Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 40
Перейти на страницу:
Пасылала Ваванэйса Просьбу-плач: «О Чайбайабас! Навучы мяне журботным Гукам песень, поўных смутку!»
Наваколле слодыч гукаў У музыкі пераймала, Сэрцы ўсіх кранаў чулліва Ён напевам пачуццёвым, Бо спяваў аб волі, згодзе, Аб любві і прыгажосці, I аб смерці, і аб вечным Пасмяротным існаванні, Услаўляў Зямлю Паніма I Паселішчы Шчаслівых.
Любы сэрцу Гаяваты Быў лагодны Чайбайабас, Той музыка, што лічыўся Песняром непараўнаным; Любы быў ён за пяшчоту I за песень чараўнічасць.
Любы сэрцу Гаяваты Быў і Квазінд — той асілак, Самы дужы са смяротных I магутны між магутных; Ён любіў яго за сілу, За характар незласлівы.
Квазінд быў ад нараджэння Летуценны, бесклапотны. Не любіў дзіцячых гульняў, Ленаваўся вудзіць рыбу, Паляваць на птушку й звера; Але ён пасціў старанна, Часта молячыся Духу, Што аховай быў ягонай.
«Квазінд, — скардзілася маці, Ты ні ў чым мне не пасобіш! Ты спякотным летам, сонны, Па палях, лясах блукаеш, Крукам гнешся ты зімою Над агнём сярод вігвама! Я адна зімою лютай Выхаджу на лоўлю рыбы, Лёд на рэчцы прабіваю; Мерзне невад мой набраклы Над парогам, не лянуйся ж — Выкруці яго старанна I павесь сушыць на сонцы!»
Неахвотна дужы Квазінд Пакідаў астылы прысак, Моўчкі ён з вігвама выйшаў, Скінуў сеці, што віселі Над парогам, і выкручваць Іх пачаў асілак Квазінд, I, скруціўшы іх, патрушчыў, Нібы крохкі пук саломы. Вось якую меў ён сілу!
«Квазінд! — гэтак бацька сыну Гаварыў,— ледзь дакранешся Да стралы альбо да лука Ты рукой — адразу зломіш. Дык хоць так хадзем са мною: Прынясеш здабычу з лесу».
Вёў ручай іх па цясніне Зверху ўніз, дзе пакідалі След свой лані і бізоны На пяску і ліпкім глеі; Нечакана паляўнічых Напаткала перашкода: Тут і там, як вокам кінуць, Загрувасцілі дарогу Ім паваленыя дрэвы.
«Нам дамоў,— стары прамовіў,— След вяртацца: тут не пройдзеш!
Тут вавёрка не пралезе, Мыш лясная лаз не знойдзе». I дастаў з кішэні люльку, Задыміўшы, сеў ка камень. Не паспеў ён накурыцца, Глянь-паглянь, а ўжо адкрыты Непралазны шлях, з якога Параскідваў дрэвы Квазінд: Сосны ўправа — быццам стрэлы, Кедры ўлева, быццам пікі.
Пагуляць яго аднойчы Запрасілі аднагодкі: «Квазінд! Што ты выглядаеш, Што стаіш, скалу падпёршы? Што не дужаешся з намі, З прашчы камень не запусціш?»
Не сказаў нічога Квазінд, Не сказаў ні слова Квазінд, Да скалы ён павярнуўся, Абхапіў яе рукамі, Расхістаў і вырваў з глебы, Закруціў над галавою I ў раку яе закінуў, У імклівую Павэцін. Там скала і засталася.
Вірам пеністым аднойчы Па Павэцін шпаркаплыннай Квазінд плыў з таварышамі Т бабра, Аміка, ўбачыў, Караля Баброў Аміка: Ён змагаўся з плынню грознай То ўсплываў, то ў хвалях гінуў.
Не раздумваючы доўга, Квазінд кінуўся ў бяздонне, У вірах яго схаваўся, Ён пагнаўся за Амікам ІІа шалёнай вадаверці, Пад вадою ён так доўга Быў, што ўсе, хто гэта бачыў, Закрычалі: «Згінуў Квазінд! Болын нам Квазінда не ўбачыць!» Квазінд выплыў з перамогай: На плячы вісеў ягоным Сам Кароль Баброў забіты, I вада з яго сцякала.
Вось такіх сяброў надзейных Гаявата меў, і першым Быў музыка, Чайбайабас, А другім — асілак Квазінд. Доўга ў згодзе жыў ён з імі, Вёў сардэчныя размовы, Доўга з імі дбаў ён разам Аб дабры для ўсіх народаў.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)