Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гліна. Камень. Жалеза. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гліна. Камень. Жалеза.

Электронная книга - «Гліна. Камень. Жалеза.». Краткое содержание книги:

Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
А тут, На паверхні, Звініць сцюдзёны ручай I вецер Вагае галіны дрэў, I прастора Не мае мяжы...
Але апынаецца паступова Тое, што мучыць і радуе, Вабіць і засмучае, Ў мінулым,
I апынаецца ўсё бліжэй Чалавек ля гліны.
42
Нібы ўбіваюцца ўглыб Апоры, Калі будуецца дом, З глыбiнi Праступаюць задумы, Каб неўзабаве Звязацца ў цэласны тэкст,
Як глiна.
Прысутнічаеш незаўважна У кожнай развазе, А заўважаешся — I прастора Страчвае рыштаванні:
К у д ы і а д к у л ь.
43
Прыклейваешся да чаравікаў, Да рук, Да слоў,
I як бы далёка Хто ні заходзіў, Не дазваляеш яму Адысці назусім I зрабіцца Староннім, Чужым, Абыякавым да мясціны, Табою асвечанай.
Нават Не думаючы пра цябе, Табе прысягаюць людзі, Што будуць памятаць пра цябе Да скону.
44
Моцай, Якую ўкладаем у рэчы, Каб імі валодаць, Рэчы Трымаюць нас.
Мiж сабой Згаджаемся, Узгадняемся, I вiтаем Адно аднаго пры сустрэчы.
Але глыбіня Ад нас адступаецца I закрываецца Тоўшчай паверхні.
I толькі гліна — Каб мы не згубілі сябе дарэшты — Свеціцца,
Як ліхтар.
45
Знаходзіць сама ў сабе Безліч рэчаў, Але самую сябе Губляе.
Згадвае мноства імёнаў, Якія даюцца ўсяму, Што ўзнікае, Але сваё забывае.
Калі настае — Мінае, Калі становіцца нечым — Перастае быць
Н і ч ы м.
I тады У рыбін і птушак Выпытвае шлях Дадому.
46
Прысутнае вабіць Вока I вокам засвойваецца:
Адлегласць Мiж тым, што знадворку, I тым, Што ўнутры.
Прамень Напружанага спасціжэння Прыцягвае і адпускае Прадмет —
I прадмет Пачынае распазнаваць Адлегласць, А ў ёй Прысутную гліну.
47
Збан зберагае, Што маецца ў ім, I, што маецца ў ім, Спаражняе.
Нібыта завязь у плод — Няўзнак Будучыня перайшла У мінулае: Ува што Пярэйдзе мінулае?
Тут нас ужо няма,
Але ўжо Праявілася гліна.
48
Што ні здараецца з намі, Здараецца як бы не з намі — А з некім.
Спяваюць раніцай птушкі I дрэвы Шапочуць лістотаю, I бялее Так блiзка, Але к у д ы нам ужо Немагчыма патрапiць,
Глiна.
Нас перайначвае вынік, Аднак заўсёды Мы застаёмся прысутнічаць Некім ці нечым Побач з мінулым, Якое было
Ц я п е р.
49
Не намагаешся спрасавацца У крамянёвую моц Ці рассыпацца ў пыл...
Мудрацы Табе давяраюць Свае развагі —
Не для таго, Каб з імі Застацца ў вяках, А каб высветліць праз вякі, Дзе думка Распазнавала праўду, А дзе памылялася...
Доўжышся, як жыццё, Нікому не прыналежная, I ўсё роўна
Усім свая.
50
Не хочаш Дужаю быць I не можаш слабою.
Ты не пярэчыш Богу, А свет Табе не пярэчыць. На шалях Унутранай раўнавагi Узважваеш Паражнечу I Паўнату I нікому Не прызнаешся, чаму Не пераважвае шаля Шалі.
51
Паставай, Якой аб’яўляюся т у т, Шукаю сябе самога...
Ці месца, Каб спраўдзіцца?..
Гліна Тлумачыць пісьмёны Забытых стагоддзяў,
А я і м а ё Засвойваюць сінтаксіс Паразумення.
Нямое, Нікім не адмененае, Змаганне Паміж паверхняй I глыбінёй.
52
Нашча:
Рыхтуешся да пары, Калі сэнс табе скажа: «Збудзься!..»
Страшыць I кліча адначасова Нязнанае прызначэнне.
Штораз Ахвяруеш сабой — I гэтак Наноў заваёўваеш Свет.
53
Сведчыш пра цэласнасць, Да якой Нічога нельга дадаць I адняць ад якой Гэтаксама нічога нельга.
А мы Разумеем паглядам I думаем дотыкам I адкладаем на потым сябе, Каб зноў Бясконцае мноства разоў
Вяртацца.
54
Творыцца паступова У целе гліны Цела быцця, А ў ім, Калі яно створыцца,— Цела думкі, А ў ім, Як яго сарцавіна,— Цела святла:
Драбіна, Якая вядзе Да Бога.
Пільнуеш свой час I сама Няўзнак адымаешся,
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)