Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
Свет ахутаў цішынёю Поўдзень душны і спякотны; Навяваючы дрымоту, Лес шумеў вакол вігвама, Закалыхвала сваёю Калыханкай Гітчы Гумі; Стракатаў у лузе конік, По-пок-кіна, аднастайна, I, зняможаныя летняй Духатою і спякотай, Спалі госці Гаяваты.
Дню гарачаму на змену Крочыў свежы адвячорак, Кідаў ён у лес, як пікі, Сонца вострыя праменні, Працінаў лясныя сховы I густыя цені імі, Па таемных дуплах шнырыў; У вігваме сном спакойным Спалі госці Гаяваты.
I тады старой Накоміс Гаварыў ледзь чутным шэптам Гаявата, каб спакойны Сон гасцей не патрывожыць:
«Надышоў мой час, Накоміс, Адыходжу я ў бацькоўскі Край Ківайдзіна далёкі, Да ягоных брам заходніх, На парог яго ўладанняў. А гасцей я пакідаю На цябе, глядзі за імі, Каб ні зло, ні страх, ні крыўда, Ні ліхія падазрэнні Іхніх сэрцаў не кранулі, Каб было ўсяго даволі Ім пад дахам Гаяваты!»
I, пакінуўшы Накоміс, Ён наведаўся суседзяў, Са старымі, маладымі Развітаўся, так сказаўшы:
«Адыходжу, о народ мой, Я ў далёкую дарогу; Многа доўгіх зім і летаў Праміне раней, чым зноў я Гэты край змагу наведаць; Але госці застаюцца; Вы прыслухацца павінны Да іх слоў, парад разумных, Бо Жыцця Ўладар з Усходу Нам прыслаў іх з добрай мэтай!»
Ён на беразе спыніўся, Азірнуўся і рукою Памахаў на развітанне, Потым з галькі Гаявата На ваду спіхнуў пірогу, Загадаўшы ёй: «На Захад!» I пірога паляцела Як страла па Гітчы Гумі.
Падпаліла сонца неба Вечаровае, як паліць Войска стэп пры адыходзе; Па паверхні Гітчы Гумі Сонца след пралёг бясконцы, Па якому, як па рэчцы, Плыў на Захад Гаявата, Плыў па полымі барвовым, Плыў, ахутаны туманам, Вечароваю смугою.
Доўга людзі з узбярэжжа За пірогай назіралі, Як яна то вынырала З хваль, то гінула ў тумане, Быццам серп маладзіковы, Што паволі патанае За вячэрнім небасхілам.
Зашумеў на развітанне Цёмны лес: «О Гаявата!» Хвалі ўсхліпвалі, і бераг Уздыхаў: «О Гаявата, Ты бывай, бывай навекі!» Чапля шызая Шух-шух-га Галасіла на балоце: «Ты бывай, о Гаявата!» I развітваліся доўга Людзі з ім: «О Гаявата! Ты бывай, бывай навекі!»
Так у полымі заходнім, За смугою вечаровай Знік любімы Гаявата У вятроў прытулку вечным — У Ківайдзіна ўладаннях, Адышоўшы назаўсёды Да Паселішча Шчаслівых, У далёкі край Паніма!
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)