушым адсюль.

– Я паводзіўся на вяршыні вельмі неасьцярожна, – вымавіў Швэндал. – Бо думаў адно пра знак ад Гэндальфа. Ня трэба было лезьці туды ўтрох і заставацца там так доўга. Шмат хто мог нас пабачыць: і коні Чорных Вершнікаў, і іхнія паслугачы. Паслугачоў ім не бракуе, як вы зразумелі ў Прыгор'і. Самі Вершнікі ня здольныя бачыць наш сусьвет, сусьвет сьвятла, як бачым яго мы, але яны чуюць нашыя цені. Толькі паўднёвае сонца цалкам сьлепіць іх. А ўночы, у цемры, яны здольныя ўспрыняць і прыкмеціць нашмат болей за нас. У цемры яны найнебясьпечнейшыя. I ўвесь час, удзень і ўначы, яны чуюць цёплую кроў – з прагай і нянавісьцю. Бо сусьвет можна ўспрымаць ня толькі зрокам ці слыхам. Мы здольныя адчуць іх прысутнасьць: яна ўстурбавала нас, як толькі мы дасюль дабраліся, нават да таго, як пабачылі іх. А яны нашую прысутнасьць адчуваюць нашмат вастрэй. Таксама, – ягоны голас ператварыўся ў шэпт, – іх вабіць пярсьцёнак.

– І што ж мне рабіць? – Фрода зьбянтэжана азірнуўся навокал. – Калі рушу, убачаць і ўпалююць! Калі застануся, прыцягну іх сам да сябе!

Швэндал паклаў руку яму на плячо.

– Надзея застаецца. Ты не самотны. Дровы падрыхтаваныя тут нездарма – успрымай гэта як добрую пазнаку. Тут цяжка схавацца й нялёгка бараніцца, але полымя паслужыць нам сховішчам і абаронай. Саўрон можа прымусіць агонь прыслужваць яму, ён усё можа прымусіць, але гэтыя Вершнікі ня любяць агню й баяцца яго. Агонь – наш сябра ў глухамані.

– Магчыма, – прамармытаў Сэм, – але раскласьці тут вогнішча – усё адно што крыкнуць: "Мы тутака!"

Зьнізу, у кутку, найболей прыхаваным ад позіркаў звонку, зладзілі вогнішча, згатавалі вячэру. У прыцемках захаладнела. Хобіты адчулі нясьцерпны голад, бо ж ня елі ад раніцы, але цяпер не адважыліся згатаваць анічога, акрамя самай сьціплай ды неабходнай ежы. Бо наперадзе ляжалі запустэчаныя землі – жытло нешматлікіх птушак і зьвяроў. Ніхто не сяліўся ў гэтых негасьцінных мясьцінах. За пагоркі часам забрыдалі сьледапыты, аднак яны нешматлікі народ і надоўга нідзе не затрымліваліся. Іншыя вандроўнікі трапляліся яшчэ радзей, і зь імі было лепей не сустракацца: большай часткаю тое былі тролі з паўночных цясьнінаў Туманных гор. Нармалёвыя падарожнікі перасоўваліся толькі па Шляху, зь іх часьцей за ўсё трапляліся гномы, якія сьпяшаліся па сваіх справах. Яны ня надта любілі гутарыць зь незнаёмцамі, а дапамагаць ім – яшчэ меней.

– Не ўяўляю, дзе мы возьмем ежы, – уздыхнуў Фрода. – Апошнімі днямі мы й так эканомілі, дый гэтая вячэра – не бяседа, калі не сказаць горш. Але ўсё адно пад'елі зашмат, калі разьлічваць на два тыдні вандроўкі. А мо й болей давядзецца ісьці.

– Ежу можна здабыць і ў глухамані, – сказаў Швэндал. – Ягады, карані й некаторыя травы. Я здольны ўпаляваць сёе-тое, калі спатрэбіцца. Але зьбіраць ежу й паляваць – занятак доўгі й клопатны, нам трэба сьпяшацца. Таму падцягніце пасы дый спадзявайцеся на баляваньні пад Эльрандавым дахам!

Сутонела й пахаладнела яшчэ болей. Калі вызіралі з-за краю лагчавіны, ужо ня бачылі анічога, апроч як змрок паглынае навакольле. Неба ачысьцілася, над галавою павольна высыпалі няяркія зоркі. Фрода зь сябрамі скурчыліся ля вогнішча, захутаўшыся ва ўсе апраткі й коўдры, якія толькі мелі. А Швэндал нат не прысунуўся бліжэй да агню, па-ранейшаму сядзеў у старым плашчы й задумліва цмактаў люльку.

Калі цемра згусьцілася й полымя засталося адзіным сьвятлом у ночы, ён пачаў распавядаць паданьні даўніны, каб трохі ўзбадзёрыць ды адагнаць вусьціш. Ён шмат ведаў: пра людзей і эльфаў, пра добрыя й ліхія падзеі Даўніх дзён і забытых эпох. Хобіты дзівіліся: колькі ж гадоў Швэндалу, скуль ён ведае ўсё гэта?

– Распавядзі нам яшчэ пра Гіль-Галяда, калі ласка, – раптам папрасіў Мэры, калі Швэндал прыпыніўся, скончыўшы расповед пра гісторыю эльфскіх каралеўстваў. – Ведаеш, што далей у той старой песьні, на якую ўзгадвалі?

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)