Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Краткое содержание книги:

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі плашча і кінжала.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 25
Перейти на страницу:

— Тата, далуй!

На каленках у маці Сафійка сядзець не захацела, да ўласных лялек засталася халоднай, як каралева — да звольненых фрэйлін, таму Лёднік вываліў для свайго чарнавалосага шчасцейка на падлогу цэлую гару бясшкодных (здаецца) забавак, ад трубкі для праслухоўвання хворых да ватных шарыкаў. Пранціш паглядаў, як чароўнае дзіцяня ў белай кашульцы з карункамі шчасліва перабірае медычныя прылады, і ледзь утрымліваўся ад смеху. Праўда, хутка яго ўвагу зноў паглынула размова, бо Баўтрамей пачаў распісваць Саламеі незвычайную карысць, якую прыносіць супраца з ягамосцю баронам ды смелым даследчыкам Альфонсам Бяскоўскім.

— Вядома, як доктар, Альфонс мне саступае, затое ягоныя ідэі проста бліскучыя! Я б не наважыўся сам на такое... — вочы полацкага Фаўста фанатычна гарэлі. — Мы вывучаем мозг чалавека! Гэта... гэта цуд! Новы свет, неспазнаная стыхія, куды больш значная, чым усе бойкі свету! І ніякай магіі. Яшчэ Гіпакрат прапанаваў рабіць трэпанацыю чэрапа пры эпілепсіі альбо калі чалавек аслепне. Гален лекаваў пухліны мозга... Кельсус удалыя аперацыі рабіў, Галеніюс Пергамен, Берэнгарыа да Капры, — так і ўяўлялася, што Лёднік стаіць за кафедрай, апантана ўбіваючы мудрасць у галовы студыёзусаў, што і ёсць самай складанай аперацыяй на мозгу. — Чунь Лі, з якім мы ў Вільні сябравалі, расказваў пра кітайскага доктара Хуа То. Ён паўтары тысячы гадоў таму рабіў трэпанацыю і вынайшаў абязбольваючы сродак пад назвай ма фей сан. Бяда, што цяпер мы такому развучыліся, веды страчаныя, і пацыенты альбо паміраюць, альбо — паралюш. А ў барона і Альфонса незвычайна дакладныя звесткі пра структуру мозга — мне такіх ні разу атрымаць не ўдалося, і зусім дабрачынна мне іх перадалі! Трэба толькі зразумець, як на гэты орган уздзейнічаць — і хворыя, раней невылечныя, ацаляцца!

— Не дай Гасподзь мне так ацаліцца, як вы некаторых ацаляеце, — скрозь зубы прагаварыў Вырвіч. Лёднік нечакана сумеўся, перахрысціўся, бляск у ягоных цёмных вачах прыгас.

— На жаль, лекар — не Гасподзь... Здараюцца памылкі, няўдачы... Трэба працаваць, даследаваць...

— Ці не тых небаракаў даследаваць, што знікаюць у бедных кварталах Ліёна, а потым іх знаходзяць з прабітымі чарапамі? — злосна прагаварыў Пранціш, і Саламея здрыганулася, з жахам падняўшы вочы на мужа. Але той шчыра абурыўся.

— І ты туды ж, Вырвіч! Выпускнік Віленскай акадэміі! Як можна патураць забабонам цёмнага натоўпу! Гэта брудныя чуткі, якія распускаюць праціўнікі прагрэсу! — перавёў вочы на жонку, вусны яго пакрыўджана здрыгануліся. — Ты што, Залфейка? Ды я лепш сябе заб’ю, чым чалавека дзеля доследаў замучаю. Я раблю аперацыі — толькі калі сапраўды іначай не дапамагчы. Да таго ж чалавек — істота кволая і неасцярожная, небарак з прабітымі галовамі кожны дзень у бальніцу возяць, практыкі хапае. А так... Як і ўсе калегі, на пацуках эксперыментую... Нябожчыкаў ускрываю — на анатамічны тэатр маецца дазвол. Тут не ставяць на магілы жалезных «ахоўнікаў смерці», як у Шатландыі.

Сапраўды, звычай шатландцаў накрываць магілы жалезнымі кратамі пачалі пераймаць па ўсім свеце, бо чым больш пладзілася студэнтаў-медыкусаў, тым больш квітнеў бізнес выкрадальнікаў трупаў.

Вырвіч выразна скрывіўся, але не паспеў выказацца, бо Саламея з жахам ускрыкнула, гледзячы ў кут пакоя. На фоне цёмнай шафы вымалёўвалася маленькая фігурка Лёдневічанкі ў белай, месцамі, праўда, ужо завэдзганай, кашульцы. Паненка з цяжкасцю трымала перад сабой жоўты чэрап, занадта прыплюснуты, каб належаць звычайнаму чалавеку, і цікаўна ўзіралася ў разгубленыя пустыя вачніцы.

— Дзядзя!

Сафійка прагаварыла гэта вельмі задумліва проста ў пляскатае касцістае аблічча новага сябра, не падазраючы, што нагадвае аднаго нерашучага дацкага прынца. Лёднік рынуўся да дачкі і выхапіў з тоненькіх, далікатных, як пялёсткі пралескі, ручак чарговы трафей.

— І як яна яго выцягнула з шафы? Гэта ў пячоры знайшлі, са слядамі трэпанацыі... Выкупіў быў...

— Аддай дзядзю!

Ад адчайнага плачу юнай Лёдневічанкі скалануліся нават цяжкія кніжныя шафы з цёмнага моранага дубу, а васковыя муляжы ледзь не заварушыліся.

— Што здарылася з мадэмуазэль Сафі? — пачуўся вясёлы голас мадам Жулі, нізенькай пухленькай францужанкі — здаецца, не ходзіць, а коціцца, — якую Лёднікі нанялі дапамагаць па гаспадарцы. — Што нарабіла неслухмяная мадэмуазэль, пакуль Жулі мусіла збегаць на рынак?

Усе з палёгкай уздыхнулі. А Сафійка сумленна зірнула на прыслугу вялізнымі вачанятамі-вішанькамі і, выціраючы ўпэцканыя далонькі аб калісьці бялюткую кашульку, вымавіла яшчэ два чароўныя словы:

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)