Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гліна. Камень. Жалеза. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гліна. Камень. Жалеза.

Электронная книга - «Гліна. Камень. Жалеза.». Краткое содержание книги:

Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
Палiчаныя: Памiж Сiвымi прароцтвамi I засцярогай, Што зазiрае ў вокны…
Цi ўжо Лiчбы дамовiлiся канчаткова, Калi з ж ы н а ц ь чалавека, Цi яшчэ ўсё Ўзгадняюцца i чакаюць Згоды ад чалавека?
Але жалеза Тут.
26
Прадаў золата, Прадаў срэбра, Купiў жалеза.
Купiўшы жалеза, Пайшоў з iм на тых, Каму прадалося Срэбра i золата, I прымусiў Вярнуцца назад свой скарб.
Але ў неба Птушкаю вымкнуў крык, А ў зямлю Кроў пацякла
Раўчукамi.
27
Запальвалiся i згасалi Уначы лiхтары, Грымлiва Расшчэплiвалася i зноў Сашчэплiвалася жалеза, I паўставала З начной глыбiнi I была цямнейшай за ноч Нейчая постаць, Якая не мела
Цела.
28
Наўпроцi адно аднаго: Але роўнасць — Выклiк.
Перш чым аб’явiцца вынiк, Належыць Узяць i аддаць I ўтрымаць раўнавагу Мiж тым, што даецца, I тым, што бярэцца…
Двое братоў Выпраўляюцца ў поле, А з iмi —
Жалеза.
29
Прачнуўся, Калi было поцемна, I не мог Даўмецца спрасонку, Якая гэта пара.
Невыразна Знаўкол вымалёўвалiся прадметы, I ў сне Трызнiлi людзi.
Адно не спала Жалеза.
«Табе яшчэ нельга Бачыць такое. Ты мусiш Яшчэ раз заснуць I яшчэ раз прачнуцца…» —
Засцерагло i ўклала Мяне ў мой ранейшы
Сон.
30
У цёмным i ў светлым:
Кожны Мае сабе свой твар, Ды без твару людзi.
Што каму хто Зычыць уголас — Прыходзiць само, А тое, Што зычыцца ўпотай, Нясе жалеза.
31
Цэлае: Але ў частках, Цела: Але ў асобах, А сярод iх Нехта — жалеза.
Шукаюць яго, А знойдуць — Хаваюць, Але калi схаваюць — Тады ён сам Знаходзiць сябе I выходзiць Бязлiтасна i няўхiльна
Наперад усiх.
32
У кучу з усiх бакоў Зносiлi i скiдалi Жалеза.
Але калi вырастала Упоравень з намi куча, Адумвалiся I зноўку Яе разбiралi на часткi
I на кавалкi.
33
Гром грукатаў усю ноч I ўсцяж Маланкi распорвалi неба: Вось-вось — Здавалася — Нешта ўзнiкне, Што нас зразумее дарэшты I нам самiм дасць Гэтае разуменне.
Уранку З’явiўся на пляцы Жалезны воўк: Ён выў — i шугала Полымя з пашчы.
I мы пачалi шукаць Яму тлумачэнне.
34
Кожны знаходзiць Сваё жалеза I з iм З цёмных радовiшчаў зместу Выходзiць на шчыт паверхнi, Спярэшчанай знакамi,
I ў заваёвы Выпытвае, хто жалеза Засвоiў найлепей I зразумеў найглыбей.
35
Чакаем — I доўгiм чаканнем сваiм Займаем I рэчку, i берагi.
Ды аднойчы Засвецiцца зырка хвiлiна I вымкне З н i к у д ы Жалезны човен I зноў у н i к у д ы
Памкне.
36
Выявы ўзышлi — I ў сабе схавалi, Што мусiлi паказаць.
Кулакамi Тру вочы.
Дзе тут анёл, Дзе арол, Дзе свiння, Дзе сабака, А дзе вужака, А дзе чалавек?
«У людзях,— Жалеза кажа.— I ў людзях Усе яны неўзабаве Увойдуць у новы
Рай».
37
Гульня: Спадкадаўцы i спадкаемцы.
У рукi Нехта адважна возьме Кавалак развогненага жалеза I перадасць другому. Той — трэцяму, Той — наступнаму, Аж пакуль Яго не пярэйме апошнi.
А, пераняўшы, Апошнi Узважыць яго на далонi I скажа разважлiва: «Тое, Што абпякала маiх папярэднiкаў, Мяне грэе»,— I ўжо больш нiкому Не перадасць жалеза.
I гэтак Скончыць гульню.
38
То зацьмiмся, То свiтаем, I лiчым свой час То з пачатку ў канец, То з канца ў пачатак.
«Вунь я малы, Ну а вунь вялiкi»,— Шточасу Удакладняем сябе.
А жалеза Шточасу аспрэчвае нас, Што не ў гэтым змена, Што змена наогул З людзьмi
Не iдзе.
39
Ляжалi нявораныя Палi, Стаялi парушаныя Сядзiбы. I то замiраў, То спяшаўся надзвычай Час.
А натоўпы Дарогамi i бездарожжам Iшлi адусюль Да м е ж а ў:
Там людзi Ваююць жалезам, Жалеза ваюе
Людзьмi.
40
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)