Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 40
Перейти на страницу:
Плашч скідай свой, о Бяроза! Скінь убор з бяросты белай, Бо ўжо лета надыходзіць, Сонца грэе, прыпякае, I плашча табе не трэба!»
Гаявата так звяртаўся Да бярозы ў цёмным лесе Над імклівай Такваміна На зары, калі ўслаўлялі Месяц Лісцяў птушкі ў лесе, І, прадраўшы вочы, сонца Гаварыла, ўстаўшы: «Вось я! Сонца я, вялікі Гізіс!»
Дрэва ўсёй сваёю кронай Зашумела на світанні I пакорліва ўздыхнула: «Скінь мой плашч, о Гаявата!»
I нажом акальцаваў ён Дрэва зверху, дзе галіны, Знізу, дзе яго карэнні, Покуль сок з яго не пырснуў; Па ствале лязом прайшоўся, Зверху ўніз кару разрэзаў, Адкарыў драўляным клінам, З дрэва зняў яе цалюткай.
«Дай, о Кедр, галін мне гнуткіх, Не шкадуй сукоў мне моцных, Каб была мая пірога I надзейнай і трывалай!»
Па шумлівай кроне кедра Жах прабег і гул нязгоды; Але ён схіліўся нізка, Прашаптаў: «О Гаявата, Ты вазьмі мае галіны!»
Ён адсек галіны кедра, З двух сукоў зрабіў аснову, Ёй надаўшы форму лукаў, Лукаў двух, звязаных разам.
«Дай карэнняў мне, о Тэмрак, О Лістоўніца, такіх дай, Каб звязаць я мог пірогу, Так звязаць канцы з канца'мі, Каб вада не працякала, Не сачылася ў мой човен!»
I лістоўніца на ранку Страсянулася ўсім целам, Да чала яго прыпаўшы, Уздыхнула безнадзейна: «Забірай, о Гаявата!»
Вырваў ён з зямлі карэнні, Павыцягваў валаконцы, Шчыльна сшыў кару і шчыльна Змацаваў аснову імі.
«Дай свайго мне соку, Елка, Дай сваёй смалы гаючай, Засмалю я шво надзейна, Каб вада не працякала, Не сачылася ў пірогу!»
I ва ўборы змрочным елка Зашумела, быццам галька На тым беразе пясчаным, Адказала са слязамі: «Забірай мой сок гаючы!»
I сабраў ён слёзы елкі, І яе смалой гаючай Засмаліў ён шво, пірогу Ад вады абараніўшы.
«Дай калючак мне, о Вожык! Дай калючак, каб зрабіў я Для пірогі-прыгажуні З іх і пояс, і каралі, I дзве зоркі ёй на грудзі!»
I зірнуў санліва вожык На яго і, быццам стрэлы, Ён з дупла калючкі кінуў, Мармытнуўшы ў блытаніну Вусаў: «Вось табе калючкі, Сабірай іх, Гаявата!»
Ён сабраў з зямлі калючкі, Што як стрэлы зіхацелі, Фарбаваў іх жоўтым, сінім I чырвоным сокам ягад, Аздабляў пірогу імі: Стан абвіў — блішчасты пояс, Нос — аздобілі каралі, Грудзі — дзве малыя зоркі.
Так пірогу Гаявата Збудаваў у цёмным лесе, У даліне каля рэчкі; I лясоў жыццё было ў ёй, Тайны ўсе і ўсе іх чары, I бярозы лёгкай зграбнасць Кедра моц, гаючасць елкі I лістоўніцы надзейнасць; I гайдалася пірога На вадзе, як ліст увосень, Быццам жоўценькі гарлачык.
Не зрабіў ён толькі вёслаў, Бо не меў у іх патрэбы: Думкі вёсламі служылі, Летуценні кіравалі; Воля — руль трымала цвёрда, Шлях — жаданне пракладала.
А пасля на дапамогу Друга Квазінда паклікаў: «Трэба рэчышча ачысціць Ад карчоў, калод і меляў!»
Квазінд, быццам выдра, скочыў У раку, нырнуў, нібыта Быў бабром ад нараджэння, То вада яму па пояс, То да горла падступала, З крыкам ён карчы выцягваў, Затануўшыя калоды, Выграбаў пясок рукамі, Глей і водарасць — нагамі.
I паплыў мой Гаявата ГІа імклівай Такваміна, Плыў уніз праз крутаверці, Плыў за Квазіндам, што спрытна Гроб рукамі, дзе глыбока, Пераходзіў брод, дзе мелка.
Так уверх і ўніз па хвалях Праплылі між астраўкамі — Ад карчоў, калод і жвіру Дно ачысцілі рачное, Вілаватую дарогу, Водны шлях яны праклалі — Ад яго вытокаў горных Аж да самых хваль Павэцін, Да заліва Такваміна.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)