Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Краткое содержание книги:

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі плашча і кінжала.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:

А цяпер за сталом Чорнага Доктара нават звычайна засмажанага парсючка пакуль не елі... Дый за стол не садзіліся. Бо ганаровыя госці з Таварыства прагрэсіўнай медыцыны, што мусілі прыехаць з Манпелье, спазняліся, а гаспадары ўсё яшчэ не паспелі нагаварыцца за дні, што прамінулі пасля з’яднання сямейства Лёднікаў.

У любым выпадку, цукровы пернік у выглядзе ружовага пеўня куды смачнейшы за любую «дарослую» страву, хай сабе і абсыпаную даражэзным шаф­ранам. Сафія Баўтрамеева Лёдневічанка, чароўная ліцвінка амаль двух гадоў ад нараджэння і шляхцянка ў другім пакаленні, задумліва прыкусіла пернічак бялюткімі зубкамі і па-гаспадарску агледзела светлы пакой з высокімі скругленымі наверсе вокнамі. Падлога не гайдаецца, як у цеснай каюце — ужо добра. У шыбы просяцца вясёлыя зялёныя каштаны, заманліва падкідваючы на тонкіх галінках белыя кветкі — быццам анёльчыкі скачуць...

Сафійка і сама нагадвае анёльчыка — у белай доўгай кашульцы, з-пад якой паказваюцца абшытыя карункамі штонікі. Таненькая, з цёмнымі пышнымі валасамі і вялізнымі, чорнымі і бліскучымі, як вішанькі, вачанятамі на мілым тварыку. Сонечныя промні прасяваюцца скрозь карункі лістоты і мігцяць на наваскаваным паркеце. Паміж кніжнымі шафамі з чорнага дубу, нібыта прывіды, таямніча святлеюць завешаныя тканінай стаўбуркі — з-пад тканіны выпірае нешта незразумелае.

А дарослыя ўсё балбочуць. Часцей за ўсё Сафійка чуе «барскія канфедэраты» — доўга і каструбавата, і «Цялок» — адрывіста і паблажліва. Навошта ёй ведаць, што гэта значыць, і чаму дарослыя так хвалююцца? Пасля, як падрасце, ёй, напэўна, распавядуць, што адбывалася ў годзе 1770-м ад нараджэн­ня Хрыстова на ліцвінскіх землях. Як шляхта, абураная тым, што на польскі трон расейцы пасадзілі каханка сваёй імператрыцы Станіслава Панятоўскага па мянушцы Цялок, а той праводзіць нявыгадныя краю законы, з’ядналася ў Барскую канфедэрацыю. І Радзівіл па мянушцы Пане Каханку ім дапамагае, і гетман польны Аляксандр Сапега падумвае далучыцца, і вялікі гетман Міхал Багінскі...

— І сам кароль Станіслаў Панятоўскі хацеў да барцаў, але яго адпрэчылі, — сумна гаварыла Саламея Лёднік, яе сінія вочы з прыхаванай мілосцю не адрываліся ад драпежнага профілю гаспадара дома, які сядзеў, панурыўшыся, і круціў у руках парцалянавы кубак з незразумелымі залатымі вензелямі, нібы яму было зусім нецікава слухаць пра далёкія палітычныя мітрэнгі. — Кажуць, жаліўся ангельскаму паслу: «Калі адыду ад Расіі і супраць яе выступлю, мае непрыяцелі будуць першыя, якія з ёй пагодзяцца і мяне прынясуць у ахвяру. Якая ж з гэтага карысць для краю?» Сама больш абмяркоўваюць, што Пане Каханку зноў з’ехаў за мяжу. Ну, ведаеш, мусіць... Пад вёскай Лань разбіў войска князя Мяшчэрскага, але потым спалохаўся, што Нясвіж возьмуць, бо Суворава з войскам дзеля ўціхамірвання прыслалі, і ўцёк. Ды яшчэ ліст князю Рапніну пакінуў, што калі ягоныя гарады не зачапнуць — не будзе нічога суп­раць расейскай царыцы ўчыняць...

— Ага, паабяцаў... Магнаты што хочаш паабяцаюць, калі трэба, — скрозь зубы прагаварыў доктар Лёднік. — Зноў інтрыгуе наш Пане Каханку, войска збірае, вызваляць Айчыну... З французамі на пару з Багінскім змаўляецца, каб Панятоўскага дыктатарам абвесціць... Вунь, гэты маладзён, — кіўнуў доктар у бок Пранціша Вырвіча, які любоўна паліраваў суконкай сваю новую шпагу, — атрымаў ліст ад нашага старога знаёмца пана Рыся, з заклікам далучыцца да іх хаўрусу ды ехаць вызваляць Рэч Паспалітую ад расейцаў, Панятоўскага, а заадно ад усіх, хто не падабаецца.

Вырвіч горда страсянуў чубам.

— І далучуся! Шляхціц не павінен быць убаку, калі на радзіме вайна! Такіх, як я, тут шмат, адзін Тадэвуш Касцюшка са Слонімшчыны чаго варты!

Мы яго Шведам празвалі, дасканалага ваяра з сябе выхоўвае, эксперыментуе над арганізмам уласным, як і ты, Бутрым, не здолееш.

— Задурыў галаву сваім Касцюшкам! — сярдзіта азваўся доктар. — А чаму твой Тадзік не ў войску якога Касакоўскага пад Пінскам, а ў Парыжы маляванню вучыцца, ведаеш? Таму што не змог прымірыць свой патрыятызм — і нежаданне выступаць супраць сваіх дабрадзеяў Чартарыйскіх, родзічаў Панятоўскага. Вось і з’ехаў...

Лёднік уздыхнуў.

— Вечна адны разбураюць, другія ствараюць, і ўсё пад аднолькава прыгожымі лозунгамі. У гэты ж час сябрук Цялка ягоная мосць Антоні Тызенгаўз рэформы надалей праводзіць, мануфактуры ладзіць... Усе дзяржаўныя грошы ў свае задумы прэ. Спадзяецца, што праз паўгода я вярнуся ў Гародню з Жыліберам пад пахай і дапамагу яму зладзіць медычную школу... Ды вярнуся, зладзім! Калі яе не спаляць — адны за тое, што адчынена расейскімі паслугачамі, другія за тое, што ёю кіруюць заходнія блюзнеры...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)