Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гліна. Камень. Жалеза. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гліна. Камень. Жалеза.

Электронная книга - «Гліна. Камень. Жалеза.». Краткое содержание книги:

Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
52
Мяжа небасхiлу Адсоўваецца, Перад сабой Трымаючы, Нiбы прадмет, Чалавека.
А камень настойвае, Што чалавек Сам на мяжы I жывы мяжою…
Няўхiльны, Няўступлiвы, Пiльны мiжбой Мiж тым, Чым становiцца чалавек, I тым, Што становiцца Чалавекам.
53
Узор, Што заўсёды навiдавоку, Але якi Пераняць немагчыма;
Мудрасць, Якая няспынна вучыць, Але якой Навучыцца нельга:
Спрадвеку ўваходзiш У век чалавека, А чалавек Спрадвеку выходзiць з яго,
Каб аднойчы Вярнуцца Богам.
54
Быццам разгортваецца Спружына, Каб, разгарнуўшыся, Страцiць сiлу,
Самога сябе Выштурхоўвае чалавек У вобраз — Якiм ён I знаны, I знакамiты,
А вобраз, Каб ён не знiкаў, — У камень;
I завяршае У гэтым свеце Гэтак Свой шлях.
55
У папярэднiм:
Хiба чалавек Самому сабе не т а к i, Што мусiць Прыходзiць i адыходзiць?
Яму спадарожнiчаюць удача З няўдачаю, Глiна Кладзецца яму пад ногi, Жалеза Даецца ў рукi, А камень Яму прадказвае лёс.
56
Той, хто пакiнуў У полi камень I, вольны, падаўся, Куды захацеў,
Нiдзе Самога сябе Не знойдзе.
З каменем цяжка:
Але затое Узнагародаю — Кожны вечар, Мэтаю — Кожны дзень.
57
Напружаны Восi свету,
I аддаецца Увага свету Таму, што намерваецца Збудавацца.
Яшчэ не закладзены Камень, Аднак ужо Яму адгукаецца
Завяршэнне.
58
Зямля паклалася На ваду, Вада паклалася На паветра, Паветра паклалася На агонь, Агонь паклаўся На думку.
А з думкi Выйшаў у век Чалавек I выпаў у вечнасць
Камень.
1995, 1998  
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)