Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гліна. Камень. Жалеза. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гліна. Камень. Жалеза.

Электронная книга - «Гліна. Камень. Жалеза.». Краткое содержание книги:

Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:

Гліна

1
Ніцма ляжыш I ў глыбокім сненні Хаваеш сваю душу.
Загавару з табою — Адкажаш, Але не пачуеш.
Рукою цябе крану — Запомніш, Але не ўбачыш.
Ты ў самым пачатку часу, Дзе Бог Разрознівае-разасабляе Свае раўнаісныя іпастасі — Жыццё і Смерць.
2
Няма ні набытку, Ні страты.
Насенне чакае Сваёй пары — Замкнёнае ў сховішчах сэнсу.
I не спяшаецца прыгажосць Сабрацца У келіху кветкі.
Магчымасць шукае сябе, Даючы Гліне Свае найменні.
3
Чакае, Што з ёю нешта адбудзецца, Але не ведае — Што.
Хоча, Каб тое, Чаго чакае яна, Адбылося, Але не можа даўмецца, Адкуль яно можа ўзяцца, Калі няма яго ў ёй
Цяпер.
Што ні трапляецца ёй, Адпускаецца неахвотна. Растворана ў ёй Магічная сіла, У ёй Прадугадваецца жанчына.
4
Усе пакідаюць у ёй Свой след — Нібы пазначаюць месца, Куды вярнуцца.
Але не вяртаюцца.
Гліна:
Адзіная спадарожніца, Для якой Ніхто не бывае мінулы.
5
Не хоча, Каб яе бачылі I разумелі, Але сама хоча бачыць I разумець.
Яшчэ ўсё магчыма — Яшчэ Сіла не варагуе з сілай I не смуткуе па смерці.
Яшчэ Слова само сябе чуе, А вобраз — Бачыць.
Размова пра н е ш т а, Што доўжыцца з веку ў век, Але не можа ні скончыцца, Ні пачацца.
6
З радовішча сну Абуджаецца, Каб нарэшце Прачнуцца нечым
Альбо сабой.
Вада забірае, Агонь збірае, I думка знаходзіць у ёй Сваё падабенства.
Цяпер сцеражыся, Каб не памерці
Раптам.
7
Захоўваешся ў цяні Усіх рэчаў I ўсiх iстот I ў сабе Захоўваеш сэнс, Iм яшчэ не вядомы.
Каб насампраўдзе Прысутнiчаць кожны раз тут, Даецца, Быццам сляпому доказ, Сама сабе Ў рэчах і ў постацях Рэчаіснасць.
А гліна Усё пераконвае ўсіх, Што можна Бачыць не гэтак, Што можа Усё быць інакш.
8
Нешта сабралася I разышлося, Але засталося ў памяці
Разам.
Нібыта і ёсць яна I нібыта Яе няма.
З іншага часу I з іншай прасторы:
Калі да яе набліжаешся — Адступае, Калі адступаешся ад яе — Трымае.
Памяць, Якая нікому ўжо не належыць, Але якой належаць
Усе.
9
Паволi альбо раптоўна Мы адхiляемся Ад задумаў, Якiя хацелi Спраўдзіцца намі, Калі не чуем, Ці адгукаецца наваколле.
А самае простае, На што не звярталася ўвагі, Спраўджваецца цяпер I застаецца заўсёды.
Блукае, Шукаючы павадыра, У гліне навобмацак
Сонца.
10
Упісаная ў прастору, Абжытую ўсімі, I ўсім свая, Усталёўваешся ў адлегласць, Якой немагчыма парушыць, Каб апынуцца З далёкім побач, А з блізкім яшчэ бліжэй.
Безліч нераспазнаных Сузор’яў Спластоўваецца ў табе I раствараецца мноства Млечных Шляхоў Невядомых.
Ціхмяна ляжыш, Утуліўшыся ў глыбіню, Галактыка Iншага вымярэння.
11
Пад чорнай карою глебы Белы хлеб плоцi.
Не памятае, Цi, як зерне, Апала яна з вышыні, Ці ўзышла з глыбіні, Ці проста Тут затрымалася выпадкова.
Дух, Што стаў плоццю, Але перастаў быць Духам.
12
Любіць, Каб яе лашчылі, Песцілі, Бралі ў рукі.
Тады яна ажывае, Тады яна робіцца Чуйнай і паслухмянай I вучыцца разумець Чалавека.
Можа, чакае, Што ён Вылепіць з яе тое, Чым сам дагэтуль Яшчэ не здолеў зрабіцца,
Ці, можа, Наадварот, Вернецца ў яе лона —
I свет Нанава стане райскім.
13
Галеча Цябе ачышчае, Спакой прасвятляе.
Аблокi Спыняюцца над табой, Ручаi Хочуць завесці З табой размову.
Празрыстая для сябе, Зацемненая для старонніх, Яднаеш Выток і суток, А сама Застаешся на месцы Сам-насам з усімі —
Выйсце, Замкнёнае нацянькі.
14
Перацякаеш З самое сябе У сябе самую.
Няспынны кругазварот Унутры Адсутнай прасторы, Дзе думка, Калі яна пранікае Ў прычыну I асягае вынік,
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)