Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 40
Перейти на страницу:
А надыдзе час смяротны І ў жахлівай вечнай цемры Вочы Погака ты ўбачыш — Я з табою падзялюся: Сілу ўлады дам табе я Над Ківайдзінам — над ветрам Жыватворным, бессмяротным!»
Вось такая адбылася Бітва ў час далёкі Ша-ша, У грымотны час, у царстве, Дзе жыве Заходні Вецер. І цяпер сляды той бітвы Можа бачыць паляўнічы, На стаўках і рэках бачыць Можа ён чарот гіганцкі, Бачыць Ваўбіка асколкі Па далінах і па ўзгорках.
Кіраваўся Гаявата Зноў дадому, дыхаў вольна Ён цяпер, бо назаўсёды Гнеў былы яго пакінуў, Не паліў агонь пякельны Сэрца больш, аб помсце думка Мозг яго не свідравала.
Толькі раз прыцішыў крокі, Толькі раз ён прыпыніўся, Каб купіць сабе ў дарозе Наканечнікаў на стрэлы У краіне той, дзе шумна, Гулка падалі ў даліну, Зіхацелі між дубамі Вадаспады Мінегагі.
То была зямля Дакотаў, Там рабіў славуты майстра Наканечнікі на стрэлы З крэмню, з яшмы, з халцэдона, Ён абточваў іх і гладка Адшліфоўваў, як іголкі.
Жыў з дачкой, што мела нораў Вадаспадаў Мінегагі, Ногі шпаркія, як рэчка, Косы доўгія, як хвалі, Гневу цень, прамень усмешкі У вачах яе зіхцелі; Ён назваў яе за нораў Вадаспадаў — Мінегагай, А яшчэ Вадой Вясёлай Называў яе — за косы.
Дык няўжо заходзіў толькі Гаявата ў край Дакораў, Для таго наведаў майстра, Каб купіць галоўкі з яшмы, Наканечнікі на стрэлы?
А магчыма, ён заходзіў, Каб зірнуць патайна ў вочы Сарамлівай Мінегагі І пачуць адзення шорах За заслонаю фіранкі,— Так зірнуць, як выглядаюць Вадаспад блішчасты з нетры, Слухаць так, як чуюць рэчку За густой заслонай лесу?
Хто, скажыце, адгадае Думкі, мары маладыя? Хто дазнаецца, якія Ён нясе лятункі ў сэрцы? Як дамоў прыйшоў з дарогі, Гаявата ўсё Накоміс Расказаў: пра бой, пра стрэчы З Мэджэківісам магутным, Не сказаў нічога толькі Аб дзяўчыне і аб стрэлах!
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)