Гліна. Камень. Жалеза.
- Автор: Разанаў Алесь
- Год: 2000
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Гліна. Камень. Жалеза.». Краткое содержание книги:
Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)
Перейти на страницу:
Але ўсё роўна
Заўсёднай апораю
Застаешся.
55
Тоесны
Нечаму іншаму,
Чым таму,
Кім існую,
Ад рэчаў
Скіроўваюся да гліны —
Жывы,
Але мёртвы,
Да мёртвай,
Але жывой.
I болей нікога няма
I нічога няма:
Адно перад тым
Як сустрэцца —
Р о с т а н ь,
Адно перад тым
Як расстацца —
С у с т р э ч а.
56
Перамагаеш
Без перамогі,
Дзейнічаеш
Без учынку,
Жывеш
Без жыцця.
Паміж назоўнікам і дзеясловам
Сутонішся ў спраўджаным
I світаеш
У тым, што спрабуе
Стацца сабой,—
Часціна
Iнакшай мовы,
Што не засвойваецца,
Як назоўнiк
I як дзеяслоў.
57
Паклікала —
Але не назвалася.
Уначы,
У цьмянай размове
З нераспазнаным,
Я ўпэўніўся,
Што не памру,
А памяняюся месцам
З нераспазнаным.
I стаў чакаць,
Калі развіднее,
А развіднела —
Убачыў мёртвую гліну
I прачытаў уголас
Яе імя.
58
Калі дакранаюся да яе,
Яна
Нешта інакшае ўжо,
Чым гліна.
Усё,
Што збылося,—
Знікла.
I што не збылося —
Знікла.
Няма ні жывых,
Ні мёртвых,
Ні пераможаных,
Ні пераможцаў.
I толькі страла
У нерухомай пространі гліны
Ляцiць
З пачатку ў канец.
1994
Перейти на страницу: